Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Беларусская провластная группа выступила перед жителями одной из стран ЕС, но там ей оказались совсем не рады. Что произошло
  2. Стало известно, как накажут девочек из Могилева, показавших неприличный жест на салюте 9 мая. Их сняли в «покаянном» видео
  3. С 1 сентября расписание ждут изменения. Уроков по какому предмету станет больше, — рассказываем
  4. Кремль назвал очередное условие, на котором готов к 30-дневному перемирию с Украиной. На Западе отреагировали
  5. «И буду ждать Путина в четверг в Турции. Лично». Зеленский заявил, что готов лично встретиться с Путиным для переговоров
  6. Путин предложил Киеву возобновить прямые переговоры, прерванные в 2022 году, — назвал дату и место встречи
  7. 9 мая Путин сделал несколько заявлений, которые противоречат программе российских националистов. В чем их разногласия
  8. «Ну что, доигрались?» МАРТ выяснил, почему в магазинах пропала картошка
  9. «Я был убит 2 марта 1943 года». Как солдат потерял четверть мозга, но не сдался болезни, а написал дневник — и стал известен на весь мир
  10. Синоптики предупредили об опасном гидрометеорологическом явлении
  11. Вводят изменения, которые касаются рынка недвижимости
  12. Цифра превосходит самые смелые ожидания Лукашенко. В Пакистане рассказали, сколько трудовых мигрантов готовы отправить в Беларусь
  13. Пропавшая Мельникова объехала три страны, пока говорила коллегам, что болеет. За это время в фонде демсил исчезли деньги — расследование
Читать по-русски


Сілавікі затрымалі ў Мінску падазраванага ў забойстве, учыненым у лістападзе 2021 года на сталічным праспекце Ракасоўскага, паведамілі ў МУС. Гаворка пра 33-гадовага Аляксандра Ліпскага, якога шукалі разам з маці. Мужчына загінуў у выніку перастрэлкі.

Комната со следами крови и пистолет с обоймой из ролика МВД, иллюстрирующего задержание подозреваемого в убийстве. Скриншот: видео МВД
Пакой са слядамі крыві і пісталет з абоймай з роліка МУС, які ілюструе затрыманне падазраванага ў забойстве. Скрыншот: відэа МУС

Затрымлівалі падазраванага супрацоўнікі сталічнага крымінальнага вышуку з сілавой падтрымкай АМАП.

«Падчас затрымання мужчына аказаў супраціў і адкрыў агонь па супрацоўніках міліцыі. У адказ была выкарыстаная зброя, з раненнем ён дастаўлены ў медустанову», — паведамілі ў МУС.

Пасля там праінфармавалі, што мужчына загінуў.

«У момант затрымання зламыснік аказаў супраціў і адкрыў агонь па супрацоўніках міліцыі. Для яго абясшкоджання выкарысталі табельную зброю. Мужчына ліквідаваны. Супрацоўнікі міліцыі не пацярпелі», — паведаміў намеснік начальніка ГУУС Мінска Максім Гамола.

Як запэўнілі ў МУС, «дзякуючы прафесіяналізму байцоў АМАПа больш ніхто не пацярпеў».

Удакладняецца, што гаворка пра 33-гадовага Аляксандра Ліпскага. Паводле звестак следства, ён у лістападзе 2021 года ўвечары ўварваўся ў кватэру на праспекце Ракасоўскага і некалькі разоў стрэліў у 33-гадовую жанчыну — тая загінула. З гэтай жа зброі нападнік паспрабаваў забіць яе мужа, які таксама знаходзіўся ў кватэры, — той паспеў выскачыць з пятага паверха.

Шукалі Ліпскага разам з 63-гадовай маці: меркавалася, што тая хаваецца разам з сынам.

У ведамстве дадалі, што ў жніўні 2024-га атрымалі інфармацыю пра месцазнаходжанне бацькі Ліпскага, а пасля высветлілі і магчымы адрас яго самога.

На месца здарэння выязджаў міністр унутраных справаў Іван Кубракоў.