Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Хитрая тактика или отсутствие техники? Эксперты рассказали, почему российские войска едут в штурмы на мотоциклах
  2. Вскоре подорожают некоторые жилищно-коммунальные услуги
  3. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
  4. В Украине опубликовали списки беларусов, воюющих на стороне России. Там больше 700 человек
  5. Трамп: Может быть Путин «не хочет останавливать войну, он просто тянет меня за собой, и с ним нужно поступить по-другому»
  6. В прошлый раз иностранцы массово переселились в Беларусь в 17 веке, а последствия чувствуются до сих пор. Рассказываем
  7. Ситуация с курсом доллара в обменниках начала меняться
  8. Путин объявил еще одно перемирие на украинском фронте
  9. Для владельцев транспорта ввели очередное изменение — подробности
  10. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
Читать по-русски


9 жніўня 2025 года Макс Корж адыграе канцэрт у Варшаве, і беларусы ўжо кінуліся рабіць візы ў Польшчу. Але ўжо ёсць выпадкі, калі людзі адмаўляюцца ад квітка, бо не могуць атрымаць візу, паведамляе «Наша Ніва».

Фота іллюстрацыйнае. Фота: zerkalo.io
Фота іллюстрацыйнае. Фота: zerkalo.io

У адным са спецыяльных чатаў, прысвечаных атрыманню візы на канцэрт, ужо некалькі дзён публікуюць вынікі падачы. Пакуль што колькасць адмоваў складае 40% ад усіх атрыманых адказаў, і карыстальнікі прыходзяць да высновы, што гэта не выпадковая сітуацыя — адмоваў сёлета будзе значна больш, чым раней.

Гаворка збольшага ідзе пра грэчаскія візы, якія спрабавалі атрымаць з мэтай «турызму». Афіцыйныя прычыны адмоваў — тое, што прэтэндэнты на візу быццам недастаткова абгрунтавалі мэту і ўмовы падарожжа, а таксама не даказалі наяўнасць дастатковых сродкаў на час падарожжа.

Цяпер самыя адчайныя гатовыя падаваць заяўку на іспанскую ці італьянскую візу — за апошнюю можна аддаць ажно 2500 рублёў, затое, кажуць, верагоднасць адмовы будзе малая. Іншы варыянт — марыць пра канцэрт Макса Каржа ў Казахстане: хоць і далёка, затое віза не патрэбная.

Некаторыя беларусы проста вырашаюць адмовіцца ад канцэрта і прадаць квіток. На анлайн-платформе «Куфар» ужо шмат прапановаў набыць квіток на Каржа, і цана даходзіць ажно да 900 рублёў.

У некаторых аб’явах адкрыта кажуць — квіток прадаецца з-за адмовы ў візе:

«Прадаю па прычыне — не адкрылі візу, на жаль».

«Прадаю па прычыне праблем з афармленнем візы».