Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Прошло 86 часов». Коллапс на беларусско-польской границе — автомобили и автобусы стоят в очереди сутками
  2. «Боюсь, ночью могут начаться мародерства». Беларусы Испании и Португалии рассказали «Зеркалу», как переживают глобальный блэкаут
  3. Уроженца Беларуси расстреляли за отказ участвовать в «мясном штурме» на Донбассе — проект «Хочу жить»
  4. Путин объявил еще одно перемирие на украинском фронте
  5. В прошлый раз иностранцы массово переселились в Беларусь в 17 веке, а последствия чувствуются до сих пор. Рассказываем
  6. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  7. Москва объявляет односторонние перемирия ради выгоды, а не мира — ISW
  8. На трассе в Варшаве автобус с беларусами и украинцами перевернулся на бок и влетел в столб, есть пострадавшие
  9. Мобильные операторы вводят изменения для клиентов. Есть смысл изучить их, если для вас важно сохранить свой номер телефона
  10. Всех, кто в воскресенье ехал из Беларуси в Россию и обратно, проверяли военные. Рассказываем
  11. В Украине опубликовали списки беларусов, воюющих на стороне России. Там больше 700 человек
Читать по-русски


8 ліпеня знакамітаму ў мінулым галкіперу зборнай Беларусі споўнілася 50 гадоў. У інтэрв'ю тэлеканалу «Беларусь 1» Андрэй Мезін расказаў, чаму выкарыстоўвае навушнік на камандных зборах.

Фото: ХК "Динамо"(Минск)
Андрэй Мезін (у цэнтры за хакеістамі). Фота: прэс-служба ХК «Дынама-Мінск»

«Я нядаўна правяраўся, і ў мяне 70% слыху страчана. А маўленне пастаўленае так, што людзі, якія кепска чуюць з дзяцінства, не могуць так размаўляць. Таму яны не могуць зразумець, што я рэальна кепска чую. Я навучыўся па вуснах чытаць, глядзець суразмоўцу ў твар. Я навучыўся даваць рады сабе, эмоцыям… Я выкарыстоўваю навушнікі, калі сустрэчы праходзяць, каб нічога не прапусціць. На трэнерскім мастку ў мяне навушнік, каб сувязь трымаць з усімі», — сказаў Мезін.

Паводле маці Андрэя Галіны, слыхавы нерв хлопчыка пашкодзіла доктарка падчас нараджэння.

Мезін прыйшоў на свет у 1974 годзе ў Чалябінску. У 17 гадоў спартовец пераехаў у Беларусь. Ён правёў за нашую зборную 15 чэмпіянатаў свету (з іх 13 — у наймацнейшым дывізіёне) і тры Алімпіяды. Андрэй быў прызнаны найлепшым брамнікам чэмпіянату свету — 2009 і трапіў у сімвалічную зборную паводле версіі медыя на ЧС-2006. Беларусы тады сталі шостымі — найлепшая пазіцыя нацыянальнай каманды на планетарных першынствах. У чвэрцьфінальным матчы на Алімпійскіх гульнях — 2002, калі нашая зборная сенсацыйна перамагла шведаў (4:3), Мезін адбіў 44 кідкі.

Сёння ён уваходзіць у трэнерскі штаб мінскага «Дынама».