Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Путин объявил еще одно перемирие на украинском фронте
  2. Трамп: Может быть Путин «не хочет останавливать войну, он просто тянет меня за собой, и с ним нужно поступить по-другому»
  3. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  4. В Украине опубликовали списки беларусов, воюющих на стороне России. Там больше 700 человек
  5. Для владельцев транспорта ввели очередное изменение — подробности
  6. Ситуация с курсом доллара в обменниках начала меняться
  7. Прадстаўнікі Ціханоўскай і Лукашэнкі перасекліся ў Ватыкане. Спыталі, пра што яны гаварылі
  8. Хитрая тактика или отсутствие техники? Эксперты рассказали, почему российские войска едут в штурмы на мотоциклах
  9. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
  10. В прошлый раз иностранцы массово переселились в Беларусь в 17 веке, а последствия чувствуются до сих пор. Рассказываем
  11. Вскоре подорожают некоторые жилищно-коммунальные услуги
Читать по-русски


Экс-футбаліст зборнай Італіі падвергнуўся рабаванню ў сваім доме ў Альтавіла-Вісэнціна (правінцыя Вічэнца), піша Corriere del Veneto.

Бывший игрок сборной Италии Роберто Баджо во время пресс-конференции, во Флоренции, Италия, 03 июня 2024 года Фото: Reuters
Былы гулец зборнай Італіі Раберта Баджа падчас прэс-канферэнцыі ў Фларэнцыі, Італія, 3 чэрвеня 2024 года Фота: Reuters

Увечары 20 чэрвеня 57-гадовы Баджа разам з сям’ёй глядзеў матч чэмпіянату Еўропы паміж зборнымі Іспаніі і Італіі. У гэты час на яго вілу ўварвалася банда не менш чым з пяці ўзброеных чалавек.

Раберта паспрабаваў аказаць супраціў, але адзін са злачынцаў ударыў экс-гульца зборнай Італіі ручкай пісталета па лбе, нанёсшы рану. Потым Баджа, яго жонку і траіх дзяцей замкнулі ў пакоі прыкладна на 40 хвілін.

Калі Раберта зразумеў, што рабаўнікі сышлі, ён выбіў дзверы і выклікаў карабінераў. Яго даставілі ў аддзяленне неадкладнай дапамогі, дзе наклалі некалькі швоў. Ніхто з сям'і Баджа не пацярпеў, адкараскаўшыся спалохам.

Рабаўнікі скралі грошы, гадзіннікі і каштоўнасці. Суму шкоды пакуль цяжка ацаніць. Паліцыя пачала пошук злачынцаў.

Знакаміты футбаліст за сваю кар’еру гуляў за «Вічэнцу», «Фіярэнціну», «Ювентус», «Мілан», «Балонню», «Інтэр» і «Брэшыа». Баджа — двухразовы чэмпіён Італіі і пераможца Кубка УЕФА. За зборную правёў 56 матчаў і забіў 27 галоў. Раберта стаў уладальнікам «Залатога мяча» ў 1993 годзе, ён срэбны прызёр чэмпіянату свету 1994 года і бронзавы — ЧС-1990.

Чытайце таксама