Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. После 2020-го на заводах по требованию Лукашенко увольняли из-за «политики» — из закрытых документов стало понятно, чем это обернулось
  2. «Заяву на памілаванне я не пісаў». Вялікае інтэрв'ю «Люстэрка» з Юрыем Зянковічам, якому далі 11 гадоў за «дзяржаўны пераварот»
  3. Эксперты рассказали, почему Россия против соглашения о прекращении огня и присутствия миротворцев в Украине
  4. На параде в Москве Путин не сел возле Лукашенко. Его посадили возле политика, с которым тот конфликтовал
  5. Лукашэнка заявіў, што «крыху затрымаўся» ва ўладзе, і заклікаў «пацярпець»
  6. Пакистан объявил о крупномасштабной военной операции против Индии
  7. Беларусская провластная группа выступила перед жителями одной из стран ЕС, но там ей оказались совсем не рады. Что произошло
  8. Лукашенко выступил на параде в честь Дня Победы. Большая часть речи была посвящена ЕС, который он назвал «возрождающимся фашизмом»
  9. Есть фирмы, которые из года в год выигрывают конкурсы по госзакупкам на крупные провластные мероприятия. 9 Мая не стало исключением
  10. На рынку нерухомасці ў Мінску ўзнік дэфіцыт пэўнага жылля, праз што рэкордна падскочылі цэны. Эксперты растлумачылі, што адбываецца
  11. Мерц, Макрон и Стармер прибыли в Киев
  12. Пакуль выжылыя беларусы пакутавалі ў галечы, кіраўніцтва рэспублікі крала. Расказваем пра жахлівую карупцыю ў Беларусі пасля вайны
  13. Американский журналист спросил у Лукашенко, должен ли сейчас Путин согласиться на перемирие с Украиной. Вот его ответ
  14. Эксперты: Путин использует День Победы, чтобы подготовить общество к войне с Западом
  15. Конклав кардиналов в Ватикане выбрал папу римского. Стало известно его имя
Читать по-русски


У верасні ўлады абяцаюць падняць пенсіі. Аднак у наступным месяцы прыбаўку атрымаюць не ўсе пенсіянеры.

Фото: pixabay.com
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: pixabay.com

З 1 верасня збіраюцца павысіць усе віды працоўных пенсій — па ўзросце, за выслугу гадоў, па інваліднасці, з нагоды страты карміцеля, удакладнялі раней у Мінпрацы.

Прыбаўка ў сярэднім мусіць скласці 5%. Аднак у кожнага пенсіянера яе памер будзе розным. Гэты паказчык залежыць сярод іншага ад працягласці стажу і велічыні заробку, якія ўлічвалі падчас прызначэння пенсіі, а таксама ад даплат да асноўнай пенсіі.

Паводле прагнозу Мінпрацы, сярэдняя пенсія па ўзросце пенсіянера, які не працуе, у верасні складзе 737 рублёў. Атрымальнікамі працоўных пенсій з’яўляюцца больш за 2,3 млн чалавек, адзначаюць у ведамстве.

Якія пенсіі не будуць падымаць

Пры гэтым сацыяльныя пенсіі не збіраюцца павышаць у верасні, паведамляюць у Мінпрацы. Прычына — іх падымалі з 1 жніўня, гэтыя выплаты пераглядаюць адзін раз на квартал, як і мінімальныя працоўныя пенсіі.

Нагадаем, з 1 жніўня выраслі мінімальныя працоўныя і сацыяльныя пенсіі, гэта звязана з ростам бюджэту пражытачнага мінімуму. Да прыкладу, мінімальная пенсія па ўзросце (без уліку даплаты ў 20% ад сярэдняй зарплаты) вырасла на 3,07 рубля — да 91,1 рубля. Сацыяльная пенсія з 1 жніўня павялічылася на 6,13 рубля — да 182,2 рубля.