Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Что стало с «крышей» Бондаревой? Артем Шрайбман порассуждал, почему известная активистка оказалась за решеткой
  2. Почему Лукашенко больше не отпускает политзаключенных? И зачем КГБ устроил облавы на риелторов? Спросили у политического аналитика
  3. Госсекретарь США заявил, что Трамп готов бросить попытки помирить Украину и Россию и «двигаться дальше» — при каком условии
  4. Правозащитники: В Дзержинске проводят задержания и обыски, повод — послевыборные протесты
  5. В МВД Польши ответили, при каких условиях возможно открытие пунктов пропуска
  6. «Не думаю, что что-то страшное». Попытались устроиться в госорганизации с подписью на последних выборах не за Лукашенко — что вышло
  7. «Пути молодых мужчин и женщин расходятся»? Откуда растут ноги у тренда, о котором эксперты давно бьют тревогу (но лучше не становится)
  8. Битва за частный сектор: минчане отказываются покидать дома ради нового парка
  9. «Беларусов действительно много». Поговорили с мэром Гданьска о наших земляках в городе, их бизнесе, творчестве и дискриминации
  10. Путин объявил «пасхальное перемирие» на фронте
  11. Какой будет погода на следующей неделе? «Лето» закончится, придет похолодание
  12. Этот триллер от Hulu переворачивает представление о сериалах про постапокалипсис. Объясняем, стоит ли смотреть (да)
  13. Путин отклонил предложение США и Украины о 30-дневном прекращении огня — эксперты о ситуации на войне
Читать по-русски


У Міністэрстве абароны Расіі заявілі, што на Запарожскім напрамку паспяхова адбілі дзве, а на Данецкім — шэсць атак падраздзяленняў УСУ. У Генштабе кажуць, што ў Крыме акупацыйныя ўлады замоўчваюць інфармацыю пра знішчэнне Кахоўскай ГЭС і наступную катастрофу, каб пазбегнуць панікі сярод насельніцтва. У амерыканскім Інстытуце па вывучэнні вайны аналізуюць атаку УСУ на захадзе Запарожскай вобласці ў ноч з 7 на 8 чэрвеня.

Фото: facebook/GeneralStaff.ua
Фота: facebook/GeneralStaff.ua

Расказваем пра галоўнае са зводак штабоў і высноваў экспертаў на 471-ы дзень вайны ва Украіне.

Генштаб УСУ: Пад Бахмутам расійскія войскі спрабавалі наступаць у кірунку чатырох населеных пунктаў

За мінулыя суткі расійскія войскі нанеслі сем ракетных удараў, два з іх — па горадзе Умань. Ёсць пацярпелыя сярод цывільных. Таксама праціўнік нанёс 43 авіяцыйныя ўдары і правёў 79 абстрэлаў з рэактыўных сістэм залпавага агню, паведамляе Генштаб УСУ ў ранішняй зводцы.

— На Северскім і Слабажанскім напрамках за мінулыя суткі расійскія войскі нанеслі авіяцыйныя ўдары па населеных пунктах Міраполле, Сянное і Севярынаўка Сумскай вобласці. З мінамётаў і артылерыі абстралялі 14 населеных пунктаў Сумскай вобласці і на Харкаўшчыне.

— На Купянскім напрамку расіяне нанеслі авіяўдар у раёне Кіслоўкі, абстралялі дзевяць населеных пунктаў Харкаўскай і Луганскай абласцей.

— На Ліманскім напрамку расійскія войскі вялі беспаспяховыя наступальныя дзеянні ў раёне Вясёлага Данецкай вобласці. З артылерыі абстралялі сем населеных пунктаў Луганскай і Данецкай абласцей.

— На Бахмуцкім напрамку расійскія войскі наступалі ў кірунку населеных пунктаў Арэхава-Васільеўка, Іванаўскае, Ступачкі, Белая Гара, але поспеху не мелі. Нанеслі авіяўдары ў раёнах Белай Гары і Тарэцка Данецкай вобласці. З артылерыі абстралялі 12 населеных пунктаў Данецкай вобласці.

— На Аўдзееўскім напрамку расіяне правялі няўдалыя спробы наступу недалёка ад населеных пунктаў Севернае і Вопытнае. Нанеслі авіяўдары ў раёне Аўдзееўкі, абстралялі з артылерыі пяць населеных пунктаў Данецкай вобласці.

— На Мар'інскім напрамку УСУ адбілі атакі ў раёне горада Мар'інка. Праціўнік панёс страты. Расіяне з артылерыі абстралялі раёны трох населеных пунктаў, у тым ліку Мар'інкі.

— На Шахцёрскім напрамку праціўнік нанёс авіяцыйны ўдар у раёне Вялікай Навасёлкі, абстраляў чатыры населеныя пункты Данецкай вобласці.

— На Запарожскім і Херсонскім напрамках расійскія войскі працягваюць весці абарончыя дзеянні. Нанеслі авіяцыйныя ўдары ў раёнах пяці населеных пунктаў, абстралялі — 13 населеных пунктаў Данецкай, Запарожскай, Херсонскай абласцей і горад Херсон.

— Авіяцыя Сіл абароны нанесла 19 удараў па раёнах канцэнтрацыі асабовага складу і два — па зенітна-ракетных комплексах праціўніка.

— Знішчаныя шэсць ударных і чатыры разведвальныя БПЛА розных тыпаў.

— Падраздзяленні ракетных войскаў і артылерыі за мінулыя суткі пабілі пяць пунктаў кіравання, шэсць раёнаў канцэнтрацыі жывой сілы, узбраення і ваеннай тэхнікі, два зенітна-ракетныя комплексы, восем артылерыйскіх падраздзяленняў на агнявых пазіцыях і яшчэ два важныя аб’екты расійскіх войскаў.

У Генштабе заяўляюць, што ў акупаваным Крыме мясцовыя СМІ не паведамляюць пра знішчэнне Кахоўскай ГЭС і пра наступствы катастрофы, бо акупацыйная ўлада занепакоеная магчымай панікай сярод насельніцтва.

Фото: facebook/GeneralStaff.ua
Фота: facebook/GeneralStaff.ua

Мінабароны Расіі: Збілі МіГ-29 і Су-25 Паветраных сіл Украіны

«Сёння ноччу Узброеныя сілы Расійскай Федэрацыі нанеслі групавы ўдар высокадакладнай зброяй вялікай далёкасці марскога і паветранага базавання па складах боепрыпасаў, узбраення і ваеннай тэхнікі замежнай вытворчасці, у тым ліку беспілотных лётных апаратаў. Усе прызначаныя аб’екты пабітыя», — заявілі ў Міністэрстве абароны Расіі.

— На Запарожскім напрамку «рашучымі і пісьменнымі дзеяннямі» падраздзяленняў расійскіх войскаў, ударамі авіяцыі і агнём артылерыі за суткі адбітыя дзве атакі ўкраінскіх войскаў у раёнах населеных пунктаў Новаданілаўка і Малая Такмачка Запарожскай вобласці. Акрамя таго, на поўдзень ад горада Арэхаў агнямётнымі сістэмамі нанесенае паражэнне канцэнтрацыі жывой сілы і тэхнікі 47-й механізаванай брыгады УСУ. Ударамі авіяцыі групоўкі войскаў «Усход» пабітыя рэзервы УСУ ў раёнах населеных пунктаў Гуляйполе, Амельнік і Праабражэнка Запарожскай вобласці.

Агульныя страты УСУ за суткі склалі да 680 украінскіх вайскоўцаў, 35 танкаў, 11 баявых машын пяхоты, 19 баявых браніраваных машын, шэсць аўтамабіляў, у тым ліку тры HMMWV, а таксама самаходная артылерыйская ўстаноўка Cezar.

— На Данецкім напрамку найбольш актыўна баявыя дзеянні вяліся ў раёнах населеных пунктаў Мар'інка і Аўдзееўка Данецкай вобласці. Паўднёвай групоўкай войскаў паспяхова адбітыя шэсць атак падраздзяленняў 110-й механізаванай, 59-й мотапяхотнай і 79-й дэсантна-штурмавой брыгад УСУ ў кірунках населеных пунктаў Хімік, Краснагораўка, Першамайскае і паўночнай ускраіны Мар'інкі Данецкай вобласці. Укліньвання у расійскую абарону не дапушчана.

Падчас баёў за суткі знішчаныя да 410 украінскіх вайскоўцаў, чатыры танкі, восем баявых машын пяхоты, сем аўтамабіляў, артылерыйская сістэма М777, а таксама гаўбіца «Мста-Б». У раёне населенага пункта Краснагораўка знішчаны склад боепрыпасаў 79-й дэсантна-штурмавой брыгады УСУ.

— На Купянскім напрамку авіяцыяй, артылерыяй Заходняй групоўкі войскаў пабітыя падраздзяленні УСУ ў раёнах населеных пунктаў Навамлынск, Малчанава, Бераставое Харкаўскай вобласці і Розаўка Луганскай вобласці. У раёнах населеных пунктаў Альшана Харкаўскай вобласці і Навасёлаўскае Луганскай вобласці спыненая дзейнасць дзвюх украінскіх дыверсійна-разведвальных груп.

За суткі на гэтым напрамку знішчаныя звыш 30 украінскіх вайскоўцаў, тры аўтамабілі, баявая машына РСЗА «Ураган», а таксама дзве гаўбіцы Д-30.

— На Чырвона-Ліманскім напрамку ўдарамі авіяцыі, агнём артылерыі і цяжкіх агнямётных сістэм групоўкі войскаў «Цэнтр» нанесенае паражэнне падраздзяленням праціўніка ў раёнах населеных пунктаў Неўскае Луганскай вобласці, Ямпалоўка і Грыгораўка Данецкай вобласці. У раёне населенага пункта Чырвоная Дзіброва Луганскай вобласці спыненая дзейнасць украінскай дыверсійна-разведвальнай групы.

За мінулыя суткі на гэтым напрамку знішчаныя больш за 50 украінскіх вайскоўцаў, баявая машына пяхоты, два аўтамабілі, дзве самаходныя артылерыйскія ўстаноўкі «Гваздзік», а таксама гаўбіца Д-20. У раёне населенага пункта Серабранка пабітая радыёлакацыйная станцыя контрбатарэйнай барацьбы AN/TPQ-37.

— На Херсонскім напрамку ў выніку агнявога паражэння за суткі знішчаныя да 70 украінскіх вайскоўцаў, 10 баявых браніраваных машын, сем аўтамабіляў, баявая машына РСЗА «Град», самаходная артылерыйская ўстаноўка «Акацыя», а таксама гаўбіца Д-30.

Усяго за суткі, паводле МА РФ, пабітыя 97 артылерыйскіх падраздзяленняў, жывая сіла і ваенная тэхніка УСУ ў 126 раёнах. У раёне горада Дзяржынск Данецкай вобласці пабітыя два камандна-назіральныя пункты падраздзяленняў 24-й механізаванай брыгады УСУ. У раёне населенага пункта Гуляйполе Запарожскай вобласці знішчаны вузел сувязі 102-й брыгады тэрытарыяльнай абароны.

У паветраным баі збіты самалёт МіГ-29 Паветраных сіл Украіны, сродкамі СПА — самалёт Су-25 Паветраных сіл Украіны. Перахопленыя дзве крылатыя ракеты Storm Shadow і 14 рэактыўных снарадаў сістэмы залпавага агню HIMARS. Знішчаныя 13 беспілотных лётных апаратаў.

Інстытут па вывучэнні вайны: Украінскія сілы страцілі тэхніку, перададзеную Захадам

Украіна правяла контрнаступныя аперацыі як мінімум на трох участках фронту. Пра гэта гаворыцца ў свежай справаздачы амерыканскага Інстытута па вывучэнні вайны. Эксперты адзначаюць, што контрнаступальныя аперацыі «з рознымі вынікамі» разгортваюцца з 4 чэрвеня. Так, на Бахмуцкім напрамку УСУ прасунуліся ад 200 метраў да амаль двух кіламетраў на флангах горада. Падчас абмежаваных лакальных контратак на захадзе Данецкай вобласці паблізу мяжы з Запарожскай украінскія сілы таксама дамагліся тактычных поспехаў.

Яшчэ адну атаку УСУ правялі ў заходняй частцы Запарожскай вобласці ў ноч з 7 на 8 чэрвеня, але, падобна, на момант публікацыі гэтага тэксту поспехаў не дасягнулі. Расійскія крыніцы пачалі паведамляць позна ўначы 7 чэрвеня, што ўкраінскія брыгады пачалі наступ на паўднёвы захад ад Арэхава на захадзе Запарожскай вобласці. Яны атакавалі ўздоўж лініі Малая Такмачка — Палогі з мэтай прарваць лінію расійскай абароны паміж Рабоціным і Вербавым (абодва прыкладна за 15 км на паўднёвы ўсход ад Арэхава). Расійскія крыніцы прызналі, што ўкраінскія сілы прарвалі першую лінію абароны на гэтым участку, але расійскім падраздзяленням удалося контратакаваць і ў выніку адкінуць украінскія сілы на першапачатковыя пазіцыі.

Паведамляецца таксама, што 8 чэрвеня ўкраінскія сілы страцілі тэхніку, перададзеную Захадам. Як адзначаюць эксперты, такія страты непазбежныя падчас любога ваеннага канфлікту, а заходняя ваенная тэхніка абароненая не больш, чым любая іншая. Украінскія сілы будуць несці страты, у тым ліку заходняй тэхнікі, аднак гэта не паказчык, будзе контрнаступленне ўдалым ці не, адзначаюць аналітыкі. Важна не перабольшваць уплыву першапачатковых стратаў заходняй або любой іншай тэхнікі, асабліва ў баях за прарыў падрыхтаваных абарончых пазіцый, падкрэсліваюць у ISW.

Міністэрства абароны РФ і праваенная супольнасць адрэагавалі на гэтую атаку зладжана і пахвалілі падраздзяленні Паўднёвай вайсковай акругі за адбіццё атакі і аднаўленне страчаных пазіцый, адзначаюць эксперты. На іх думку, гэта сведчыць пра тое, што гэтыя абарончыя дзеянні былі запланаваныя, бо на падзеі, якія заспяваюць іх знянацку, праваенная супольнасць рэагуе з высокай ступенню хаосу і няўзгодненасці.

Прычынамі поспеху войскаў РФ стала выкарыстанне імі сістэм радыёэлектроннай барацьбы (РЭБ), падтрымка з паветра і выкарыстанне супрацьпяхотных мін супраць украінскіх сіл. Некалькі расійскіх крыніц паведамілі, што РЭБ сур’ёзна перашкаджала ўкраінскім сігналам кіравання і кантролю, прыладам з падтрымкай GPS, сродкам кіравання БПЛА. Украінскія сілы таксама мелі недастатковую супрацьпаветраную абарону, а расійскія сілы дзейнічалі з «беспрэцэдэнтнай» колькасцю авіяцыйнай падтрымкі. У Інстытуце мяркуюць, што бесперапынныя расійскія ракетныя і беспілотныя ўдары па Кіеве і крытычна важнай украінскай інфраструктуры, магчыма, прымусілі задзейнічаць там больш дасканалыя сістэмы СПА, хоць ISW не можа ацаніць, якія сістэмы былі б эфектыўныя супраць тых тыпаў місій паветранай падтрымкі, якія выконвалі расійскія самалёты.

Расійскія войскі, падобна, змаглі скарыстацца прынцыпамі сваёй абароннай дактрыны, якая прадугледжвае, што першы эшалон войскаў мусіць спыніць або запаволіць сілы, што атакуюць, з дапамогай мінных палёў, умацаванняў і апорных пунктаў, а другі эшалон — контратакаваць праціўніка.

Акрамя таго, адзначаюць у ISW, расійскія войскі Паўднёвай вайсковай акругі, дыслакаваныя ў гэтым раёне, — хутчэй за ўсё, больш якасная групоўка сіл, чым тыя, што Расія выкарыстоўвае на іншых участках фронту. Таму іх абарончыя намаганні наўрад ці будуць адлюстроўваць абарончыя магчымасці іншых расійскіх груповак. У сваю чаргу, украінскія атакі ў заходняй частцы Запарожжа 8 чэрвеня не адлюстроўваюць усіх магчымасцяў УСУ ў цяперашнім контрнаступленні. «Контрнаступленне Украіны, хутчэй за ўсё, будзе складацца з мноства аперацый рознага маштабу, уключаючы больш лакальныя атакі, якія назіраліся ў гэтым сектары 8 чэрвеня, а меншыя намаганні не адлюстроўваюць максімальных магчымасцяў украінскай колькасці або эфектыўнасці», — кажуць эксперты.

На што яшчэ звярнулі ўвагу аналітыкі:

  • расійскія войскі і акупацыйныя ўлады працягваюць пагаршаць гуманітарныя наступствы паводкі ў выніку прарыву плаціны Кахоўскай ГЭС;
  • расійскія войскі працягвалі наносіць абмежаваныя наземныя ўдары па лініі Купянск — Сватава і ў раёне Крамянной;

  • украінскія сілы дамагліся абмежаваных поспехаў у раёне Бахмута, а расійскія войскі правялі абмежаваныя наземныя атакі ўздоўж лініі Аўдзееўка — Данецк;

  • украінскія сілы працягвалі наносіць абмежаваныя наземныя ўдары па адміністрацыйнай мяжы паміж Данецкай і Запарожскай абласцямі;

  • паведамляецца, што расійскія акупацыйныя ўлады звяртаюцца да карных захадаў супраць цывільнага насельніцтва на акупаванай Украіне ў сувязі са змяншэннем уплыву расійскіх акупацыйных уладаў на цывільнае насельніцтва.