Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Не думаю, что что-то страшное». Попытались устроиться в госорганизации с подписью на последних выборах не за Лукашенко — что вышло
  2. В МВД Польши ответили, при каких условиях возможно открытие пунктов пропуска
  3. Путин отклонил предложение США и Украины о 30-дневном прекращении огня — эксперты о ситуации на войне
  4. Этот триллер от Hulu переворачивает представление о сериалах про постапокалипсис. Объясняем, стоит ли смотреть (да)
  5. В Купаловском уже пять лет мало кто хочет работать. Что придумали в этот раз
  6. Госсекретарь США заявил, что Трамп готов бросить попытки помирить Украину и Россию и «двигаться дальше» — при каком условии
  7. Путин объявил «пасхальное перемирие» на фронте
  8. Правозащитники: В Дзержинске проводят задержания и обыски, повод — послевыборные протесты
  9. Какой будет погода на следующей неделе? «Лето» закончится, придет похолодание
Читать по-русски


Украінскія вайскоўцы паведамілі, што авіяцыя нанесла дзесяць удараў па раёнах канцэнтрацыі асабовага складу і ваеннай тэхнікі праціўніка. У Мінабароны РФ заявілі, што прасунуліся на Купянскім напрамку на 11 кіламетраў па фронце і больш чым на тры кіламетры ўглыб абароны УСУ. Ваенная разведка Вялікабрытаніі лічыць, што расійская авіяцыя не дае вырашальнага аператыўнага эфекту на фронце. Пераказваем галоўнае са зводак штабоў і высноваў экспертаў на 530-ы дзень вайны.

Украинский военный. Фото: Генштаб ВСУ
Украінскі вайсковец. Фота: Генштаб УСУ

Генштаб УСУ: Дзесяць удараў па раёнах канцэнтрацыі асабовага складу ворага і 50 баявых сутыкненняў

«За мінулыя суткі вораг нанёс 30 ракетных і 52 авіяцыйныя ўдары, здзейсніў 75 абстрэлаў з рэактыўных сістэм залпавага агню па пазіцыях нашых войскаў і населеных пунктах. Ад расійскіх тэрарыстычных нападаў ёсць загінулыя і параненыя сярод мірнага насельніцтва, разбурэнні зазналі жылыя дамы і іншая цывільная інфраструктура», — расказалі ў Генштабе УСУ.

Паводле звестак украінскіх вайскоўцаў, за мінулыя суткі адбылося 50 баявых сутыкненняў.

  • На Валынскім і Палескім напрамках аператыўная абстаноўка без істотных зменаў.
  • На Северскім і Слабажанскім напрамках вораг здзейсніў мінамётныя і артылерыйскія абстрэлы больш чым 35 населеных пунктаў.
  • На Купянскім напрамку ўкраінскія воіны стойка трымаюць абарону, паспяхова адбілі атакі праціўніка ў раёне на ўсход ад Петрапаўлаўкі Харкаўскай вобласці. Вораг нанёс авіяцыйныя ўдары ў раёнах Петрапаўлаўкі і Падолаў Харкаўскай вобласці. Артылерыйскім і мінамётным абстрэлам праціўніка падвергліся больш чым 10 населеных пунктаў.
  • На Ліманскім напрамку вораг нанёс авіяцыйныя ўдары ў раёнах Белагораўкі Луганскай вобласці, а таксама Спірнога і Раздолаўкі Данецкай вобласці. Артылерыйскім абстрэлам праціўніка падвергліся некаторыя населеныя пункты.
  • На Бахмуцкім напрамку УСУ стрымліваюць праціўніка ў раёне на паўночны ўсход ад Дыліеўкі. Ад варожых артылерыйскіх абстрэлаў пацярпелі больш чым 15 населеных пунктаў.
  • На Аўдзееўскім напрамку пад шчыльным агнём авіяцыі і артылерыі праціўніка ўкраінскія вайскоўцы паспяхова адбілі атакі расійскіх войскаў у раёне Аўдзееўкі. Артылерыйскім абстрэлам падвергліся Аўдзееўка і Першамайскае Данецкай вобласці.
  • На Мар'інскім напрамку УСУ працягваюць стрымліваць наступ расійскіх войскаў у раёнах Мар'інкі і Краснагораўкі.
  • На Шахцёрскім напрамку вораг нанёс авіяцыйны ўдар у раёне Старамаёрскага. Артылерыйскім абстрэлам падвергліся Вадзяное, Вуглядар, Атраднае, Благадатнае і Раўнаполь Данецкай вобласці.
  • На Запарожскім напрамку вораг вёў беспаспяховыя наступальныя дзеянні ў раёне Рабоціна Запарожскай вобласці. Праціўнік нанёс авіяцыйныя ўдары ў раёнах Малой Такмачкі, Рабоціна і Арэхава. Артылерыйскім абстрэлам падвергліся больш чым 15 населеных пунктаў.
  • На Херсонскім напрамку праціўнік нанёс авіяцыйны ўдар у раёне Альгоўкі Херсонскай вобласці. Артылерыйскім абстрэлам ворага падвергліся больш чым 20 населеных пунктаў.

Украінская авіяцыя нанесла дзесяць удараў па раёнах канцэнтрацыі асабовага складу і ваеннай тэхнікі праціўніка і чатыры — па зенітна-ракетных комплексах. Украінскія ракетчыкі і артылерысты пабілі 2 пункты кіравання, 2 раёны канцэнтрацыі асабовага складу, 2 артылерыйскія сродкі на агнявых пазіцыях і адну станцыю радыёэлектроннай барацьбы праціўніка.

Иллюстрация: Генштаб ВСУ
Ілюстрацыя: Генштаб УСУ

Мінабароны РФ: прасунуліся на Купянскім напрамку на 11 кіламетраў па фронце і больш чым на тры кіламетры ўглыб абароны праціўніка

— На Купянскім напрамку штурмавымі атрадамі Заходняй групоўкі войскаў падчас вядзення наступальных дзеянняў на шырокім фронце палепшанае становішча па пярэднім краі ў раёнах населеных пунктаў Альшана і Першатраўневае Харкаўскай вобласці. За апошнія трое сутак прасоўванне расійскіх войскаў на гэтым напрамку склала 11 кіламетраў па фронце і больш чым тры кіламетры ўглыб абароны праціўніка. У раёнах населеных пунктаў Сінькоўка Харкаўскай вобласці, Навасёлаўскае і Стальмахоўка Луганскай вобласці паспяхова адбітыя 12 контратак падраздзяленняў 14-й, 32-й і 67-й механізаваных брыгад УСУ. Акрамя таго, ударамі штурмавой і армейскай авіяцыі, агнём артылерыі нанесенае паражэнне жывой сіле і тэхніцы УСУ ў раёнах населеных пунктаў Купянск, Катляроўка і Бераставое Харкаўскай вобласці, паведамілі ў Мінабароны РФ.

Страты праціўніка склалі да 110 вайскоўцаў, дзве баявыя браніраваныя машыны, тры аўтамабілі, артылерыйская сістэма М777 вытворчасці ЗША, а таксама радыёлакацыйная станцыя контрбатарэйнай барацьбы вытворчасці ЗША AN/TPQ-50.

— На Запарожскім напрамку дзеяннямі падраздзяленняў расійскай групоўкі войскаў, ударамі авіяцыі і агнём артылерыі адбітыя тры атакі праціўніка ў раёнах населеных пунктаў Успенаўка і Рабоціна Запарожскай вобласці. У раёне населенага пункта Навасёлаўка Запарожскай вобласці спыненая дзейнасць украінскай дыверсійна-разведвальнай групы. Акрамя таго, нанесенае паражэнне падраздзяленням УСУ ў раёнах населеных пунктаў Ябланевае і Новаданілаўка Запарожскай вобласці.

За суткі забітыя да 80 украінскіх вайскоўцаў, знішчаныя тры баявыя браніраваныя машыны, чатыры аўтамабілі, а таксама гаўбіца Д-30.

— На Данецкім напрамку падраздзяленні Паўднёвай групоўкі войскаў у цесным узаемадзеянні з авіяцыяй і артылерыяй паспяхова адбілі атаку штурмавых груп 81-й аэрамабільнай брыгады УСУ ў раёне населенага пункта Белагораўка Данецкай вобласці. Акрамя таго, нанесенае паражэнне жывой сіле і тэхніцы праціўніка ў раёнах населеных пунктаў Багданаўка, Вясёлае, Кляшчэеўка, Мар'інка і Краснагораўка Данецкай вобласці.

Страты праціўніка склалі да 135 вайскоўцаў, два танкі, шэсць баявых машын пяхоты, тры аўтамабілі, артылерыйская сістэма М777, а таксама гаўбіцы «Мста-Б» і Д-30.

— На Паўднёва-Данецкім напрамку ўдарамі авіяцыі, агнём артылерыі і падраздзяленняў групоўкі войскаў «Усход» адбітая атака штурмавых груп праціўніка ў раёне населенага пункта Ураджайнае Данецкай вобласці. Армейская авіяцыя нанесла ўдары па пяці канцэнтрацыях жывой сілы і тэхнікі 31-й механізаванай брыгады УСУ ў раёне населенага пункта Старамаёрскае.

Агульныя страты праціўніка на гэтым напрамку склалі больш за 225 вайскоўцаў, тры танкі, чатыры баявыя браніраваныя машыны, два аўтамабілі, а таксама гаўбіца Д-30.

— На Чырвоналіманскім напрамку зладжанымі дзеяннямі падраздзяленняў групоўкі войскаў Цэнтр", ударамі авіяцыі, агнём артылерыі і цяжкіх агнямётных сістэм паспяхова адбітая атака штурмавых груп 42-й механізаванай брыгады УСУ ў раёне Серабранскага лясніцтва. Акрамя таго, нанесенае комплекснае агнявое паражэнне жывой сіле і тэхніцы праціўніка ў раёнах населеных пунктаў Райгародка, Пятроўскае, Плашчанка і Чырвоная Дзіброва Луганскай вобласці.

Забітыя больш за 65 украінскіх вайскоўцаў, знішчаныя дзве баявыя браніраваныя машыны, а таксама гаўбіца Д-30.

— На Херсонскім напрамку ў выніку агнявога паражэння за суткі забітыя да 20 украінскіх вайскоўцаў, знішчаныя тры аўтамабілі, а таксама дзве гаўбіцы Д-30.

Удары расійскай арміі па тэрыторыі Украіны за суткі:

  • аператыўна-тактычная авіяцыя, ракетныя войскі і артылерыя пабілі 107 артылерыйскіх падраздзяленняў УСУ на агнявых пазіцыях, жывую сілу і ваенную тэхніку ў 126 раёнах. Акрамя таго, знішчаныя тры склады боепрыпасаў 117-й брыгады тэрытарыяльнай абароны, 14-й і 43-й механізаваных брыгад УСУ ў раёнах населеных пунктаў Сярэдзіна-Буда Сумскай вобласці, Чарняшчына і Сінькоўка Харкаўскай вобласці. У раёне населенага пункта Ямполь Данецкай вобласці пабіты пункт кіравання 95-й дэсантна-штурмавой брыгады УСУ;
  • сродкамі супрацьпаветранай абароны перахопленыя дзевяць крылатых ракет Storm Shadow і чатыры рэактыўныя снарады сістэмы залпавага агню HIMARS, знішчаныя 14 украінскіх беспілотных лётных апаратаў.
Иллюстрация: Минобороны РФ
Ілюстрацыя: Мінабароны РФ

Ваенная разведка Вялікабрытаніі: Расійская авіяцыя не дае вырашальнага аператыўнага эфекту

Паветрана-касмічныя сілы Расіі працягваюць разгортваць значныя рэсурсы для падтрымкі наземных аперацый ва Украіне, але без вырашальнага аператыўнага эфекту, гаворыцца ў штодзённай зводцы ваеннай разведкі Вялікабрытаніі.

У Мінабароны Вялікабрытаніі расказалі, што летам расійская тактычная авіяцыя звычайна здзяйсняла больш за 100 самалёта-вылетаў за дзень, аднак праз пагрозу ўкраінскай СПА палёты амаль заўсёды абмяжоўваліся тэрыторыяй, якую кантралюе Расія.

«Расія паспрабавала вырашыць гэтую праблему, усё часцей выкарыстоўваючы бомбы свабоднага падзення з якія планіравальнымі прыстасаваннямі, якія павялічваюць далёкасць палёту. Самалёты могуць скідваць іх за шмат кіламетраў да цэлі, але дакладнасць такіх удараў не заўсёды стабільная», — лічаць у разведцы.

У пачатку контрнаступлення Украіны на поўдні расійскія ўдарныя верталёты даказалі сваю эфектыўнасць. Аднак у апошнія тыдні, падобна, іх эфектыўнасць знізілася, адзначае ваенная разведка.

Інстытут па вывучэнні вайны: Удары УСУ па мастах на акупаванай тэрыторыі — частка ўкраінскай кампаніі перакрыцця для стварэння вырашальнага контрнаступлення

Аналітыкі Інстытута вывучэння вайны (ISW) называюць удары УСУ па мастах на акупаванай тэрыторыі «часткай украінскай кампаніі перакрыцця» для стварэння вызначальных контрнаступальных аперацый, піша «Украінская праўда».

У аглядзе адзначаецца, што ўкраінскія войскі нанеслі ўдары па двух ключавых аўтамабільных мастах уздоўж крытычна важных расійскіх наземных ліній сувязі, якія злучаюць акупаваныя Крым і Херсонскую вобласць. Такім чынам, 6 жніўня расійскія войскі былі вымушаныя перанакіраваць дарожны рух з карацейшых усходніх маршрутаў на даўжэйшыя заходнія шляхі.

Пры гэтым расійскія крыніцы сцвярджаюць, што ўкраінскія сілы выкарыстоўвалі крылатыя ракеты Storm Shadow для нанясення абодвух удараў, хоць ISW пакуль не бачыў пацверджання таго, што расійскія сілы перахапілі крылатыя ракеты Storm Shadow.

Ключавыя высновы ISW:

  • у ноч на 6 жніўня расійскія войскі нанеслі адну з найбуйнейшых за апошнія месяцы серыю ракетных і беспілотных удараў па Украіне;
  • украінскія афіцыйныя асобы заявілі, што ўкраінская СПА знішчыла 3500 паветраных цэляў з пачатку поўнамаштабнага расійскага ўварвання;
  • 6 жніўня ў Джыдзе (Саудаўская Аравія) працягнуліся міжнародныя перамовы, скіраваныя на выпрацоўку асноўных прынцыпаў будучага ўрэгулявання вайны ва Украіне;
  • 6 жніўня ўкраінскія войскі працягвалі контрнаступальныя дзеянні як мінімум на двух участках фронту;
  • расійскія войскі 6 жніўня вялі наступальныя дзеянні на мяжы Купянск — Сватава — Крамянная, у раёне Бахмута, на рубяжы Аўдзееўка — Данецк, у памежным раёне Запарожскай і Данецкай абласцей, у заходняй частцы Запарожскай вобласці;
  • расійскія акупацыйныя ўлады ва Украіне працягваюць завязваць інстытуцыйныя сувязі паміж расійскімі і ўкраінскімі структурамі кіравання і сацыяльнымі службамі на акупаванай тэрыторыі.
Карта основных направлений боевых действий на 6 августа. Изображение: Институт по изучению войны
Карта асноўных напрамкаў баявых дзеянняў на 6 жніўня. Выява: Інстытут па вывучэнні вайны

Ва ўмовах ваенных дзеянняў мы не можам аператыўна праверыць дакладнасць звестак афіцыйных асобаў пра канфлікт. Любыя паведамленні праціўнікаў пра свае і чужыя страты варта ўспрымаць з пэўнай доляй скепсісу.