Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Пакуль выжылыя беларусы пакутавалі ў галечы, кіраўніцтва рэспублікі крала. Расказваем пра жахлівую карупцыю ў Беларусі пасля вайны
  2. С 1 сентября расписание ждут изменения. Уроков по какому предмету станет больше, — рассказываем
  3. Кремль назвал очередное условие, на котором готов к 30-дневному перемирию с Украиной. На Западе отреагировали
  4. Цифра превосходит самые смелые ожидания Лукашенко. В Пакистане рассказали, сколько трудовых мигрантов готовы отправить в Беларусь
  5. Беларусская провластная группа выступила перед жителями одной из стран ЕС, но там ей оказались совсем не рады. Что произошло
  6. Лукашенко выступил на параде в честь Дня Победы. Большая часть речи была посвящена ЕС, который он назвал «возрождающимся фашизмом»
  7. 9 мая Путин сделал несколько заявлений, которые противоречат программе российских националистов. В чем их разногласия
  8. «Ну что, доигрались?» МАРТ выяснил, почему в магазинах пропала картошка
  9. Стало известно, как накажут девочек из Могилева, показавших неприличный жест на салюте 9 мая. Их сняли в «покаянном» видео
  10. Пропавшая Мельникова объехала три страны, пока говорила коллегам, что болеет. За это время в фонде демсил исчезли деньги — расследование
  11. На параде в Москве Путин не сел возле Лукашенко. Его посадили возле политика, с которым тот конфликтовал
  12. Американский журналист спросил у Лукашенко, должен ли сейчас Путин согласиться на перемирие с Украиной. Вот его ответ
Читать по-русски


Запрашэнне ад прыгожай дзяўчыны з сайта знаёмстваў скончылася для маладога чалавека вельмі нечаканым здарэннем, піша агенцтва «Мінск-Навіны» са спасылкай на Следчы камітэт.

Изображение носит иллюстративный характер. Фото: Генпрокуратура
Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: Генпракуратура

У пачатку мінулага года хлопец з Барысава знайшоў на сайце знаёмстваў анкету дзяўчыны з яго горада. Яны пачалі камунікаваць, а пасля новая знаёмая запрасіла яго да сябе. Малады чалавек купіў піва і пайшоў да яе.

Калі яны адпачывалі, у кватэру ўварваўся раз’юшаны 30-гадовы мужчына і накінуўся на хлопца са словамі, што той спойвае і спакушае яго магадовую сястру. Агрэсіўны сваяк замкнуў уваходныя дзверы і пагражаў выклікаць міліцыю, а пасля запатрабаваў у маладога чалавека 100 рублёў, але ў хлопца не аказалася гатоўкі. Тады мужчына ўзяў нож і прыставіў да жывата кавалера. Пагражаючы зарэзаць, ён прымусіў хлопца перавесці на яго рахунак 300 рублёў.

Следчыя выявілі, што такі від заробку ў гаспадара кватэры, у якую трапіў пацярпелы, быў не адзінкавым. Схема была прадуманая да дробязяў. Малагадовай сястрой аказалася 18-гадовая дзяўчына вымагальніка, ад імені якой ён стварыў анкету на розных сайтах знаёмстваў. Ён сам перапісваўся ад яе імені і запрашаў незнаёмцаў на спатканне. А пасля ўрываўся ў кватэру і вымагаў грошы.

У дачыненні да яго распачалі крымінальную справу.