Паводле звестак на раніцу 26 чэрвеня, крымінальная справа пра арганізацыю ўзброенага мяцяжу (арт. 279 КК), галоўным фігурантам якога стаў заснавальнік ПВК Вагнера Яўген Прыгожын, не спыненая, піша «КоммерсантЪ».
Крымінальную справу працягвае расследаваць следчы следчага ўпраўлення ФСБ Расіі.
Нагадаем, пра намер спыніць крымінальны пераслед Прыгожына абвясцілі пасля перамоваў з Аляксандрам Лукашэнкам. Мяцеж ПВК Вагнера ў Расіі завяршыўся тым, што Яўген Прыгожын адмовіўся ад «паходу на Маскву» і пагадзіўся з’ехаць у Беларусь.