Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Почему Лукашенко больше не отпускает политзаключенных? И зачем КГБ устроил облавы на риелторов? Спросили у политического аналитика
  2. Госсекретарь США заявил, что Трамп готов бросить попытки помирить Украину и Россию и «двигаться дальше» — при каком условии
  3. Антирекорд за 15 лет. В Беларуси была вспышка «самой заразной болезни» — получили закрытый документ Минздрава
  4. Кремль старается переложить вину за отказ от прекращения огня на Киев и требует выполнить условия, которые сделают Украину беззащитной
  5. «Пути молодых мужчин и женщин расходятся»? Откуда растут ноги у тренда, о котором эксперты давно бьют тревогу (но лучше не становится)
  6. Кремль усиливает угрозы в адрес Европы. Эксперты — о том, что стоит за последними заявлениями в адрес Эстонии и Польши
  7. «Не думаю, что что-то страшное». Попытались устроиться в госорганизации с подписью на последних выборах не за Лукашенко — что вышло
  8. «Беларусов действительно много». Поговорили с мэром Гданьска о наших земляках в городе, их бизнесе, творчестве и дискриминации
  9. Битва за частный сектор: минчане отказываются покидать дома ради нового парка
  10. В Польше при загадочных обстоятельствах погиб беларусский активист
  11. Правозащитники: В Дзержинске проводят задержания и обыски, повод — послевыборные протесты
  12. Что стало с «крышей» Бондаревой? Артем Шрайбман порассуждал, почему известная активистка оказалась за решеткой
  13. «У меня нет буквально никаких перспектив, и я буквально никому не нужен». Роман Протасевич рассказал, «как обстоят дела»
Читать по-русски


Амбасадар Украіны Васіль Зварыч быў выкліканы ў МЗС Польшчы ў сувязі з заявай Уладзіміра Зяленскага, які «неадназначна пракаментаваў» на форуме ААН рашэнне пра ўвядзенне эмбарга на ўкраінскае збожжа, піша RMF24.

Фото: gov.pl
Будынак МЗС Польшчы. Фота: Gov.pl

Нагадаем, падчас дэбатаў на 78-й сесіі Генасамблеі ААН Уладзімір Зяленскі, сярод іншага, заявіў, што «некаторыя нашыя сябры ў Еўропе гуляюць у салідарнасць на палітычным тэатры, здымаючы трылер са збожжам».

«Мы запусцілі часовы марскі экспартны калідор з нашых партоў. Мы ўпарта працуем над захаваннем сухапутных маршрутаў экспарту збожжа. І выклікае трывогу тое, як некаторыя з нашых сяброў у Еўропе разыгрываюць салідарнасць у палітычным тэатры, здымаючы трылер са збожжам. Можа падацца, што яны граюць сваю ролю, але насамрэч яны дапамагаюць падрыхтаваць глебу для маскоўскага актора», — сказаў Уладзімір Зяленскі.

У адказ прэм’ер-міністр Матэвуш Маравецкі нагадаў, што Польшча была першай краінай, якая адчыніла свае дзверы для Украіны і дапамагла пастаўкамі зброі і гуманітарнай дапамогі. «Пасля ўсяго гэтага мы не можам чуць якіх-кольвек двухсэнсоўных — а некаторыя лічаць адназначных — фармулёвак, якія скідаюць нас да ролі індыферэнтнай дзяржавы», — заявіў прэм’ер-міністр.

Напярэдадні ў Польшчы дапусцілі, што могуць знізіць падтрымку Украіны з прычыны збожжавага крызісу. Польскі міністр па справах ЕС Шыман Шынкоўскі вель Сэнк заявіў, што крокі, зробленыя Украінай [пазоў у Сусветную гандлёвую арганізацыю], негатыўна адбіваюцца на двухбаковых адносінах.

«Дзеянні Украіны нас не ўражваюць, але робяць пэўнае ўражанне на польскую грамадскую думку. Гэта відаць па апытаннях, па ўзроўні грамадскай падтрымкі далейшай дапамогі Украіне. І гэта шкодзіць самой Украіне», — сказаў міністр.

Ён падкрэсліў, што, калі палякі не будуць аказваць дапамогу Украіне ў тым аб’ёме, у якім яна мела месца дагэтуль, гэта будзе значыць, што яе давядзецца абмежаваць.