Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Пакистан объявил о крупномасштабной военной операции против Индии
  2. Пропавшая Мельникова объехала три страны, пока говорила коллегам, что болеет. За это время в фонде демсил исчезли деньги — расследование
  3. Стало известно, как накажут девочек из Могилева, показавших неприличный жест на салюте 9 мая. Их сняли в «покаянном» видео
  4. На параде в Москве Путин не сел возле Лукашенко. Его посадили возле политика, с которым тот конфликтовал
  5. Американский журналист спросил у Лукашенко, должен ли сейчас Путин согласиться на перемирие с Украиной. Вот его ответ
  6. Мерц, Макрон и Стармер прибыли в Киев
  7. Пакуль выжылыя беларусы пакутавалі ў галечы, кіраўніцтва рэспублікі крала. Расказваем пра жахлівую карупцыю ў Беларусі пасля вайны
  8. 9 мая Путин сделал несколько заявлений, которые противоречат программе российских националистов. В чем их разногласия
  9. «Ну что, доигрались?» МАРТ выяснил, почему в магазинах пропала картошка
  10. Лукашенко выступил на параде в честь Дня Победы. Большая часть речи была посвящена ЕС, который он назвал «возрождающимся фашизмом»
  11. Беларусская провластная группа выступила перед жителями одной из стран ЕС, но там ей оказались совсем не рады. Что произошло
Читать по-русски


У суд накіраваная крымінальная справа пра ДТЗ з маршруткай у Смалявіцкім раёне. Аварыя забрала жыцці 13 чалавек.

Згодна з матэрыяламі справы, абвінавачаны Г. 20 лютага каля 14.55, ведаючы пра тэхнічную няспраўнасць кіраванага ім самазвала МАЗ, які належыць філіялу «Аўтамабільны парк № 20» ААТ «Мінаблаўтатранс» (г. Чэрвень), перавозячы груз, на 9-м км дарогі Р-69 Смалявічы — Шацк на тэрыторыі Смалявіцкага раёна страціў магчымасць кіравання ім і выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе адбылося сутыкненне з маршрутным мікрааўтобусам Citroen, які ехаў насустрач, перавозячы пасажыраў.

У выніку ДТЗ кіроўца мікрааўтобуса і 12 пасажыраў, з іх двое дзяцей, 2009 і 2011 гг. нараджэння, загінулі, а сямі пасажырам былі нанесеныя цяжкія цялесныя пашкоджанні.

Кіроўцу самазвала выставілі абвінавачванне ў парушэннях патрабаванняў правілаў дарожнага руху і эксплуатацыі транспартнага сродку, якія прывялі да смерці дзвюх і больш асоб, па ч. 3 арт. 317 КК. Санкцыя артыкула прадугледжвае ад трох да сямі гадоў пазбаўлення волі. Кіроўца МАЗа цалкам прызнаў сваю віну.

«Па выніках вывучэння крымінальнай справы выяўлена, што абвінавачанне Г. выстаўленае абгрунтавана і пацверджанае наяўнымі ў справе доказамі, яго дзеянні органам крымінальнага пераследу кваліфікаваныя правільна. Абставіны крымінальнай справы даследаваныя поўна, усебакова і аб’ектыўна. Мера стрымання ў выглядзе хатняга арышту ў дачыненні да абвінавачанага ўжытая абгрунтавана — падставаў для яе змены або адмены няма», — паведамілі ў Генпракуратуры.

Чытайце таксама