Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Лукашенко на переговорах с Путиным оправдывался за георгиевскую ленточку
  2. Зеленский: «Россия что-то готовит в Беларуси этим летом»
  3. Кремлевские чиновники продолжают угрожать НАТО, вероятно, чтобы подготовить население России к будущей агрессии — ISW
  4. Один из иностранных банков ввел новые ограничения для беларусов. Они оказались масштабнее, чем сообщалось ранее
  5. Мобильные операторы вводят изменения для клиентов. Есть смысл изучить их, если для вас важно сохранить свой номер телефона
  6. Всех, кто в воскресенье ехал из Беларуси в Россию и обратно, проверяли военные. Рассказываем
  7. Ёсць праблема з пенсіямі, пра якую кажуць нават афіцыйныя прафсаюзы. Паглядзелі, якая з ёй сітуацыя
  8. МЗС Літвы адказала на прапанову Беларусі аднавіць рух пасажырскіх цягнікоў паміж краінамі
  9. На трассе в Варшаве автобус с беларусами и украинцами перевернулся на бок и влетел в столб, есть пострадавшие
  10. У траўні будзе тры выходныя дні запар. Што пра гэта важна ведаць работнікам і наймальнікам
  11. На рынку нерухомасці ў Мінску чакаюцца перамены — экспертка расказала, што можа змяніцца і што на ім адбываецца цяпер
  12. Летом введут существенные изменения, которые могут повлиять на толщину ваших кошельков. Посмотрите, касается ли это вас и ваших родных
  13. Помнік пратэсту ў цэнтры Мінска. Успамінаем, як увесь горад выйшаў на вуліцы патрабаваць вызвалення палітвязняў — і трапіў пад агонь
  14. «Аперацыі могуць быць прыпыненыя». Адзін з банкаў папярэдзіў кліентаў, што лепш паведамляць пра паездкі за мяжу
  15. Каким будет курс доллара в самую короткую рабочую неделю года? Прогноз по валютам
  16. Уроженца Беларуси расстреляли за отказ участвовать в «мясном штурме» на Донбассе — проект «Хочу жить»
Читать по-русски


Беларускі літаратуразнаўца, гісторык і грамадскі дзеяч Аляксей Каўка памёр сёння, 21 сакавіка, у Маскве. Яму было 86 гадоў. Пра гэта сябры Каўкі паведамілі ў сацыяльных сетках.

Алексей Кавко. 2019 год. Фото: Aleksandrs Čaičics, CC BY-SA 4.0, commons.wikimedia.org
Аляксей Каўка, 2019 год. Фота: Aleksandrs Čaičics, CC BY-SA 4.0, commons.wikimedia.org

Каўка нарадзіўся ў 1937 годзе ў Чэрвенскім раёне. Пачынаў сваю кар’еру ў камсамоле (першым сакратаром Чэрвенскага райкама), з 1965 года жыў у Маскве. Працаваў у Акадэміі навук СССР, у 1979−1982 гадах — у Польшчы, дзе сярод іншага быў дарадцам амбасады СССР у гэтай краіне. Карыстаючыся дыпламатычным пашпартам, ён перапраўляў на Захад творы, якія не маглі быць апублікаваныя ў Беларусі праз цэнзуру.

У другой палове 1970-х напісаў «Письмо русскому другу», прысвечанае становішчу беларускай мовы ў СССР. У ім палітыка камуністычных уладаў у нашай краіне называлася асіміляцыйнай. Рукапіс распаўсюджваўся ў самвыдаце. Калі б аўтарства тэксту стала вядомае, кар’ера Каўкі адразу б завяршылася.

У 1991-м пасля трагічных падзей у Вільнюсе, калі савецкія спецслужбы штурмавалі тэлевежу і загінулі людзі, выйшаў з КПСС.

Каўка абараніў доктарскую дысертацыю па філалогіі, даследаваў беларускую гісторыю і культуру.

Чытайце таксама