На чыгуначным вакзале ў Мінску з’явілася не толькі традыцыйная фотазона на другім паверсе, але і на першым таксама шмат дэкарацый. Яны, на думку карыстальнікаў TikTok, «хутка ствараюць навагодні настрой», піша CityDog.
@liudmila07.07 #минск#путешествия ♬ sunet original — MusicHits💿💿💿
На галоўным уваходзе дэкаратары стварылі інсталяцыю ў выглядзе лесу з елкамі розных памераў, мядзведзямі, ласямі і хаткай. На першым паверсе, як і ў мінулыя гады, з’явілася шмат светлавой ілюмінацыі як на самім будынку вакзала, так і на эскалатарах.
На другім паверсе ўсталявалі фотазону з вялікай падарункавай скрынкай. Побач з ёй стаяць упрыгожаныя елкі, белы мядзведзь з шалікам і медзведзяняты ў вазку з дровамі. Сярод дэкарацый можна заўважыць і іншых дзікіх жывёл, а таксама маленькіх белых соваў, якія хаваюцца за дрэвамі.
У каментарах пад відэа ў TikTok, якое за пару дзён паглядзела ўжо больш за 400 тысяч чалавек, карыстальнікі пішуць, што «такое можна ўбачыць толькі ў Беларусі», і дзівяцца таму, «што вырабляюць дэкаратары».
- «З такога вакзала і з’язджаць не захочацца».
- «Прыгожа як у казцы, асабліва медзведзяняты з дровамі душу сагрэлі».
- «Вось яна — сапраўдная казка. На сэрцы радасна. Давайце будзем берагчы што маем».
- «Навагодні вакзал — гэта казка ў краіну цудаў».
- «Гэта незвычайны навагодні цуд. У такой казцы ў 50, у 60 і ў 70 гадоў адчуеш радасць, шчасце і любоў. І будзеш упэўнены, што Дзед Мароз існуе».
Чытайце таксама на CityDog.io:
В Минске появилась еще одна «инстаграмная» локация к Новому году
Что приготовить на новогодний стол? Вот 5 модных закусок, которые можно сделать в последний момент
Беларусы рассказали, какие беларусские блюда им не нравятся. Согласны с ними?