Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Правозащитники: В Дзержинске проводят задержания и обыски, повод — послевыборные протесты
  2. Путин отклонил предложение США и Украины о 30-дневном прекращении огня — эксперты о ситуации на войне
  3. Госсекретарь США заявил, что Трамп готов бросить попытки помирить Украину и Россию и «двигаться дальше» — при каком условии
  4. В МВД Польши ответили, при каких условиях возможно открытие пунктов пропуска
  5. Почему Лукашенко больше не отпускает политзаключенных? И зачем КГБ устроил облавы на риелторов? Спросили у политического аналитика
  6. Этот триллер от Hulu переворачивает представление о сериалах про постапокалипсис. Объясняем, стоит ли смотреть (да)
  7. Битва за частный сектор: минчане отказываются покидать дома ради нового парка
  8. Что стало с «крышей» Бондаревой? Артем Шрайбман порассуждал, почему известная активистка оказалась за решеткой
  9. «Не думаю, что что-то страшное». Попытались устроиться в госорганизации с подписью на последних выборах не за Лукашенко — что вышло
  10. «Пути молодых мужчин и женщин расходятся»? Откуда растут ноги у тренда, о котором эксперты давно бьют тревогу (но лучше не становится)
  11. «Беларусов действительно много». Поговорили с мэром Гданьска о наших земляках в городе, их бизнесе, творчестве и дискриминации
  12. Путин объявил «пасхальное перемирие» на фронте
  13. Какой будет погода на следующей неделе? «Лето» закончится, придет похолодание
Читать по-русски


Украіна атрымала выразныя сігналы пра тое, што ў будучыні стане чальцом NATO. Пра гэта заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі на сумеснай прэс-канферэнцыі з генеральным сакратаром Альянсу Енсам Столтэнбергам.

Фото: Reuters
Фота: Reuters

Уладзімір Зяленскі падзякаваў саюзнікам за падтрымку краіны падчас вайны з Расіяй і назваў вынікі вільнюскага саміту добрымі.

— Вынікі саміту вельмі добрыя, але калі б нас запрасілі ў NATO — яны былі б ідэальнымі, — адзначыў Зяленскі.

Прэзідэнт Украіны заявіў, што Украіна хоча прайсці шлях уступлення ў Альянс як мага хутчэй.

— Мы разумеем, што хтосьці баіцца цяпер казаць пра нашае сяброўства ў NATO, бо ніхто не хоча развязаць сусветную вайну. Мы разумеем, што не можам стаць чальцом NATO, пакуль ідзе вайна, — сказаў Зяленскі. Разам з тым ён адзначыў, што на сустрэчах прагучаў выразны сігнал, што Украіна стане чальцом Альянсу, калі ў краіне стане бяспечна.

Ён выказаў упэўненасць, што Украіна пасля вайны стане чальцом NATO, адзначыўшы, што Альянс мае не меншую патрэбу ва Украіне.

Зяленскі таксама заявіў, што на шляху ў Паўночнаатлантычны альянс Украіне патрэбныя гарантыі бяспекі, што не адмяняе яе будучага сяброўства ў арганізацыі. І для краіны канкрэтным поспехам стане, калі дзяржавы G7 на палях саміту ўзгодняць гэтыя гарантыі.

— Цяпер у нас няма рэальных юрыдычных гарантый бяспекі ад нашых партнёраў. Ёсць фактычныя: фінансавыя, санкцыйныя. Гэтае ж рашэнне можа стаць першым юрыдычным дакументам, які сімвалізуе такі «парасон бяспекі». Потым Украіна ўжо будзе мець дакументы пра двухбаковыя пагадненні. У іх будуць пазначаныя рэчы, якія мы ўжо маем, альбо тыя, якіх нам не хапае, — самалёты, авіяцыя. Да гэтага дакумента змогуць далучыцца не толькі краіны «Вялікай сямёркі». Мне здаецца, што гэта важны новы этап, — сказаў Зяленскі.

Пра ўзбраенне

Уладзімір Зяленскі таксама пракаментаваў выдачу Украіне касетных боепрыпасаў ЗША, назваўшы гэта «пытаннем справядлівасці».

Фото: Reuters

— Расія ўвесь час выкарыстоўвае касетныя боепрыпасы на нашай тэрыторыі. Расія забівае нашых людзей, ваюе на нашай тэрыторыі. Тыя боепрыпасы, якія паставяць нам ЗША, прызначаныя для выкарыстання толькі ў ваенных мэтах, толькі на часова акупаваных тэрыторыях і толькі пад кантролем. Гэта пытанне справядлівасці. Мы абараняемся, не выкарыстоўваючы адпаведнага ўзбраення на тэрыторыях іншых краін.

Ён таксама заявіў, што збіраецца падымаць пытанне пра боепрыпасы вялікага радыусу дзеяння, бо краіна ў іх мае патрэбу, «дэфіцыт нікуды не падзеўся».

Генеральны сакратар NATO Енс Столтэнберг заявіў, што 11 ліпеня была створаная кааліцыя, куды ўвайшло не менш за 10 краін, якія будуць вучыць украінскіх лётчыкаў на F-16, што дазволіць у будучыні даць Украіне гэтыя амерыканскія знішчальнікі. Паводле Столтэнберга, навучанне пачнецца ўжо гэтым летам.

— Самая тэрміновая задача на сёння — даць дастатковую колькасць узбраення Украіне. Зрабіць усё для перамогі Украіны. Бо калі Украіна не пераможа, пытанне пра сяброўства ў NATO наогул не будзе стаяць, — падкрэсліў Столтэнберг.

Фото: Reuters
Фота: Reuters

Што далі Украіне саюзнікі

Уладзімір Зяленскі правёў з раніцы 12 ліпеня сустрэчы з некаторымі лідарамі краін NATO. Пра іх вынікі ўкраінскі прэзідэнт паведаміў у сябе ў сацсетках.

Так, паводле Зяленскага, ёсць «магутныя дамоўленасці» з прэм’ер-міністрам Трудо пра тое, што Канада ўзмоцніць украінскае войска бранятэхнікай. Германія вылучыць дадатковыя пускавыя ўстаноўкі Patriot і ракеты для іх.

Нарвегія перадасць Украіне 1000 мікрадронаў, пайкі і камплектавальнікі да NASAMS. Брытанія дапаможа зброяй, у тым ліку дальнабойнай. Аўстралія паабяцала Украіне яшчэ 30 баявых бронемашын Bushmaster.

«Дамовіліся пра канкрэтны ўклад Нідэрландаў ва ўмацаванне нашай СПА і артылерыі. Дзякуй за падтрымку на шляху ў NATO — як за запрашэнні, так і за гарантыі бяспекі на шляху, у тым ліку на двухбаковай аснове», — напісаў Зяленскі пасля сустрэчы з прэм’ер-міністрам Нідэрландаў Маркам Рутэ. Ён таксама паведаміў, што навучанне ўкраінскіх лётчыкаў на амерыканскіх знішчальніках F-16 пачнецца ў жніўні.

Ад Францыі Украіна атрымае дальнабойную зброю і інжынернае абсталяванне для размініравання, паведаміў Зяленскі.

Нагадаем, 11 і 12 ліпеня ў Вільнюсе праходзіць саміт NATO. У ім бяруць удзел лідары, кіраўнікі дыпламатыі, міністры абароны і іншыя высокапастаўленыя асобы з больш чым 40 дзяржаваў.