Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Вводят изменения, которые касаются рынка недвижимости
  2. «Я был убит 2 марта 1943 года». Как солдат потерял четверть мозга, но не сдался болезни, а написал дневник — и стал известен на весь мир
  3. Унікальная аперацыя з цэнамі, пра якую казаў Лукашэнка, відаць, можа праваліцца. Што адбываецца з коштам тавараў і паслуг
  4. «Наша Ніва»: Памерла 39-гадовая экс-палітзняволеная Ганна Кандраценка. У калоніі ў яе знайшлі рак, але не вызвалілі
  5. «Вывела больш за 150 тысяч даляраў». «Кіберпартызаны» апублікавалі інфармацыю пра грошы фонду, якім кіравала зніклая Мельнікава
  6. Хто той палкоўнік Жураўскі, які падбіў Зянковіча, Фядуту і Кастусёва на нібыта дзяржаўны пераварот? Вось што ўдалося даведацца «Люстэрку»
  7. Директору визового центра вменили в вину сбор личных данных. Бывший фигурант громкого дела рассказал о «большом бизнесе беларусской власти»
  8. «И буду ждать Путина в четверг в Турции. Лично». Зеленский заявил, что готов лично встретиться с Путиным для переговоров
  9. Ва ўладаў ёсць забава — гаварыць пра суперпланы і не выконваць іх, але ў гэтым выпадку нават яны не чакалі такой «анамаліі». Што адбылося
  10. Зяленскі паедзе на перамовы з Пуціным, нават калі Расія не спыніць агонь — Axios
  11. Ёсць куды падаць: чаму курс даляра працягвае зніжацца? Прагноз па валютах
  12. Чего на самом деле добивается Путин, настаивая на возобновлении переговоров на основе Стамбульских протоколов начала 2022 года — эксперты
  13. СМІ высветлілі прычыну пажару на нафтавай вышцы кампаніі «Беларуснафта-Сібір», якая абрынулася ў Расіі. Распачатая крымінальная справа
  14. Бондарава прайшлася па Чарнецкім, які «цяпер выконвае ролю міністра культуры». Дасталася і старшыні КДК
  15. Путин предложил Киеву возобновить прямые переговоры, прерванные в 2022 году, — назвал дату и место встречи
Читать по-русски


Служба бяспекі Украіны папрасіла сустрэчы з беларускімі калегамі. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў журналістам на агульнавайсковым палігоне Абуз-Лясноўскі ў Брэсцкай вобласці.

Фото: president.gov.ua
Фота: president.gov.ua

«Мушу прыадкрыць сакрэт, інсайд: гэта ж СБУ два дні таму папрасіла пра сустрэчу нашых спецыялістаў. Я кажу: добра, давайце сустракацца, якія пытанні», — заявіў Лукашэнка.

Пра што супрацоўнікі Службы бяспекі Украіны хочуць пагаварыць з супрацоўнікамі Камітэта дзяржаўнай бяспекі Беларусі, ён не сказаў.

Нагадаем, напярэдадні кіраўнік КДБ Беларусі Іван Церцель заявіў пра затрыманне ўкраінскага шпіёна. Увечары на дзяржТБ паказалі прысвечаны гэтаму сюжэт.

«Грамадзянін Украіны, у якога ў нашай краіне бізнес, прыехаў з доўгім спісам даручэнняў ад ваеннай разведкі. Акрамя канкрэтных задач у ім утрымліваліся і заданні, звязаныя з маніторынгам грамадска-палітычнай сітуацыі ў краіне. Для чаго — няцяжка здагадацца. У агента таксама быў знойдзены дакумент за асабістым подпісам кіраўніка ваеннай разведкі Украіны Буданава», — паведаміў у эфіры дзяржтэлеканала вядоўца.

Галоўным фігурантам крымінальнай справы назвалі ўкраінца Паўла Купрыенку, які шэсць гадоў жыве ў Беларусі і займаецца бізнесам. Паводле версіі сілавікоў, сёлета ў Кіеве яго «завербавалі ўкраінскія спецслужбы». У эфіры паказалі кадры допыту затрыманага.