Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Тревожный звоночек. Похоже, исполняется неоптимистичный прогноз экономистов
  2. Кремль старается переложить вину за отказ от прекращения огня на Киев и требует выполнить условия, которые сделают Украину беззащитной
  3. Почему Лукашенко больше не отпускает политзаключенных? И зачем КГБ устроил облавы на риелторов? Спросили у политического аналитика
  4. В Польше при загадочных обстоятельствах погиб беларусский активист
  5. «Не думаю, что что-то страшное». Попытались устроиться в госорганизации с подписью на последних выборах не за Лукашенко — что вышло
  6. Правозащитники: В Дзержинске проводят задержания и обыски, повод — послевыборные протесты
  7. Кремль усиливает угрозы в адрес Европы. Эксперты — о том, что стоит за последними заявлениями в адрес Эстонии и Польши
  8. «Беларусов действительно много». Поговорили с мэром Гданьска о наших земляках в городе, их бизнесе, творчестве и дискриминации
  9. Что стало с «крышей» Бондаревой? Артем Шрайбман порассуждал, почему известная активистка оказалась за решеткой
  10. Госсекретарь США заявил, что Трамп готов бросить попытки помирить Украину и Россию и «двигаться дальше» — при каком условии
  11. «Пути молодых мужчин и женщин расходятся»? Откуда растут ноги у тренда, о котором эксперты давно бьют тревогу (но лучше не становится)
  12. Антирекорд за 15 лет. В Беларуси была вспышка «самой заразной болезни» — получили закрытый документ Минздрава
  13. Битва за частный сектор: минчане отказываются покидать дома ради нового парка
  14. «У меня нет буквально никаких перспектив, и я буквально никому не нужен». Роман Протасевич рассказал, «как обстоят дела»
Читать по-русски


/

Украіна імкнецца атрымаць афіцыйную інфармацыю пра будучую падтрымку з боку ЗША. Пра гэта заявіў прэзідэнт краіны Уладзімір Зяленскі ў сваім вечаровым відэазвароце 4 сакавіка.

Владимир Зеленский. 4 марта, Киев, Украина. Скриншот видео
Уладзімір Зяленскі. 4 сакавіка 2025 года, Кіеў, Украіна. Скрыншот відэа

— Сёння ў многіх адно пытанне: «Што будзе з дапамогай ад Амерыкі?» Я даручыў міністру абароны Украіны, кіраўнікам нашых разведак, дыпламатам звязацца з калегамі ў ЗША і атрымаць афіцыйную інфармацыю. Людзі не павінныя гадаць. Украіна і Амерыка заслугоўваюць паважлівага дыялогу, выразнай пазіцыі адно аднаго. Тым больш калі гаворка ідзе пра захаванне жыццяў падчас поўнамаштабнай вайны, — сказаў Зяленскі.

Украінскі лідар адзначыў, што яго краіна неаднаразова сутыкалася з часовым прыпыненнем дапамогі, у прыватнасці гуманітарнай, энергетычнай і ваеннай.

— Мы бачылі рызыкі. Таму нашыя службы — і вайсковыя, і спецыяльныя службы — паспелі напрацаваць алгарытмы дзеянняў пры любым развіцці сітуацыі. Цяпер не 22-і год. Цяпер нашая ўстойлівасць вышэйшая. Мы маем сродкі абароны. Але для нас важныя нармальныя, партнёрскія адносіны з Амерыкай для рэальнага заканчэння вайны. Ніхто з нас не хоча бясконцай вайны, — заявіў прэзідэнт Украіны.

Ён нагадаў, што ў пачатку года ваенную падтрымку ўжо прыпынялі, але тады яе ўдалося «хутка аднавіць».

— Украіна заўсёды будзе ўдзячная Амерыцы за ўсю тую падтрымку, якая давалася і даецца і якая працуе на захаванне на сёння ўжо даволі крохкіх асноваў бяспекі ў Еўропе. Гэта ж не проста пра нашую краіну. Гэта пра ўсіх у Еўропе. Мы імкнёмся да канструктыўнага супрацоўніцтва. Партнёрскіх адносінаў, — сказаў Зяленскі.

Ён падкрэсліў, што «можна толькі шкадаваць» пра тое, «што было ў Белым доме» замест украінска-амерыканскіх перамоваў, але заклікаў «знаходзіць сілы ісці далей, паважаць адно аднаго».

— Мы заўсёды паважаем Амерыку, Еўропу, усіх партнёраў і разам робім усё, каб наблізіць мір, — падсумаваў Зяленскі.

Таксама ён расказаў, што Масква не змяніла сваіх пазіцый што да Украіны:

— Яны будуць патрабаваць скараціць нашую армію, будуць хацець юрыдычнага адмаўлення ад нашых тэрыторый, а таксама — істотнай палітычнай дэфармацыі Украіны з аслабленнем украінскай Канстытуцыі. І скажу, што пакуль мы ўсе ва Украіне будзем стаяць разам і моцна, пакуль мы тут — ні ў кога гэтага не атрымаецца. Мір будзе годным, — падсумаваў Зяленскі.

Нагадаем, 4 сакавіка стала вядома пра прынятае ў Белым доме рашэнне прыпыніць ваенную дапамогу Украіне. Як паведамілі амерыканскія СМІ са спасылкай на крыніцы ў Белым доме, Трамп, раззлаваны словамі Зяленскага пра тое, што, на ягоную думку, канец вайны яшчэ далёкі, палічыў неабходным паказаць, што ён сур’ёзна настроены прымусіць Украіну сесці за стол перамоваў.

«Прэзідэнт ясна даў зразумець, што ён засяроджаны на міры. Нам трэба, каб нашыя партнёры таксама былі прыхільныя гэтай мэце. Мы прыпыняем і пераглядаем нашую дапамогу, каб пераканацца, што яна спрыяе вырашэнню», — заявіў CNN прадстаўнік Белага дома.

Акрамя таго, некалькі чыноўнікаў паведамілі, што ў адміністрацыі дабіваюцца ад Зяленскага прызнання віны ў скандале ў Авальным кабінеце. Магчыма, у форме публічных прабачэнняў.

Чытайце таксама