Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што Украіна гатовая да контрнаступлення. Пра гэта ён паведаміў у інтэрв'ю The Wall Street Journal.

Зяленскі адзначыў, што гатовы пачаць доўгачаканае контрнаступленне, але змякчыў прагноз поспеху папярэджаннем: гэта можа заняць пэўны час і дорага абысціся.
Паводле яго, Украіна хацела б мець нейкія дадатковыя рэсурсы для контрнаступлення, але не можа чакаць месяцы.
Ён дадаў, што Расія мае перавагу ў паветры. Адсутнасць абароны ад авіяцыі РФ можа прывесці да гібелі вайскоўцаў. Таму Зяленскі чарговым разам звярнуў увагу на тое, што Украіне патрэбныя дадатковыя комплексы Patriot для абароны як цывільнага насельніцтва, так і вайскоўцаў на перадавой.