Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Бондарава прайшлася па Чарнецкім, які «цяпер выконвае ролю міністра культуры». Дасталася і старшыні КДК
  2. Путин предложил Киеву возобновить прямые переговоры, прерванные в 2022 году, — назвал дату и место встречи
  3. Директору визового центра вменили в вину сбор личных данных. Бывший фигурант громкого дела рассказал о «большом бизнесе беларусской власти»
  4. «Вывела больш за 150 тысяч даляраў». «Кіберпартызаны» апублікавалі інфармацыю пра грошы фонду, якім кіравала зніклая Мельнікава
  5. Зяленскі паедзе на перамовы з Пуціным, нават калі Расія не спыніць агонь — Axios
  6. «Я был убит 2 марта 1943 года». Как солдат потерял четверть мозга, но не сдался болезни, а написал дневник — и стал известен на весь мир
  7. «Наша Ніва»: Памерла 39-гадовая экс-палітзняволеная Ганна Кандраценка. У калоніі ў яе знайшлі рак, але не вызвалілі
  8. Чего на самом деле добивается Путин, настаивая на возобновлении переговоров на основе Стамбульских протоколов начала 2022 года — эксперты
  9. Унікальная аперацыя з цэнамі, пра якую казаў Лукашэнка, відаць, можа праваліцца. Што адбываецца з коштам тавараў і паслуг
  10. Ёсць куды падаць: чаму курс даляра працягвае зніжацца? Прагноз па валютах
  11. Хто той палкоўнік Жураўскі, які падбіў Зянковіча, Фядуту і Кастусёва на нібыта дзяржаўны пераварот? Вось што ўдалося даведацца «Люстэрку»
  12. Вводят изменения, которые касаются рынка недвижимости
  13. СМІ высветлілі прычыну пажару на нафтавай вышцы кампаніі «Беларуснафта-Сібір», якая абрынулася ў Расіі. Распачатая крымінальная справа
  14. Ва ўладаў ёсць забава — гаварыць пра суперпланы і не выконваць іх, але ў гэтым выпадку нават яны не чакалі такой «анамаліі». Што адбылося
  15. «И буду ждать Путина в четверг в Турции. Лично». Зеленский заявил, что готов лично встретиться с Путиным для переговоров
  16. Введут ли в Беларуси налог на бездетность? В Минтруда ответили «откровенно и прямо»
Читать по-русски


Беларусь «небяспечная для Захаду аўтарытэтам, самастойнасцю і сілай дзяржавы». Такое меркаванне выказаў Аляксандр Лукашэнка 30 чэрвеня падчас свайго выступлення, прымеркаванага да Дня Незалежнасці. Яго прамову апублікавала прэс-служба.

Лукашенко во время выступления во Дворце Республики. 30 июня 2023 года. Фото: t.me/pul_1
Лукашэнка падчас выступу ў Палацы Рэспублікі. 30 чэрвеня 2023 года. Фота: t.me/pul1

Выступаючы ў Палацы Рэспублікі перад выбранай аўдыторыяй, палітык чарговым разам абрынуўся з прэтэнзіямі на краіны Захаду, якія, паводле яго, «лепяць з нас ворагаў, таму што баяцца».

— Не ў тым сэнсе, што тут агрэсары. Мы для іх небяспечныя аўтарытэтам, самастойнасцю і сілай беларускай дзяржавы. Урэшце, гэта самае галоўнае, — сваім прыкладам, — сказаў Лукашэнка.

Звяртаючыся да краін Заходняй Еўропы, якія толькі што крытыкаваў, Лукашэнка пры гэтым адзначыў, што «мы можам быць цікавыя і карысныя адно аднаму ва ўсіх сферах: эканамічнай, навуковай, адукацыйнай, культурнай».

— Па сутнасці, нават адрозніваючыся нацыянальнымі інтарэсамі, каштоўнасцямі, традыцыямі, мы, краіны Усходняй і Заходняй Еўропы — нашага агульнага дома, маглі б і павінныя развівацца разам, — падкрэсліў Лукашэнка.

Ён таксама чарговым разам заявіў, што свет знаходзіцца «ва ўмовах беспрэцэдэнтнага ваенна-палітычнага крызісу сусветнага маштабу». Пры гэтым падкрэсліў, што «галаву Еўропы на ядзерную гільяціну» кладзе не ён — чалавек, дзякуючы якому Расія размясціла сваю тактычную ядзерную зброю ў Беларусі, — а «заходнія палітыкі».

— Цяпер стала модна казаць пра цэнтры прыняцця рашэнняў. Дык вось, каардынаты гэтых цэнтраў нам да міліметра вядомыя. І пазаўчора яны выразна і ясна вызначаныя і зацверджаныя мною на ваенных картах, — прыгразіў Лукашэнка.

Палітык падкрэсліў, што разам з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным гатовы «адказаць адэкватна», калі «бяспека нашых народаў акажацца пад пагрозай»

— Калі дзяржаўнасць, незалежнасць, тэрытарыяльная цэласнасць, бяспека нашых народаў акажуцца пад рэальнай пагрозай, мы, нават не раздумваючы, адкажам адэкватна. Не выпрабоўвайце нашае славянскае цярпенне і свой лёс, — папярэдзіў Лукашэнка.

Ён таксама заявіў, што на Захадзе нібыта «ненавідзяць усё славянскае», квапяцца «на нашы рэсурсы» і «паскоранымі тэмпамі ўзбройваюць Польшчу», робячы з яе «наступны пасля Украіны проксі-палігон у супрацьстаянні з Беларуссю і Расіяй». Дасталася і краінам Балтыі. Лукашэнка заявіў, што здзіўлены «самабойчай упартасцю» з якім нашыя паўночныя суседкі імкнуцца «стаць ударным атрадам NATO».

— Нашаму ўраду, Міністэрству замежных справаў варта прапанаваць ім план добрасуседства і міру, — сказаў Лукашэнка. — Мы чарговым разам падаём вам руку міралюбнасці не таму, што спалохаліся вашых «палкоў» і «харугваў». Мэты іх нікчэмныя, і планы вар’яцкія.

Скончыў сваю прамову Лукашэнка заклікам да міру «ў глабальным сэнсе».

— Трэба спыніцца, пакуль не позна, — сказаў Лукашэнка.

Расійская ТЯЗ у Беларусі — храналогія 25 траўня міністры абароны Беларусі і Расіі падпісалі дакументы, якія вызначаюць парадак трымання расійскай нестратэгічнай ядзернай зброі ў спецыяльным сховішчы на тэрыторыі Беларусі. 16 чэрвеня прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін заявіў, што першыя ядзерныя снарады дастаўленыя ў Беларусь, дадаўшы, што да канца лета РФ гэтую працу выканае цалкам. 27 чэрвеня Лукашэнка паведаміў, што большая частка расійскай ядзернай зброі завезеная ў Беларусь. У Крамлі не раз публічна падкрэслівалі, што рашэнне пра выкарыстанне тактычнай ядзернай зброі, якая размяшчаецца ў Беларусі, будзе прымацца не ў Мінску, а ў Маскве. Пра гэта гаварылі і прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў, і міністр абароны РФ Сяргей Шайгу, і кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў, і чалец-карэспандэнт Акадэміі ваенных навук Расіі Уладзімір Козін. Нават сам Лукашэнка не так даўно прызнаваў, што ён не зможа выкарыстаць расійскую тактычную ядзерную зброю — яму для гэтага трэба будзе тэлефанаваць Пуціну.