Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Зенкович: в Беларуси действительно была попытка военного переворота, за это арестована группа офицеров пятой бригады спецназа
  2. Калі Пуцін прыедзе: Зяленскі назваў дзве ключавыя тэмы магчымай сустрэчы ў Стамбуле
  3. Стала вядома, што цяпер з расійскім комікам, якога збілі падчас затрымання беларускія сілавікі
  4. «Вывела больш за 150 тысяч даляраў». «Кіберпартызаны» апублікавалі інфармацыю пра грошы фонду, якім кіравала зніклая Мельнікава
  5. «У мяне да Рамана няма ніякіх прэтэнзій». Юрый Зянковіч — пра сустрэчу з Пратасевічам, лёс Лукашэнкі і «сувенір з Беларусі»
  6. Улады прыдумалі новаўвядзенне, здольнае адбіць у вас жаданне павышэння зарплаты
  7. «Наша Ніва»: Памерла 45-гадовая экс-палітзняволеная Тамара Каравай. Летась яна была вызваленая па памілаванні
  8. Бачыла яшчэ цара, стала зоркай у 76 гадоў і памерла ў часы Лукашэнкі. Успамінаем гэтую вялікую беларуску ў дзень яе 120-годдзя
  9. «Наша Ніва»: Памерла 39-гадовая экс-палітзняволеная Ганна Кандраценка. У калоніі ў яе знайшлі рак, але не вызвалілі
  10. Хто той палкоўнік Жураўскі, які падбіў Зянковіча, Фядуту і Кастусёва на нібыта дзяржаўны пераварот? Вось што ўдалося даведацца «Люстэрку»
  11. Директору визового центра вменили в вину сбор личных данных. Бывший фигурант громкого дела рассказал о «большом бизнесе беларусской власти»
  12. Чыноўнікі хочуць павялічыць падатковую нагрузку. Каго гэта можа закрануць
  13. Унікальная аперацыя з цэнамі, пра якую казаў Лукашэнка, відаць, можа праваліцца. Што адбываецца з коштам тавараў і паслуг
  14. Введут ли в Беларуси налог на бездетность? В Минтруда ответили «откровенно и прямо»
  15. Как Путин меняет риторику, чтобы подготовить россиян к возможным переговорам с Зеленским, а в подходящий момент возобновить войну — ISW
  16. «Не здзіўляе іх учынак. Палохае рэакцыя дарослых». Меркаванне пра скандал з падлеткамі, якія паказалі сярэдні палец салюту
Читать по-русски


Аляксандр Лукашэнка сустрэўся 15 верасня ў Сочы з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным. Прэс-службы палітыкаў расказалі, якія пытанні яны абмеркавалі.

Александр Лукашенко и Владимир Путин. 15 сентября 2023 года, Сочи. Фото: пресс-служба Кремля
Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін. 15 верасня 2023 года, Сочы. Фота: прэс-служба Крамля

Лукашэнка: «Спрабавалі нас моцна нахіліць»

Лукашэнка павіншаваў расійскага лідара з адзіным днём галасавання, які прайшоў у многіх рэгіёнах РФ.

— Вынікі зразумелыя, не хачу нават іх аналізаваць. Напэўна, наогул ніколі такіх вынікаў не было. Усе вашыя кандыдатуры на пасаду губернатараў народам былі падтрыманыя. Гэта вялікі поспех, — сказаў Лукашэнка.

Потым беларускі палітык закрануў пытанне працы эканомікі. Паводле яго прагнозаў, у наступным годзе краіны выйдуць на «дасанкцыйны ўзровень».

— Мы вырашаем гэтыя ўсе пытанні. І дробныя, і буйныя. Вы маеце рацыю. Спрабавалі нас моцна нахіліць — нічога не атрымалася. Наадварот, неяк мы мабілізаваліся нават нечакана. Я ведаю, і для вас, і я не чакаў, што мы можам выстаяць. Так, бядней крышку жывём, трошачкі зусім. Думаю, што наступны год у нас будзе добрым годам, і мы выйдзем на дасанкцыйны перыяд працы нашай эканомікі. Па дробязях усе пытанні, пачынаючы ад ВПК і іншае, звязаныя з украінскім канфліктам, — усе гэтыя пытанні практычна вырашаныя. Калі засталося нешта, то мы ведаем, у якім кірунку нам рухацца, — сказаў Лукашэнка.

Што да інтэграцыйнага супрацоўніцтва, то Аляксандр Лукашэнка адзначыў: службовыя асобы абедзвюх краін нядрэнна папрацавалі.

— Больш за 80% задач выканана, якія мы паставілі перад урадамі. Яшчэ тры месяцы ёсць (гаворка пра працу над асноўнымі напрамкамі рэалізацыі палажэнняў Дамовы аб стварэнні Саюзнай дзяржавы на 2021−2023 гады і 28 саюзнымі праграмамі. — Заўв. рэд.). Думаю, што даціснем і гэтыя пытанні, — дадаў Лукашэнка.

Ён таксама расказаў пра дзеянні па стабілізацыі сітуацыі на паліўным рынку па просьбе расійскага боку.

— Хачу вас праінфармаваць — былі некаторыя складанасці на рынку паліва — стабілізавалі сітуацыю, паставілі столькі, колькі трэба было Расійскай Федэрацыі. Колькі ўрад папрасіў. Па-мойму, па 60 тысяч дызпаліва і бензіну. Сітуацыю стабілізуем на нашых агульных рынках. Калі трэба будзе яшчэ скараціць пастаўкі на знешнія рынкі і для ўнутранага спажывання павялічыць — гэта не праблема.

Аляксандр Лукашэнка таксама заявіў пра намер расказаць Пуціну пра супрацоўніцтва з краінамі Афрыкі ў кантэксце нядаўняга візіту ў Беларусь прэзідэнта Экватарыяльнай Гвінеі.

— Вельмі вядомы чалавек. І прасунуты чалавек. Ёсць таксама сумесная праца па афрыканскім кірунку, — адзначыў Лукашэнка.

Уладзімір Пуцін: «Нашыя партнёры еўрапейскія кажуць, што яны вымушаныя былі згарнуць з намі працу»

Пуцін у пачатку сустрэчы падкрэсліў, што ўзаемаадносіны Беларусі і Расіі стабільна і надзейна развіваюцца.

— Мы з вамі працягваем кантакты, кансультацыі з нагоды нашых адносін і з нагоды ўзаемадзеяння, перш за ўсё ў сферы эканомікі. Тут усё стабільна, надзейна развіваецца, дзякуй богу, — сказаў Пуцін.

Ён таксама паведаміў, што ў Расіі завяршаецца бюджэтны працэс:

— Чаму пра гэта кажу? Таму што (мы з вамі добра ведаем) стан расійскай эканомікі, вядома, адбіваецца на нашым узаемадзеянні ў рамках Саюзнай дзяржавы. У нас ёсць у гэтай сувязі ўзаемныя пытанні, абавязанні. Ёсць неабходнасць, мне здаецца, зверыць гадзіннікі па некаторых пытаннях.

Акрамя таго, Уладзімір Пуцін згадаў намер пагаварыць з Лукашэнкам «па нашым самым вострым пытанні — па сітуацыі на ўкраінскім кірунку» і вакол украінскага крызісу, а таксама расказаў пра сваю нядаўнюю сустрэчу з лідарам КНДР, які знаходзіўся ў Расіі з візітам. Лукашэнка ў сваю чаргу расказаў, што «ўважліва сачыў за апошнімі цяжкімі працоўнымі днямі» прэзідэнта Расіі.

— Я думаю, што мы можам падумаць і пра супрацоўніцтва дзесьці на траіх. Паўночная Карэя, Расія… Ведаю, што цікавасць велізарная ў карэйцаў да вас. Я думаю, кавалак працы і Беларусі там знойдзецца. З улікам тых праблем, якія існуюць, — заявіў Лукашэнка.

Уладзімір Пуцін таксама падняў пытанне санкцый.

— Еўрапейскія кампаніі адмовіліся пастаўляць абсталяванне, мабыць, разлічвалі, што кампетэнцый у нас не хапае. Мы аднавілі ўсе кампетэнцыі, усё абсалютна. Трошкі направа графік ссунулі, на некалькі месяцаў. Велізарныя, сусветнага маштабу прадпрыемствы будуць уведзеныя найбліжэйшым часам. А тыя, хто вымушаны — хачу гэта падкрэсліць: нашыя партнёры еўрапейскія кажуць, што яны вымушаныя былі згарнуць з намі працу, — яны проста нясуць страты і неатрыманую выгаду ў велізарных маштабах, — заявіў Пуцін.

Ён прызнаў, што праз сыход буйных еўрапейскіх кампаній з расійскага рынку «нешта даводзіцца зрушваць, дзесьці паводзіць сябе сціплей, але выйгрыш у гэтым сэнсе відавочны».

— Так, нам ёсць яшчэ над чым працаваць, асабліва ў галіне высокіх тэхналогій, але калі б не было сітуацыі… Пазаўчора мне дакладвалі калегі — набываюць новыя кампетэнцыі ў гэтай сферы, вельмі важна гэта было чуць. Мы гэта яшчэ паабмяркоўваем, раскажу, — адзначыў прэзідэнт Расіі.