Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Что стало с «крышей» Бондаревой? Артем Шрайбман порассуждал, почему известная активистка оказалась за решеткой
  2. Почему Лукашенко больше не отпускает политзаключенных? И зачем КГБ устроил облавы на риелторов? Спросили у политического аналитика
  3. Госсекретарь США заявил, что Трамп готов бросить попытки помирить Украину и Россию и «двигаться дальше» — при каком условии
  4. Правозащитники: В Дзержинске проводят задержания и обыски, повод — послевыборные протесты
  5. В МВД Польши ответили, при каких условиях возможно открытие пунктов пропуска
  6. «Не думаю, что что-то страшное». Попытались устроиться в госорганизации с подписью на последних выборах не за Лукашенко — что вышло
  7. «Пути молодых мужчин и женщин расходятся»? Откуда растут ноги у тренда, о котором эксперты давно бьют тревогу (но лучше не становится)
  8. Битва за частный сектор: минчане отказываются покидать дома ради нового парка
  9. «Беларусов действительно много». Поговорили с мэром Гданьска о наших земляках в городе, их бизнесе, творчестве и дискриминации
  10. Путин объявил «пасхальное перемирие» на фронте
  11. Какой будет погода на следующей неделе? «Лето» закончится, придет похолодание
  12. Этот триллер от Hulu переворачивает представление о сериалах про постапокалипсис. Объясняем, стоит ли смотреть (да)
  13. Путин отклонил предложение США и Украины о 30-дневном прекращении огня — эксперты о ситуации на войне
Читать по-русски


Жонка расійскага палітвязня Аляксея Навальнага Юлія пракаментавала інфармацыю пра яго смерць у калоніі падчас свайго выступу на Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы. Пра гібель сына выказалася і яго маці.

Юлия Навальная на Мюнхенской конференции 16 февраля 2024 года. Фото: Reuters
Юлія Навальная на Мюнхенскай канферэнцыі 16 лютага 2024 года. Фота: Reuters

«Я не ведаю, верыць ці не тым жахлівым навінам, якія мы атрымліваем толькі з дзяржаўных крыніц у Расіі. Доўгія гады мы не можам верыць Пуціну і пуцінскаму ўраду, яны заўсёды хлусяць», — прызналася Юлія Навальная.

Паводле яе словаў, калі гэтая інфармацыя пацвердзіцца, то Пуцін і ягонае асяроддзе «панясуць адказнасць», прычым «вельмі хутка».

«Але калі гэта праўда, я хачу, каб Пуцін, усё ягонае асяроддзе, ягоныя сябры ведалі, што яны панясуць за тое, што яны зрабілі з нашай краінай, з маёй сям’ёй, з маім мужам, адказнасць. І гэты дзень наступіць вельмі хутка. І я хачу заклікаць усю сусветную супольнасць, людзей ва ўсім свеце, каб мы разам з’ядналіся і перамаглі гэтае зло, перамаглі жахлівы рэжым у Расіі. І гэты рэжым, і Уладзімір Пуцін мусяць панесці персанальную адказнасць за тое, што яны зрабілі з нашай краінай у апошнія гады», — заявіла Юлія Навальная.

Тым часам маці палітвязня Людміла пракаментавала навіны пра ягоную смерць на сваёй старонцы ў Facebook.

«Не хачу чуць ніякіх спачуванняў. Бачылі сына ў калоніі 12-га, былі на спатканні. Быў жывы, здаровы, жыццярадасны», — напісала яна, яе словы прыводзіць «Новая газета».

Нагадаем, што навіна пра смерць Навальнага з’явілася ў пятніцу, 16 лютага, калі сусветныя лідары сабраліся на канферэнцыі па бяспецы ў нямецкім Мюнхене. Дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен ужо сустрэўся з Юліяй Навальнай і «выказаў спачуванні». Дарадца па нацыянальнай бяспецы ЗША Джэйк Саліван агучыў першы адказ адміністрацыі Байдэна на паведамленні пра тое, што лідар расійскай апазіцыі Аляксей Навальны памёр у расійскай турме. Паводле яго словаў, ЗША працуюць над пацверджаннем гэтай інфармацыі.

Раней, у 2021 годзе, прэзідэнт ЗША Джо Байдэн папярэджваў Уладзіміра Пуціна пра «разбуральныя» наступствы для Расіі, калі Навальны памрэ ў турме. Праўда, тады ён не ўдакладніў, якія менавіта дзеянні ён распачне.