Праз моцны снег на суботу ў двух рэгіёнах Беларусі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі. Пра гэта паведамляе Белгідрамет Мінпрыроды.
«Уначы 23 лістапада, у суботу, на ўсходзе Гомельскай і Магілёўскай абласцей чакаецца моцны снег», — гаворыцца ў паведамленні.
Нагадаем, паводле прагнозаў сіноптыкаў, на гэтых выходных працягнецца «рэпетыцыя» зімы са снегам, галалёдзіцай і парывістым ветрам. Ноччу будзе халадаць да -7°С.