Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Ва ўладаў ёсць забава — гаварыць пра суперпланы і не выконваць іх, але ў гэтым выпадку нават яны не чакалі такой «анамаліі». Што адбылося
  2. СМІ высветлілі прычыну пажару на нафтавай вышцы кампаніі «Беларуснафта-Сібір», якая абрынулася ў Расіі. Распачатая крымінальная справа
  3. Хто той палкоўнік Жураўскі, які падбіў Зянковіча, Фядуту і Кастусёва на нібыта дзяржаўны пераварот? Вось што ўдалося даведацца «Люстэрку»
  4. «У мяне да Рамана няма ніякіх прэтэнзій». Юрый Зянковіч — пра сустрэчу з Пратасевічам, лёс Лукашэнкі і «сувенір з Беларусі»
  5. Введут ли в Беларуси налог на бездетность? В Минтруда ответили «откровенно и прямо»
  6. Как Путин меняет риторику, чтобы подготовить россиян к возможным переговорам с Зеленским, а в подходящий момент возобновить войну — ISW
  7. «Вывела больш за 150 тысяч даляраў». «Кіберпартызаны» апублікавалі інфармацыю пра грошы фонду, якім кіравала зніклая Мельнікава
  8. Стала вядома, што цяпер з расійскім комікам, якога збілі падчас затрымання беларускія сілавікі
  9. Зяленскі паедзе на перамовы з Пуціным, нават калі Расія не спыніць агонь — Axios
  10. Ёсць куды падаць: чаму курс даляра працягвае зніжацца? Прагноз па валютах
  11. Зенкович: в Беларуси действительно была попытка военного переворота, за это арестована группа офицеров пятой бригады спецназа
  12. Бачыла яшчэ цара, стала зоркай у 76 гадоў і памерла ў часы Лукашэнкі. Успамінаем гэтую вялікую беларуску ў дзень яе 120-годдзя
  13. «Наша Ніва»: Памерла 39-гадовая экс-палітзняволеная Ганна Кандраценка. У калоніі ў яе знайшлі рак, але не вызвалілі
  14. Унікальная аперацыя з цэнамі, пра якую казаў Лукашэнка, відаць, можа праваліцца. Што адбываецца з коштам тавараў і паслуг
  15. Бондарава прайшлася па Чарнецкім, які «цяпер выконвае ролю міністра культуры». Дасталася і старшыні КДК
  16. «Не здзіўляе іх учынак. Палохае рэакцыя дарослых». Меркаванне пра скандал з падлеткамі, якія паказалі сярэдні палец салюту
  17. Директору визового центра вменили в вину сбор личных данных. Бывший фигурант громкого дела рассказал о «большом бизнесе беларусской власти»
Читать по-русски


У тэлеграм-канале BYPOL заявілі, што Аляксандр Азараў не ёсць і ніколі не быў заснавальнікам альбо кіраўніком Аб’яднання сілавікоў Беларусі BYPOL. Таксама там напісалі, што ён і Станіслаў Лупаносаў выключаныя з арганізацыі.

Фото: t.me/bypol
Фота: t.me/bypol

«Аляксандр Азараў не ёсць і ніколі не быў заснавальнікам альбо кіраўніком АСБ BYPOL, якое было ўтворанае 20 кастрычніка 2020 года. Фонд BYPOL быў створаны 26 траўня 2021 года ў якасці тэхнічнага элемента функцыянавання АСБ BYPOL, Азараў быў прызначаны яе прэзідэнтам для выканання фармальных функцый. Таксама дадзеная асоба была адной з „медыйных персон“ BYPOL. Калектыў АСБ BYPOL не вылучаў кандыдатуру Азарава ў якасці прадстаўніка Аб’яднанага пераходнага кабінета Беларусі. У вышэйназваным прадстаўніцтве іншыя супрацоўнікі АСБ BYPOL не знаходзяцца», — гаворыцца ў паведамленні.

Сцвярджаецца, што цяпер супрацоўнікамі АСБ BYPOL праводзіцца «ўнутранае разбіральніцтва ў дачыненні да правамернасці і мэтазгоднасці шэрагу фінансавых аперацый вышэйзгаданага фонду».

Гэтак жа сказана, што Азараў і Лупаносаў «у парушэнне нарматыўных дакументаў адмаўляюцца падаваць фінансавую справаздачнасць, нават па пісьмовых запытах афіцыйных чальцоў праўлення фонду». «Вось ужо 4 дні самапрызначаны «кіраўнік «Байпола» хаваецца ад калектыву, не прыходзіць у офіс, спрабуе рассылаць у СМІ недакладную інфармацыю што да супрацоўнікаў АСБ BYPOL», — гаворыцца ў паведамленні.

«Мы не хацелі выносіць названыя праблемныя пытанні за межы калектыву АСБ BYPOL. З мэтай недапушчэння дыскрэдытацыі Аб’яднанага пераходнага кабінета Беларусі, прадстаўніком якога Азараў пакуль з’яўляецца, і іншых беларускіх дэмакратычных структур пісьмова праінфармавалі пра сітуацыю, якая склалася, Офіс Святланы Ціханоўскай і АПКБ. Аднак, наколькі нам вядома, Азараў адмовіўся пачуць «голас розуму» і канструктыўна супрацоўнічаць па цывілізаваным урэгуляванні сітуацыі», — сцвярджаецца тамсама.

«У сувязі з працягам Азаравым і Лупаносавым дэструктыўнай дзейнасці, выяўленымі парушэннямі з іх боку патрабаванняў бяспекі, 7 чэрвеня калектывам Аб’яднання сілавікоў Беларусі BYPOL прынятае рашэнне пра выключэнне названых асобаў са складу гэтай грамадскай арганізацыі», — заключылі аўтары, якія не назвалі сябе.

Нагадаем, раней Аляксандр Азараў заявіў, што з BYPOL была звольненая група супрацоўнікаў у сувязі з адмовай прайсці паліграф. Сярод іх — Мацвей Купрэйчык. Сцвярджаецца, што ён забраў сабе доступ да сацсетак аб’яднання.

У каментары «Люстэрку» Мацвей Купрэйчык пацвердзіў, што пост апублікаваў ён і «звольненыя супрацоўнікі» (відавочна, Азаравым) BYPOL.