Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Вводят изменения, которые касаются рынка недвижимости
  2. «Я был убит 2 марта 1943 года». Как солдат потерял четверть мозга, но не сдался болезни, а написал дневник — и стал известен на весь мир
  3. Унікальная аперацыя з цэнамі, пра якую казаў Лукашэнка, відаць, можа праваліцца. Што адбываецца з коштам тавараў і паслуг
  4. «Наша Ніва»: Памерла 39-гадовая экс-палітзняволеная Ганна Кандраценка. У калоніі ў яе знайшлі рак, але не вызвалілі
  5. «Вывела больш за 150 тысяч даляраў». «Кіберпартызаны» апублікавалі інфармацыю пра грошы фонду, якім кіравала зніклая Мельнікава
  6. Хто той палкоўнік Жураўскі, які падбіў Зянковіча, Фядуту і Кастусёва на нібыта дзяржаўны пераварот? Вось што ўдалося даведацца «Люстэрку»
  7. Директору визового центра вменили в вину сбор личных данных. Бывший фигурант громкого дела рассказал о «большом бизнесе беларусской власти»
  8. «И буду ждать Путина в четверг в Турции. Лично». Зеленский заявил, что готов лично встретиться с Путиным для переговоров
  9. Ва ўладаў ёсць забава — гаварыць пра суперпланы і не выконваць іх, але ў гэтым выпадку нават яны не чакалі такой «анамаліі». Што адбылося
  10. Зяленскі паедзе на перамовы з Пуціным, нават калі Расія не спыніць агонь — Axios
  11. Ёсць куды падаць: чаму курс даляра працягвае зніжацца? Прагноз па валютах
  12. Чего на самом деле добивается Путин, настаивая на возобновлении переговоров на основе Стамбульских протоколов начала 2022 года — эксперты
  13. СМІ высветлілі прычыну пажару на нафтавай вышцы кампаніі «Беларуснафта-Сібір», якая абрынулася ў Расіі. Распачатая крымінальная справа
  14. Бондарава прайшлася па Чарнецкім, які «цяпер выконвае ролю міністра культуры». Дасталася і старшыні КДК
  15. Путин предложил Киеву возобновить прямые переговоры, прерванные в 2022 году, — назвал дату и место встречи
Читать по-русски

апублікавана: 
абноўлена: 

Аляксандр Лукашэнка 13 снежня прыняў кадравыя рашэнні, паведамляе набліжаны да прэс-службы тэлеграм-канал «Пул первого».

Сергей Алейник. Фото: МИД Беларуси
Сяргей Алейнік. Фота: МЗС Беларусі

Міністрам замежных справаў Беларусі прызначаны Сяргей Алейнік. Да прызначэння ён працаваў на пасадзе першага намесніка кіраўніка МЗС.

Алейнік нарадзіўся ў 1965 годзе ў Мінску. З адзнакай скончыў перакладчыцкі факультэт Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута замежных моваў, праходзіў навучанне ў Дыпламатычнай акадэміі пры МЗС Аўстрыі (1992−1993). Прайшоў вайсковую службу ва Узброеных сілах. З 1992 па 1993 год быў трэцім сакратаром консульскага аддзела Міністэрства замежных справаў Беларусі. Затым два гады кіраваў пашпартна-візавым аддзелам консульскага ўпраўлення МЗС. З 1994 па 1995 год займаў пасаду начальніка аддзела дзяржаўнага пратаколу. У 1995 годзе Алейніка адправілі кіраваць замежнай установай Беларусі ў Гаазе. З 1996 па 1999 год ён быў дарадцам амбасады Беларусі ў Каралеўстве Нідэрландаў. Пасаду сумяшчаў з крэслам пастаяннага прадстаўніка Беларусі ў выканкаме арганізацыі па забароне хімічнай зброі. У 1999 годзе Алейнік вярнуўся ў Мінск. Тры гады ён кіраваў службай дзяржпратаколу, а ў 2002 годзе яго зноў накіравалі за мяжу, гэтым разам у якасці пастаяннага прадстаўніка пры аддзяленні ААН і іншых міжнародных арганізацый у Жэневе. Ён таксама быў амбасадарам Беларусі пры Святым Прастоле, пры Суверэнным Ваенным Ордэне Гаспітальераў Святога Яна Ерусалімскага, Радоса і Мальты. З 2009 года Алейнік займаў крэсла намесніка міністра замежных справаў, а ў 2013-м яму даручылі прадстаўляць Беларусь у Вялікабрытаніі і Ірландыі. 25 жніўня 2020 года ён вярнуўся ў Беларусь на старую пасаду намесніка кіраўніка МЗС. У лютым 2022 года яго павысілі да першага намесніка ведамства. Алейнік валодае англійскай і нямецкай мовамі. Жанаты, мае двух сыноў.

Андрэй Лук’яновіч прызначаны камандуючым Ваенна-паветранымі сіламі і войскамі супрацьпаветранай абароны Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь. Раней ён займаў пасаду намесніка камандуючага ВПС і войскамі СПА — начальніка авіяцыі.

— Ну як непублічна можна такіх людзей прызначаць? Таму я вас запрасіў для таго, каб сапраўды гэта было, як гэта прынята ў нашай дзяржаве, — сказаў Лукашэнка, вітаючы Сяргея Алейніка і Андрэя Лук’яновіча.

Фото: Минобороны Беларуси
Фота: Мінабароны Беларусі
Андрэй Лук’яновіч раней займаў пасаду начальніка авіяцыі. Нарадзіўся ў Смаргоні, пісала пра яго газета «Звязда». Бацька пайшоў з жыцця, калі ён быў у першым класе. Выхоўвала траіх дзяцей адна маці. Андрэй Лук’яновіч атрымаў дыплом Балашоўскага вышэйшага ваеннага авіяцыйнага вучылішча. 10 гадоў узначальваў 50-ю змяшаную авіяцыйную базу ў Мачулішчах. Ваенны лётчык-снайпер з больш чым 4200 гадзінамі налёту. Старэйшы сын новага камандуючага — цывільны лётчык, лётае на пасажырскім Boeіng 747.

Лукашэнка адзначыў, што напярэдадні абмеркаваў з імі ўсе нюансы іх будучай дзейнасці на новых пасадах. У прысутнасці цяпер ужо новых міністра і камандуючага ён падпісаў указы аб іх прызначэнні.

Сяргей Алейнік падзякаваў за высокі давер.

— Нялёгка будзе, — заўважыў Лукашэнка.

Нагадаем, раней крэсла кіраўніка МЗС Беларусі займаў Уладзімір Макей. Ён раптоўна памёр 26 лістапада. Мінулы камандуючы ВПС і СПА Беларусі Ігар Голуб быў звольнены ў запас па ўзросце 18 лістапада.