Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Летом введут существенные изменения, которые могут повлиять на толщину ваших кошельков. Посмотрите, касается ли это вас и ваших родных
  2. На трассе в Варшаве автобус с беларусами и украинцами перевернулся на бок и влетел в столб, есть пострадавшие
  3. Каким будет курс доллара в самую короткую рабочую неделю года? Прогноз по валютам
  4. Мобильные операторы вводят изменения для клиентов. Есть смысл изучить их, если для вас важно сохранить свой номер телефона
  5. Всех, кто в воскресенье ехал из Беларуси в Россию и обратно, проверяли военные. Рассказываем
  6. В прошлый раз иностранцы массово переселились в Беларусь в 17 веке, а последствия чувствуются до сих пор. Рассказываем
  7. Москва объявляет односторонние перемирия ради выгоды, а не мира — ISW
  8. «Боюсь, ночью могут начаться мародерства». Беларусы Испании и Португалии рассказали «Зеркалу», как переживают глобальный блэкаут
  9. Зеленский: «Россия что-то готовит в Беларуси этим летом»
  10. «Прошло 86 часов». Коллапс на беларусско-польской границе — автомобили и автобусы стоят в очереди сутками
  11. В Украине опубликовали списки беларусов, воюющих на стороне России. Там больше 700 человек
  12. Уроженца Беларуси расстреляли за отказ участвовать в «мясном штурме» на Донбассе — проект «Хочу жить»
  13. Путин объявил еще одно перемирие на украинском фронте
Читать по-русски


/

Італьянскі сад канца XVI — пачатку XVII стагоддзя з’явіцца ў музеі «Замкавы комплекс „Мір“», яго цяпер аднаўляюць. Пра гэта паведамілі ў музеі, піша «Мінская праўда».

Мирский замок. Фото использовано для иллюстрации. Фото: pexels.com
Мірскі замак. Фота выкарыстанае ў якасці ілюстрацыі. Фота: pexels.com

Рэстаўрацыя замка завяршылася ў 2010-м, а ў 2022-м музей за свае пазабюджэтныя сродкі аднавіў дамбу і адкрыў летнюю кавярню. Потым пачалі наступны этап — складанне праектна-каштарыснай дакументацыі па аднаўленні на тэрыторыі замкавага комплексу італьянскага саду канца XVI — пачатку XVII стагоддзя.

«Уся праца пачыналася з адпаведных даследаванняў. Цесна супрацоўнічалі з работнікамі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і чальцамі Савета па культуры Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, каб падрыхтаваць дакументы для правядзення работ. Праект, згодна з якім праводзяцца аднаўленчыя работы, выкананы УП „Мінскпраект“. Дазвол атрыманы сёлета. Фінансаванне работ — пазабюджэтныя музейныя сродкі і прыцягненне дзяржаўных інвестыцыйных фінансаў», — расказаў дырэктар замкавага комплексу Аляксандр Лойка.

Паводле гістарычных крыніц XVIII стагоддзя, сад складаўся з 25 квадратаў, там вырошчвалі пладовыя дрэвы, гародніну і зёлкі. Раней супрацоўнікі музея звярталіся да архітэктараў ландшафту з Італіі, што падрабязна расказалі, якія пароды раслін характэрныя для такіх садоў.

Адновяць парк у тым жа месцы, дзе ён знаходзіўся за часамі Радзівілаў. Там высадзяць дрэвы, аформяць клумбы, уладкуюць дарожкі. Ужо ідзе добраўпарадкаванне возера, дзе з’явіцца фантан. Адзначаецца, што падчас прагулкі паркам, напоўненым пахам дрэваў у квецені, кустоў і кветак, турысты змогуць атрымаць сапраўднае эстэтычнае задавальненне. Чакаецца, што італьянскі сад у замкавым комплексе адновяць у 2025 годзе.

Усе рэстаўрацыйныя работы кантралюе Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.