Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Тревожный звоночек. Похоже, исполняется неоптимистичный прогноз экономистов
  2. Кремль старается переложить вину за отказ от прекращения огня на Киев и требует выполнить условия, которые сделают Украину беззащитной
  3. Почему Лукашенко больше не отпускает политзаключенных? И зачем КГБ устроил облавы на риелторов? Спросили у политического аналитика
  4. В Польше при загадочных обстоятельствах погиб беларусский активист
  5. «Не думаю, что что-то страшное». Попытались устроиться в госорганизации с подписью на последних выборах не за Лукашенко — что вышло
  6. Правозащитники: В Дзержинске проводят задержания и обыски, повод — послевыборные протесты
  7. Кремль усиливает угрозы в адрес Европы. Эксперты — о том, что стоит за последними заявлениями в адрес Эстонии и Польши
  8. «Беларусов действительно много». Поговорили с мэром Гданьска о наших земляках в городе, их бизнесе, творчестве и дискриминации
  9. Что стало с «крышей» Бондаревой? Артем Шрайбман порассуждал, почему известная активистка оказалась за решеткой
  10. Госсекретарь США заявил, что Трамп готов бросить попытки помирить Украину и Россию и «двигаться дальше» — при каком условии
  11. «Пути молодых мужчин и женщин расходятся»? Откуда растут ноги у тренда, о котором эксперты давно бьют тревогу (но лучше не становится)
  12. Антирекорд за 15 лет. В Беларуси была вспышка «самой заразной болезни» — получили закрытый документ Минздрава
  13. Битва за частный сектор: минчане отказываются покидать дома ради нового парка
  14. «У меня нет буквально никаких перспектив, и я буквально никому не нужен». Роман Протасевич рассказал, «как обстоят дела»
Читать по-русски


Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў Японіі ўдакладніў свае словы пра Бахмут, адзначыўшы, што на цяперашні момант горад абсалютна дакладна не захоплены расіянамі.

Фото: Reuters
Фота: Reuters

— Мы трымаемся і ваюем дзякуючы мужнасці нашых ваяроў і свайму розуму. Мы не кідаем людзей паміраць, для нас людзі — гэта скарб, гэта самае галоўнае, што ў нас ёсць.

Няма ніякіх непаразуменняў. Я дакладна разумею, што адбываецца ў Бахмуце. І мы ўсе выразна разумеем, для чаго ўсё гэта робіцца.

Я не магу дзяліцца з вамі тактычнымі поглядамі нашых вайскоўцаў… Але мы разумеем, што яшчэ трошкі, і мы будзем перамагаць.

Сёння вайскоўцы выконваюць вельмі важныя задачы, яны знаходзяцца ў Бахмуце, у якіх пунктах — я не буду дзяліцца, але гэта кажа пра тое, што Бахмут не захоплены на сёння Расійскай Федэрацыяй. Ніякіх двух ці трох тлумачэнняў гэтаму быць не можа, — цытуе Зяленскага «Украінская праўда».

Нагадаем, блытаніна ўзнікла, калі пасля пытанняў журналістаў пра тое, у чыіх руках цяпер знаходзіцца Бахмут, Зяленскі адказаў: «Думаю, не». Агенцтва Reuters напісала, што ў прэзідэнта спыталі, ці застаецца Бахмут у руках украінскага войска.

Прэс-сакратар Зяленскага Сяргей Нікіфараў заявіў, што пытанне рэпарцёра гучала: «Расіяне заявілі, што ўзялі Бахмут».

Міністэрства абароны РФ напярэдадні позна ўвечары пацвердзіла заяву Прыгожына пра захоп Бахмута і паведаміла, што ў выніку «наступальных дзеянняў штурмавых атрадаў ПВК Вагнера пры падтрымцы артылерыі і авіяцыі Паўднёвай групоўкі войскаў завершанае вызваленне Арцёмаўска (так у РФ называюць Бахмут. — Заўв. рэд.)».

Пуцін павіншаваў наймітаў ПВК Вагнера і паабяцаў узнагародзіць усіх датычных, паведамілі расійскія дзяржаўныя СМІ.

Між тым у ранішняй зводцы Генштаба УСУ паведамлялася, што «баі за горад Бахмут не спыняюцца».

«Ворагу не ўдалося акружыць Бахмут, і яны страцілі частку панавальных вышыняў вакол горада. То-бок прасоўванне нашых войскаў у прыгарадзе па флангах, якое і цяпер працягваецца, вельмі моцна ўскладняе ворагу знаходжанне ў Бахмуце. Нашыя войскі ўзялі горад у паўакружэнне, што дае нам магчымасць знішчаць ворага», — напісала ў сваім тэлеграм-канале намесніца міністра абароны Украіны Ганна Маляр. Яна дадала, што ўкраінскія абаронцы, у прыватнасці, захоўваюць кантроль над прамысловымі і інфраструктурнымі аб’ектамі і прыватным сектарам Бахмута ў раёне Самалёт.