Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Ситуация с курсом доллара в обменниках начала меняться
  2. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
  3. Хитрая тактика или отсутствие техники? Эксперты рассказали, почему российские войска едут в штурмы на мотоциклах
  4. Вскоре подорожают некоторые жилищно-коммунальные услуги
  5. Для владельцев транспорта ввели очередное изменение — подробности
  6. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  7. «Прошло 86 часов». Коллапс на беларусско-польской границе — автомобили и автобусы стоят в очереди сутками
  8. «Боюсь, ночью могут начаться мародерства». Беларусы Испании и Португалии рассказали «Зеркалу», как переживают глобальный блэкаут
  9. Путин объявил еще одно перемирие на украинском фронте
  10. Всех, кто в воскресенье ехал из Беларуси в Россию и обратно, проверяли военные. Рассказываем
  11. В Украине опубликовали списки беларусов, воюющих на стороне России. Там больше 700 человек
  12. В прошлый раз иностранцы массово переселились в Беларусь в 17 веке, а последствия чувствуются до сих пор. Рассказываем
Читать по-русски


У жніўні было ўсё гэтак жа шмат эксперыментаў, адкрыццяў і добрай музыкі як ад пачаткоўцаў, так і ад добра вядомых імёнаў на беларускай сцэне. Каманда тэлеграм-канала «КЛІК» сабрала пяць найлепшых навінак гэтага месяца і прапануе з імі пазнаёміцца.

Molchat Doma — Belaya Polosa

Відаць, гэта апошні сінгл з будучага вераснёўскага альбома сусветна вядомых панурых беларускіх пост-панкаў. Гучанне гэтага трэка цытуе не менш змрочных брытанцаў, Depeche Mode, у перыяд іх самых «цёмных» работ. Гэта шалёна якасны трып-хоп і рытмічная альтэрнатыва разам з экзістэнцыйнай лірыкай і пад соусам авангарднага кліпа. У гурта Molchat Doma дакладна атрымалася ажывіць гэты вытанчаны і загадкавы жанр. Робім высокія стаўкі на будучы альбом і чакаем яго рэлізу.

Temperer — Faced Out

Метал ад гурта Temperer па-ранейшаму трымае высокую планку якасці. Faced Out — усяго толькі трэці трэк у каталогу групы. Але ўсе тры трэкі падаюць вялікія надзеі на далейшае паспяховае развіццё гурта. Гэта сапраўдны металкор з усімі неабходнымі элементамі: экстрым-вакал, брэйкдаўны і самаразбурэнне. Трэк развіваецца і даволі незвычайна раскрываецца ў канцы, таму поўнае праслухоўванне абавязковае.

«Бачу ўпершыню» — «Планы на лета»

Планы на лета сфармаваліся за дзень да канца таго самага лета? Якая розніца, калі яны ўсё роўна не былі б выкананыя? Бо ўсё пайшло наперакасяк праз каханне, што звалілася на галаву як снег у траўні. Пра гэта і апавядае трэк гурта «Бачу ўпершыню» — бадай, самы летні ў рэпертуары маладога калектыву. Тое самае настальгічнае гучанне, якое вяртае ў самае цёплае і бесклапотнае, крыху па-дзіцячаму наіўнае лета. Не хвалюйцеся пра нявыкананыя планы. Слухайце «Планы на лета» і будуйце іх ужо на наступнае.

Sw@da, Niczos, Lua Preta, Anastasia Rydlevskaya — Huki Nočy

Калабарацыя лета, якая аб’ядноўвае тры светы, мовы і культуры: польскую, беларускую і, нечакана, ангольскую. Партугальскамоўная выканаўца ангольскага паходжання Lua Preta, падляшскія тусоўшчыкі Sw@da і Niczos і беларуская візіянерка і музыка Anastasia Rydlevskaya вельмі гарманічна сплялі гэтыя культуры, паказаўшы, наколькі кожная з іх яркая і цікавая. З гэтага выканаўцы ўмела зрабілі жывы і адначасова чароўны чатыроххвілінны трэк, якога вам так не хапала ў летнім плэйлісце.

«Сны Cиней Cобаки» — «Крутой»

Першы кліп гурта і адразу ж найвышэйшы ўзровень. Відэа на поп-панкавы трэк «Крутой» і адначасова іранічная экранізацыя сумнага факту пра тое, што на стале патолагаанатама ўсе роўныя. Там няма крутых. Галоўную ролю сыграў актор тэатра і кіно Анатоль Гур’еў, і яго майстэрства добра прыкметнае ў яго рухах, драматычных танцах і цынічнай міміцы. А кіношнасць і якасны візуал — заслуга рэжысёра Жоры Бізюка і каманды Krok Films.