Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Бондарава прайшлася па Чарнецкім, які «цяпер выконвае ролю міністра культуры». Дасталася і старшыні КДК
  2. Путин предложил Киеву возобновить прямые переговоры, прерванные в 2022 году, — назвал дату и место встречи
  3. Директору визового центра вменили в вину сбор личных данных. Бывший фигурант громкого дела рассказал о «большом бизнесе беларусской власти»
  4. «Вывела больш за 150 тысяч даляраў». «Кіберпартызаны» апублікавалі інфармацыю пра грошы фонду, якім кіравала зніклая Мельнікава
  5. Зяленскі паедзе на перамовы з Пуціным, нават калі Расія не спыніць агонь — Axios
  6. «Я был убит 2 марта 1943 года». Как солдат потерял четверть мозга, но не сдался болезни, а написал дневник — и стал известен на весь мир
  7. «Наша Ніва»: Памерла 39-гадовая экс-палітзняволеная Ганна Кандраценка. У калоніі ў яе знайшлі рак, але не вызвалілі
  8. Чего на самом деле добивается Путин, настаивая на возобновлении переговоров на основе Стамбульских протоколов начала 2022 года — эксперты
  9. Унікальная аперацыя з цэнамі, пра якую казаў Лукашэнка, відаць, можа праваліцца. Што адбываецца з коштам тавараў і паслуг
  10. Ёсць куды падаць: чаму курс даляра працягвае зніжацца? Прагноз па валютах
  11. Хто той палкоўнік Жураўскі, які падбіў Зянковіча, Фядуту і Кастусёва на нібыта дзяржаўны пераварот? Вось што ўдалося даведацца «Люстэрку»
  12. Вводят изменения, которые касаются рынка недвижимости
  13. СМІ высветлілі прычыну пажару на нафтавай вышцы кампаніі «Беларуснафта-Сібір», якая абрынулася ў Расіі. Распачатая крымінальная справа
  14. Ва ўладаў ёсць забава — гаварыць пра суперпланы і не выконваць іх, але ў гэтым выпадку нават яны не чакалі такой «анамаліі». Што адбылося
  15. «И буду ждать Путина в четверг в Турции. Лично». Зеленский заявил, что готов лично встретиться с Путиным для переговоров
  16. Введут ли в Беларуси налог на бездетность? В Минтруда ответили «откровенно и прямо»
Читать по-русски


Праведзенае ва Украіне апытанне паказала, што да Беларусі негатыўна ставіцца больш за 80% украінцаў. Столькі ж лічыць Беларусь краінай вайны, якая выступае супраць Украіны. Але яшчэ горш украінцы ставяцца да Аляксандра Лукашэнкі. Пра гэта гаворыцца ў чарговым даследаванні цэнтра Разумкова.

Фото: Reuters
Фота: Reuters

Пераважная большасць рэспандэнтаў (80,6%) лічыць, што Беларусь — краіна вайны, якая выступае супраць Украіны. Супрацьлеглага меркавання прытрымліваюцца 7,5% апытаных.

У цэлым украінскае грамадства дэманструе негатыўнае стаўленне да Беларусі. Больш за 80% рэспандэнтаў ставіцца да Беларусі адмоўна (56,3% — адмоўна, 24,4% — пераважна адмоўна). Станоўчае стаўленне да Беларусі выказалі 12,4% апытаных (3,1% — цалкам станоўчае, 9,3% — пераважна станоўчае).

Яшчэ негатыўней грамадзяне Украіны ставяцца да Аляксандра Лукашэнкі. Больш за 90% рэспандэнтаў ставіцца да Аляксандра Лукашэнкі адмоўна (76,3% — адмоўна, 15,9% — пераважна адмоўна). Пазітыўна да Аляксандра Лукашэнкі ставяцца 3,3% апытаных (0,5% — цалкам станоўча, а 2,8% — пераважна станоўча).

Дзве траціны апытаных цалкам (46,7%) ці хутчэй (22,5%) падтрымліваюць поўны разрыў усіх адносін Украіны з Беларуссю пасля перамогі Украіны. Цалкам не падтрымліваюць поўнага разрыву ўсіх адносін Украіны з Беларуссю 5,4% апытаных, хутчэй не падтрымліваюць — 11,2%.

Раней Аляксандр Лукашэнка, паводле вынікаў апытання таго ж цэнтра Разумкова, быў самым папулярным замежным палітыкам ва Украіне. Напрыклад, у лютым 2020 года давер да яго выказалі 48% украінцаў, аднак не давяралі яму толькі 36%. Пасля выбараў 2020 года і жорсткага здушэння пратэстаў у Беларусі стаўленне да яго ў жыхароў Украіны пачало мяняцца — доля тых, хто давярае Лукашэнку ва Украіне, знізілася да 30,5%, а тых, хто не давярае, вырасла да 57%.

Канчаткова яго рэйтынг ва ўкраінцаў абрынуўся пасля пачатку вайны ва Украіне. Нагадаем, пасля абвяшчэння пра пачатак «спецыяльнай ваеннай аперацыі» Уладзімірам Пуціным 24 лютага расійскія войскі зайшлі ва Украіну ў тым ліку з тэрыторыі Беларусі, што зрабіла нашую краіну суўдзельніцай акту ваеннай агрэсіі, нягледзячы на ўсе абяцанні Лукашэнкі ўкраінскім лідарам, што «ніколі з нашай тэрыторыі не будуць атакаваць Украіну». Да таго ж з тэрыторыі Беларусі наносіліся ракетныя ўдары па ўкраінскіх пазіцыях — гэта прызнаваў і сам Лукашэнка. Ён таксама прызнаў, што Беларусь «лечыць і корміць» расійскіх вайскоўцаў.

Вынікі сацыялагічнага апытання, якое праводзілася сацыялагічнай службай цэнтра Разумкова з 22 лютага да 1 сакавіка 2023 года. Апытанне метадам face-to-face праводзілася ў Вінніцкай, Валынскай, Днепрапятроўскай, Жытомірскай, Закарпацкай, Запарожскай, Івана-Франкоўскай, Кіеўскай, Кіраваградскай, Львоўскай, Мікалаеўскай, Адэскай, Палтаўскай, Ровенскай, Сумскай, Цярнопальскай, Харкаўскай, Хмяльніцкай, Чаркаскай, Чарнігаўскай, Чарнавіцкай абласцях і Кіеве (у Запарожскай, Мікалаеўскай, Харкаўскай, Херсонскай абласцях — толькі на тых тэрыторыях, якія кантралююцца ўрадам Украіны і на якіх не вядуцца баявыя дзеянні). Апытаныя 2020 рэспандэнтаў ва ўзросце ад 18 гадоў. Тэарэтычная хібнасць выбаркі не перавышае 2,3%.