Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Почему Лукашенко больше не отпускает политзаключенных? И зачем КГБ устроил облавы на риелторов? Спросили у политического аналитика
  2. «Не думаю, что что-то страшное». Попытались устроиться в госорганизации с подписью на последних выборах не за Лукашенко — что вышло
  3. Что стало с «крышей» Бондаревой? Артем Шрайбман порассуждал, почему известная активистка оказалась за решеткой
  4. В Польше при загадочных обстоятельствах погиб беларусский активист
  5. Антирекорд за 15 лет. В Беларуси была вспышка «самой заразной болезни» — получили закрытый документ Минздрава
  6. Госсекретарь США заявил, что Трамп готов бросить попытки помирить Украину и Россию и «двигаться дальше» — при каком условии
  7. Кремль усиливает угрозы в адрес Европы. Эксперты — о том, что стоит за последними заявлениями в адрес Эстонии и Польши
  8. «Пути молодых мужчин и женщин расходятся»? Откуда растут ноги у тренда, о котором эксперты давно бьют тревогу (но лучше не становится)
  9. Кремль старается переложить вину за отказ от прекращения огня на Киев и требует выполнить условия, которые сделают Украину беззащитной
  10. Битва за частный сектор: минчане отказываются покидать дома ради нового парка
  11. Тревожный звоночек. Похоже, исполняется неоптимистичный прогноз экономистов
  12. «У меня нет буквально никаких перспектив, и я буквально никому не нужен». Роман Протасевич рассказал, «как обстоят дела»
  13. «Беларусов действительно много». Поговорили с мэром Гданьска о наших земляках в городе, их бизнесе, творчестве и дискриминации
  14. Правозащитники: В Дзержинске проводят задержания и обыски, повод — послевыборные протесты
Читать по-русски


Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн усё ж пайшоў на абмеркаванне пытання пра тое, каб падняць столь амерыканскага дзярждоўгу — кіраўнік Белага дома і спікер Палаты прадстаўнікоў Кангрэса ЗША Кевін Макарці прыйшлі да папярэдняй дамоўленасці, піша Reuters. Калі дазволеную планку не падняць, грошы могуць скончыцца ўжо ў першыя дні чэрвеня.

Фото: Reuters
Фота: Reuters

Напярэдадні, 27 траўня, Байдэн і Макарці правялі 90-хвілінную тэлефонную размову, каб абмеркаваць пытанне.

«Пэўны час таму я размаўляў па тэлефоне з прэзідэнтам. Пасля таго як ён марнаваў час і месяцамі адмаўляўся весці перамовы, мы прыйшлі да прынцыповага пагаднення, вартага амерыканскага народа», — напісаў Макарці па выніках перамоваў у Twitter.

Байдэн, у сваю чаргу, назваў пагадненне важным крокам наперад і «кампрамісам, які азначае, што не ўсе атрымліваюць тое, што хочуць. Гэта адказнасць кіраўніцтва».

Цяпер запазычанасць ЗША ўжо перавышае 31,4 трыльёна даляраў. Пагадненне, як пішуць журналісты, «далёкае ад ідэальнага», яно яшчэ мусіць прайсці цяжкі шлях да канчатковага рашэння ў Кангрэсе. Тады яго падпіша прэзідэнт. Каб пазбегнуць дэфолту, пытанне мусіць быць закрытае да 5 чэрвеня, калі ў Міністэрства фінансаў скончацца грошы для пакрыцця сваіх абавязанняў.

У ЗША могуць прыпыніць дзеянне ліміту доўгу да студзеня 2025-га, пры гэтым абмежаваўшы выдаткі ў бюджэтах 2024-га і 2025 гадоў. Гэта таксама верне нявыкарыстаныя сродкі ад COVID, паскорыць працэс выдачы дазволаў на некаторыя энергетычныя праекты і ўключыць некаторыя дадатковыя патрабаванні да выканання работ па праграмах харчовай дапамогі бедным.

«Гэта гістарычнае скарачэнне выдаткаў, наступныя рэформы, якія выведуць людзей з беднасці на рынак працы, утаймуюць урадавы перагін — ні новых падаткаў, ні новых урадавых праграм», — сказаў Макарці.

Нагадаем, павышэнне столі дзяржаўнага доўгу — працэдура для ЗША даволі звычайная: з 1960 года гэта адбывалася ўжо 78 разоў. Калі ў краіны скончацца грошы для аплаты сваіх рахункаў, гэта можа абрынуць сусветныя фінансавыя рынкі і разбурыць веру ў ЗША як у надзейнага гульца.

Чытайце таксама