Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Что стало с «крышей» Бондаревой? Артем Шрайбман порассуждал, почему известная активистка оказалась за решеткой
  2. Почему Лукашенко больше не отпускает политзаключенных? И зачем КГБ устроил облавы на риелторов? Спросили у политического аналитика
  3. Госсекретарь США заявил, что Трамп готов бросить попытки помирить Украину и Россию и «двигаться дальше» — при каком условии
  4. Правозащитники: В Дзержинске проводят задержания и обыски, повод — послевыборные протесты
  5. В МВД Польши ответили, при каких условиях возможно открытие пунктов пропуска
  6. «Не думаю, что что-то страшное». Попытались устроиться в госорганизации с подписью на последних выборах не за Лукашенко — что вышло
  7. «Пути молодых мужчин и женщин расходятся»? Откуда растут ноги у тренда, о котором эксперты давно бьют тревогу (но лучше не становится)
  8. Битва за частный сектор: минчане отказываются покидать дома ради нового парка
  9. «Беларусов действительно много». Поговорили с мэром Гданьска о наших земляках в городе, их бизнесе, творчестве и дискриминации
  10. Путин объявил «пасхальное перемирие» на фронте
  11. Какой будет погода на следующей неделе? «Лето» закончится, придет похолодание
  12. Этот триллер от Hulu переворачивает представление о сериалах про постапокалипсис. Объясняем, стоит ли смотреть (да)
  13. Путин отклонил предложение США и Украины о 30-дневном прекращении огня — эксперты о ситуации на войне
Читать по-русски


Украінскія вайскоўцы паведамілі, што збілі расійскі верталёт Ка-52 і нанеслі 17 авіяўдараў па раёнах канцэнтрацыі праціўніка. У Мінабароны РФ заявілі, што пабілі склад ракетна-артылерыйскага ўзбраення і пункт кіравання 110-й механізаванай брыгады УСУ. Аналітыкі Інстытута па вывучэнні вайны расказалі, што ў Бахмуце з’явіліся сілы ПДВ з тэрмабарычнымі агнямётамі. Пераказваем галоўнае са зводак штабоў і высноваў экспертаў на 407-ы дзень вайны.

Фото: Генштаб ВСУ
Фота: Генштаб УСУ

Генштаб УСУ: знішчылі верталёт Ка-52 і два беспілотнікі

«Праціўнік працягвае засяроджваць асноўныя намаганні на вядзенні наступальных дзеянняў на Ліманскім, Бахмуцкім, Аўдзееўскім і Мар'інскім напрамках. За мінулыя суткі былі адбітыя больш за 60 атак праціўніка. У эпіцэнтры баявых дзеянняў застаюцца Бахмут, Аўдзееўка і Мар'інка», — паведамілі ў Генштабе УСУ.

На Валынскім, Палескім, Северскім і Слабажанскім напрамках аператыўная абстаноўка без істотных зменаў, прыкмет фармавання наступальных груповак праціўніка не выяўлена. На іншых напрамках расійскія войскі абстрэльвалі населеныя пункты з артылерыі.

«За мінулыя суткі праціўнік нанёс 3 ракетныя і 29 авіяцыйных удараў, здзейсніў 51 абстрэл з рэактыўных сістэм залпавага агню», — адзначылі ўкраінскія вайскоўцы.

Паводле звестак Генштаба УСУ, украінская авіяцыя нанесла 17 удараў па раёнах канцэнтрацыі праціўніка. Таксама быў збіты расійскі верталёт Ка-52 і 2 БПЛА тыпу «Арлан» і Supercam. Украінскія ракетчыкі і артылерысты пабілі 2 пункты кіравання, 3 склады боепрыпасаў, 3 пазіцыі сродкаў супрацьпаветранай абароны і 4 станцыі радыёэлектроннай барацьбы праціўніка.

Иллюстрация: Генштаб ВСУ
Ілюстрацыя: Генштаб УСУ

Мінабароны РФ: пабілі склад ракетна-артылерыйскага ўзбраення, збілі 11 беспілотнікаў

У расійскім ваенным ведамстве расказалі пра атакі на пазіцыі УСУ:

— на Купянскім напрамку ўдарамі штурмавой і армейскай авіяцыі, агнём артылерыі Заходняй групоўкі войскаў нанесенае паражэнне падраздзяленням праціўніка ў раёнах населеных пунктаў Двурэчная, Пясчанае і Масютоўка Харкаўскай вобласці. Акрамя таго, у раёнах населеных пунктаў Навасёлаўскае, Арцёмаўка Луганскай вобласці і Першатраўневае Харкаўскай вобласці спыненыя дзеянні трох дыверсійна-разведвальных груп УСУ;

— на Чырвона-Ліманскім напрамку агнём артылерыі і цяжкіх агнямётных сістэм групоўкі войскаў «Цэнтр» нанесенае паражэнне падраздзяленням УСУ ў раёнах населеных пунктаў Чырвоная Дзіброва і Чырвонапапоўка Луганскай вобласці. Забітыя да 80 украінскіх вайскоўцаў, знішчаныя дзве баявыя браніраваныя машыны, тры аўтамабілі, самаходная гаўбіца «Гваздзік», самаходная мінамётная ўстаноўка «Нона», а таксама гаўбіцы Д-20 і Д-30;

— на Данецкім напрамку падчас актыўных дзеянняў падраздзяленняў, удараў аператыўна-тактычнай авіяцыі, агню артылерыі і цяжкіх агнямётных сістэм Паўднёвай групоўкі войскаў забітыя больш за 140 украінскіх вайскоўцаў, знішчаныя тры баявыя браніраваныя машыны, восем аўтамабіляў, самаходная артылерыйская ўстаноўка Krab польскай вытворчасці, самаходныя гаўбіцы «Гваздзік» і «Акацыя», гаўбіца Д-20, а таксама радыёлакацыйная станцыя контрбатарэйнай барацьбы вытворчасці ЗША AN/TPQ-50. Акрамя таго, у раёне населенага пункта Сяргееўка Данецкай вобласці знішчаны склад ракетна-артылерыйскага ўзбраення 107-й рэактыўнай брыгады УСУ;

— на Паўднёва-Данецкім і Запарожскім напрамках ударамі аператыўна-тактычнай авіяцыі і агнём артылерыі групоўкі войскаў «Усход» нанесенае паражэнне падраздзяленням УСУ ў раёнах населеных пунктаў Вуглядар Данецкай вобласці, Марфопаль і Загорнае Запарожскай вобласці. Акрамя таго, спыненая спроба штурмавой групы праціўніка контратакаваць у напрамку населеных пунктаў Вадзяное і Нікольскае Данецкай вобласці. На гэтых напрамках забітыя да 35 украінскіх вайскоўцаў, знішчаныя дзве баявыя браніраваныя машыны, два пікапы, а таксама гаўбіцы Д-20 і Д-30;

— на Херсонскім напрамку падчас агнявога паражэння забітыя да 20 украінскіх вайскоўцаў, знішчаныя два аўтамабілі і самаходная гаўбіца «Акацыя».

Удары расійскай арміі па тэрыторыі Украіны за суткі:

  • аператыўна-тактычная і вайсковая авіяцыя, ракетныя войскі і артылерыя нанеслі паражэнне 92 артылерыйскім падраздзяленням УСУ на агнявых пазіцыях, жывой сіле і тэхніцы ў 128 раёнах. У раёне населенага пункта Аўдзееўка пабіты пункт кіравання 110-й механізаванай брыгады УСУ;
  • сродкі супрацьпаветранай абароны перахапілі адзінаццаць рэактыўных снарадаў сістэмы залпавага агню HIMARS. Акрамя таго, знішчаныя адзінаццаць украінскіх беспілотных лётных апаратаў.
Иллюстрация: Минобороны РФ
Ілюстрацыя: Мінабароны РФ

Брытанская разведка: камандуючага групоўкай «Усход», імаверна, звольнілі за правалы пад Вуглядарам

«У расійскіх сацыяльных сетках паведамляецца, што Мінабароны Расіі, хутчэй за ўсё, звольніла генерал-палкоўніка Рустама Мурадава з пасады камандуючага Усходняй вайсковай акругай», — піша ваенная разведка Вялікабрытаніі.

Групоўка войскаў «Усход» пад камандаваннем Мурадава ў апошнія месяцы панесла цяжкія страты, бо кепска спланаваныя ім спробы захапіць Вуглядар раз за разам заканчваліся правалам. Гэтыя аперацыі выклікалі рэзкую грамадскую крытыку.

Мурадаў узначаліў групоўку «Усход» пасля яго правальнай спробы атакаваць Кіеў з паўночнага захаду ў першыя дні поўнамаштабнага ўварвання.

«На гэты момант ён самы высокапастаўлены расійскі вайсковец, якога звольнілі ў 2023 годзе, але, хутчэй за ўсё, іх будзе больш, бо Расія працягвае цярпець няўдачы ў дасягненні сваіх мэтаў на Данбасе», — адзначылі ў разведцы.

Інстытут па вывучэнні вайны: у Бахмуце з’явіліся сілы ПДВ з тэрмабарычнымі агнямётамі

«Геалакаваныя відэа пацвярджаюць, што расійскія войскі прасунуліся на поўнач ад Бахмута (на поўнач ад Хромава за 2 км ад горада і паўночны ўсход ад Арэхава-Васільеўкі за 11 км). Байцы ПВК Вагнер, паводле сцверджанняў расійскіх крыніц, захапілі будынак школы на захад ад стадыёна „Металург“ у цэнтры Бахмута», — піша Руская служба Бі-бі-сі са спасылкай на штодзённы бюлетэнь амерыканскага Інстытута па вывучэнні вайны (ISW).

Аналітыкі ISW заўважылі тэрмабарычную агнямётную сістэму ЦАС-1А «Санцапёк», што можа сведчыць пра тое, што на гэтым участку пачалі дзейнічаць рэгулярныя часткі ПДВ. «Санцапёк» — сістэма ўзроўню вайсковай акругі, але яе выкарыстанне, на думку ISW, не дасць расійскім войскам вырашальнай перавагі.

У Інстытуце заўважылі, што напярэдадні прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі дапусціў магчымасць выхаду з Бахмута, каб пазбегнуць акружэння. Аднак пакуль украінскае камандаванне лічыць, што магчымасць адыходу захоўваецца.

Ключавыя высновы ISW:

  • Уладзімір Пуцін назваў намаганні Расіі па кансалідацыі кантролю над акупаванымі тэрыторыямі Украіны пытаннем унутранай бяспекі і верхавенства закона;
  • працягваюцца пазіцыйныя баі на рубяжы Купянск — Сватава — Крамянная;
  • расійскія войскі, імаверна, дамагліся поспехаў у раёне Бахмута і працягнулі наступальныя аперацыі ўздоўж лініі фронту Аўдзееўка — Данецк;
  • упаўнаважаная па правах дзіцяці ў РФ Марыя Львова-Бялова працягвае адмаўляць абвінавачанні міжнароднай супольнасці ў тым, што Расія гвалтоўна дэпартуе ўкраінскіх дзяцей.
Карта основных направлений боевых действий на 5 апреля. Изображение: Институт по изучению войны
Карта асноўных напрамкаў баявых дзеянняў на 5 красавіка. Выява: Інстытут па вывучэнні вайны

Ва ўмовах ваенных дзеянняў мы не можам аператыўна праверыць дакладнасць звестак афіцыйных асобаў пра канфлікт. Любыя паведамленні праціўнікаў пра свае і чужыя страты варта ўспрымаць з пэўнай доляй скепсісу.