Расійскі Белгарад 14 сакавіка зноў трапіў пад абстрэл. Над горадам і раёнам сістэма СПА збіла восем паветраных цэляў. Ёсць загінулы і параненыя, паведаміў губернатар расійскага рэгіёна Вячаслаў Гладкоў.⠀
Асцярожна, у відэа прысутнічае ненарматыўная лексіка.
«Паводле папярэдніх звестак, у выніку прылёту ў легкавы аўтамабіль загінуў кіроўца. Таксама на лінію хуткай дапамогі паступіў зварот пра дзвюх пацярпелых жанчын і аднаго мужчыну. Брыгады хуткай дапамогі выехалі на месца», — удакладніў расійскі чыноўнік.
Паводле звестак уладаў, ёсць пашкоджанні ў двух прыватных дамах і на тэрыторыі адной з установаў аховы здароўя: прабіты дах і пашкоджаныя пяты і шосты паверх будынка. Таксама пашкоджаны адзін легкавы аўтамабіль.
Чытайце таксама