Двое прыяцеляў адправіліся блукаць па польскіх Татрах без спецыяльнай экіпіроўкі. Адзін з іх паслізнуўся і 300 метраў праляцеў па заснежаным скалістым схіле. Беларус атрымаў мноства траўмаў, у тым ліку галавы, але застаўся жывы, паведамляе ратавальны атрад TOPR.
Інцыдэнт з турыстам з Беларусі адбыўся ў польскіх Татрах ноччу 4 студзеня. У 3.50 ратавальнікам паступіла паведамленне ад сябра беларуса. Ён паведаміў, што той паслізнуўся на моцным снезе і з’ехаў па схіле.
Ратавальнікі знайшлі беларуса. Мужчына праляцеў 300 метраў па заснежаным скалістым схіле, атрымаў мноства траўмаў, у тым ліку галавы, але застаўся жывы.
На верталёце яго даставілі ў бальніцу ў Закапанэ.
Ратавальнікі асобна падкрэслілі, што ў прыяцеляў не было ніводнага элемента спецыяльнай экіпіроўкі, нават шлема.