Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Вводят изменения, которые касаются рынка недвижимости
  2. «Я был убит 2 марта 1943 года». Как солдат потерял четверть мозга, но не сдался болезни, а написал дневник — и стал известен на весь мир
  3. Унікальная аперацыя з цэнамі, пра якую казаў Лукашэнка, відаць, можа праваліцца. Што адбываецца з коштам тавараў і паслуг
  4. «Наша Ніва»: Памерла 39-гадовая экс-палітзняволеная Ганна Кандраценка. У калоніі ў яе знайшлі рак, але не вызвалілі
  5. «Вывела больш за 150 тысяч даляраў». «Кіберпартызаны» апублікавалі інфармацыю пра грошы фонду, якім кіравала зніклая Мельнікава
  6. Хто той палкоўнік Жураўскі, які падбіў Зянковіча, Фядуту і Кастусёва на нібыта дзяржаўны пераварот? Вось што ўдалося даведацца «Люстэрку»
  7. Директору визового центра вменили в вину сбор личных данных. Бывший фигурант громкого дела рассказал о «большом бизнесе беларусской власти»
  8. «И буду ждать Путина в четверг в Турции. Лично». Зеленский заявил, что готов лично встретиться с Путиным для переговоров
  9. Ва ўладаў ёсць забава — гаварыць пра суперпланы і не выконваць іх, але ў гэтым выпадку нават яны не чакалі такой «анамаліі». Што адбылося
  10. Зяленскі паедзе на перамовы з Пуціным, нават калі Расія не спыніць агонь — Axios
  11. Ёсць куды падаць: чаму курс даляра працягвае зніжацца? Прагноз па валютах
  12. Чего на самом деле добивается Путин, настаивая на возобновлении переговоров на основе Стамбульских протоколов начала 2022 года — эксперты
  13. СМІ высветлілі прычыну пажару на нафтавай вышцы кампаніі «Беларуснафта-Сібір», якая абрынулася ў Расіі. Распачатая крымінальная справа
  14. Бондарава прайшлася па Чарнецкім, які «цяпер выконвае ролю міністра культуры». Дасталася і старшыні КДК
  15. Путин предложил Киеву возобновить прямые переговоры, прерванные в 2022 году, — назвал дату и место встречи
Читать по-русски


Новаўвядзенне беларускай прававой сістэмы — завочныя суды для тых, хто з’ехаў за мяжу, — чакаюць не толькі палітычных апанентаў дзейнай улады. Яны пагражаюць і фігурантам іншых крымінальных справаў — цяпер эканамічных. Новую катэгорыю асобаў для спецыяльнай вытворчасці 29 лістапада старшыня Следчага камітэта Дзмітрый Гара абмеркаваў на сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам.

Глава СК Дмитрий Гора на докладе у Лукашенко 29 ноября 2022 года. Скриншот видео пресс-службы Лукашенко
Кіраўнік СК Дзмітрый Гара на дакладзе ў Лукашэнкі 29 лістапада 2022 года. Скрыншот відэа прэс-службы Лукашэнкі

— Узгодненая пазіцыя з кіраўніком дзяржавы адносна накіравання ў суд у парадку спецыяльнай вытворчасці і крымінальных справаў не экстрэмісцкай скіраванасці, а ў дачыненні да людзей, якія здзейснілі эканамічныя злачынствы, нанёсшы велізарную шкоду і грамадзянам, і дзяржарганізацыям. І ў якіх засталіся тут даволі вялікія актывы, якія дазволяць кампенсаваць гэтую шкоду. У гэтым напрамку таксама будзем працаваць, — заявіў кіраўнік СК.

Раней Следчы камітэт распачаў цэлы шэраг спецыяльных вытворчасцяў супраць апазіцыйных палітыкаў і актывістаў, якія знаходзяцца за мяжой. Іх фігурантамі сталі Святлана Ціханоўская і сябры Каардынацыйнай рады, чальцы Аб’яднанага пераходнага кабінета, дзеячы спорту Аляксандра Герасіменя і Аляксандр Апейкін, сузаснавальнік Sports.ru і Tribuna.by Дзмітрый Навоша, адміністратары «Чорнай кнігі Беларусі», прадстаўнікі BYPOL і NEXTA. Таксама паведамлялася, што такую справу завядуць супраць Валерыя Цапкалы.

Частка справаў ужо перададзеная ў пракуратуру для накіравання ў суд. Пасля сустрэчы з Лукашэнкам кіраўнік СК расказаў, на якім этапе знаходзіцца працэс па справе Ціханоўскай.

— У цяперашні час адвакаты, прызначаныя па крымінальных справах, знаёмяцца з матэрыяламі справы ў дачыненні да Ціханоўскай, Латушкі і іншых членаў… не буду нават называць гэтую арганізацыю… якія ўявілі сябе кіраўніцтвам нашай краіны. Гэтая справа таксама ў найбліжэйшы час будзе накіраваная, — паведаміў Дзмітрый Гара.

Што такое спецыяльная вытворчасць

Як тлумачаць на сайце СК, «спецыяльная вытворчасць — вытворчасць па крымінальнай справе ў дачыненні да абвінавачанага, які знаходзіцца па-за межамі Рэспублікі Беларусь і ўхіляецца ад яўкі ў орган, які вядзе крымінальны працэс». То-бок спецвытворчасць — гэта фактычна першы крок да нядаўна ўзаконеных у Беларусі завочных судоў над тымі, хто знаходзіцца за мяжой.

Разам з абвяшчэннем пра адкрыццё спецыяльнай вытворчасці СК выклікае фігурантаў у Беларусь для правядзення следчых дзеянняў — публікацыя гэтай інфармацыі на сайце ведамства паводле цяперашняга закона лічыцца належным паведамленнем. Усіх іх чакаюць у Мінску ў Цэнтральным апараце СК на вуліцы Фрунзе, 19.

Нагадаем, Аляксандр Лукашэнка ў ліпені падпісаў закон пра змены ў Крымінальна-працэсуальны кодэкс, якія дазваляюць судзіць беларусаў, што знаходзяцца за мяжой, завочна і нават асуджаць іх на расстрэл.