Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Унікальная аперацыя з цэнамі, пра якую казаў Лукашэнка, відаць, можа праваліцца. Што адбываецца з коштам тавараў і паслуг
  2. Чего на самом деле добивается Путин, настаивая на возобновлении переговоров на основе Стамбульских протоколов начала 2022 года — эксперты
  3. Видела еще царя, стала звездой в 76 лет и умерла при Лукашенко. Вспоминаем эту великую беларуску в день ее 120-летия
  4. СМІ высветлілі прычыну пажару на нафтавай вышцы кампаніі «Беларуснафта-Сібір», якая абрынулася ў Расіі. Распачатая крымінальная справа
  5. Зяленскі паедзе на перамовы з Пуціным, нават калі Расія не спыніць агонь — Axios
  6. «И буду ждать Путина в четверг в Турции. Лично». Зеленский заявил, что готов лично встретиться с Путиным для переговоров
  7. Хто той палкоўнік Жураўскі, які падбіў Зянковіча, Фядуту і Кастусёва на нібыта дзяржаўны пераварот? Вось што ўдалося даведацца «Люстэрку»
  8. Бондарава прайшлася па Чарнецкім, які «цяпер выконвае ролю міністра культуры». Дасталася і старшыні КДК
  9. Директору визового центра вменили в вину сбор личных данных. Бывший фигурант громкого дела рассказал о «большом бизнесе беларусской власти»
  10. «Наша Ніва»: Памерла 39-гадовая экс-палітзняволеная Ганна Кандраценка. У калоніі ў яе знайшлі рак, але не вызвалілі
  11. Зенкович: в Беларуси действительно была попытка военного переворота, за это арестована группа офицеров пятой бригады спецназа
  12. Вводят изменения, которые касаются рынка недвижимости
  13. Ёсць куды падаць: чаму курс даляра працягвае зніжацца? Прагноз па валютах
  14. «Вывела больш за 150 тысяч даляраў». «Кіберпартызаны» апублікавалі інфармацыю пра грошы фонду, якім кіравала зніклая Мельнікава
  15. Введут ли в Беларуси налог на бездетность? В Минтруда ответили «откровенно и прямо»
  16. Ва ўладаў ёсць забава — гаварыць пра суперпланы і не выконваць іх, але ў гэтым выпадку нават яны не чакалі такой «анамаліі». Што адбылося
  17. «Я был убит 2 марта 1943 года». Как солдат потерял четверть мозга, но не сдался болезни, а написал дневник — и стал известен на весь мир
Читать по-русски


Чэхія стала чарговай еўрапейскай краінай, якую Аляксандр Лукашэнка заклікае аднавіць супрацоўніцтва. Нагадаем, да гэтага палітык выступаў з падобнай заявай у дачыненні да Кіпра. «Люстэрка» паглядзела, што Беларусь звязвае з Чэхіяй у эканамічным плане.

Фото: Reuters
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Reuters

28 кастрычніка Чэхія адзначала Дзень дзяржаўнасці. Аляксандр Лукашэнка даслаў у Прагу віншаванне з гэтай нагоды. Палітык сярод іншага выказаў меркаванне, што Мінск і Прага маюць магчымасці для «аднаўлення канструктыўнага супрацоўніцтва ў гандлёвай і гуманітарных сферах». Ён асабліва падкрэсліў, што «беларускі бок да гэтага гатовы».

Якая сітуацыя па экспарце і імпарце тавараў

У 2022 годзе Белстат перастаў публікаваць інфармацыю пра таваразварот Беларусі з асобнымі краінамі. Сярод іх — і краіны ЕС. Таму звесткі пра гандаль Мінска і Прагі за мінулы і 2023 гады беларуская статыстыка не агучыла.

Тым часам у 2021 годзе тавараабарот дзвюх краін склаў 384,7 млн даляраў. Гэта на 15,9% больш, чым у 2020-м. Для параўнання: у 2020-м гэты паказчык склаў 331,9 млн даляраў, у 2019-м — 358 млн даляраў, у 2018-м — 373,7 млн даляраў, у 2017-м — 290,2 млн даляраў.

Так, у 2021 годзе экспарт у Чэхію з нашай краіны склаў 189,4 млн даляраў (+59% да 2020 года), імпарт — 195,4 млн даляраў (-8,2%). Пастаўкі з гэтай краіны перавышалі наш экспарт на 6 млн даляраў. Пры гэтым у папярэднія гады разбежка была яшчэ больш прыкметнай. Да прыкладу, у 2020-м імпарт перавысіў экспарт на 93,7 млн даляраў, а ў 2019-м — на 121,7 млн.

У 2021 годзе Беларусь пастаўляла ў Чэхію ў тым ліку металапрадукцыю з чорных металаў і алюмінію (дрот без ізаляцыі і з нелегаванай сталі, трубы і профілі, бясшвовыя металаканструкцыі, пруткі і профілі алюмініевыя), кабелі, а таксама прадукцыю нафтахіміі (ніткі комплексныя сінтэтычныя, нятканыя матэрыялы, трубы, трубкі і шлангі з вулканізаванай гумы).

З іншых тавараў, якія адпраўляла ў гэтую краіну Беларусь, — прадукцыя дрэваапрацоўкі і папяровай прамысловасці (фанера, лесаматэрыялы, мэбля), а таксама прыборабудавання (апаратура сувязі і часткі да яе, маразільнікі і халадзільнікі). Мінск таксама пастаўляў у Чэхію будматэрыялы — мяккія дахавыя матэрыялы, шлакавату, зборныя будаўнічыя канструкцыі.

З Чэхіі ў Беларусь у 2021 годзе пастаўлялі вадкасныя помпы, пульты, панэлі, сталы для электрычнай апаратуры, вылічальныя машыны для аўтаматычнай апрацоўкі інфармацыі, электрагенератарныя ўстаноўкі, запчасткі для аўтамабіляў і трактароў. З іншых пазіцый — электрычныя акумулятары, вырабы з чорных металаў, лекі, харчовыя прадукты.

Фото с сайта pixabay.com
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота з сайта pixabay.com

Якія паслугі аказвалі краіны адна адной

У 2021 годзе аб’ём узаемных паслуг паміж краінамі склаў 135,2 млн даляраў. Гэта на 5,4% больш, чым у 2020 годзе. Экспарт беларускіх паслуг быў на ўзроўні 111,6 млн даляраў, што на 1,3% больш, чым за год да гэтага.

Павелічэнне аб’ёму экспарту паслуг звязанае з ростам паставак транспартных паслуг (+14,3% да 2020 года, або 36,3 млн даляраў). Пры гэтым знізіліся пастаўкі камп’ютарных, тэлекамунікацыйных, інфармацыйных паслуг (на 4,8%, або 65,7 млн даляраў).

Колькі чэшскіх кампаній у Беларусі

У Беларусі зарэгістравана больш за 100 прадпрыемстваў з чэшскімі інвестыцыямі. Гэта сярод іншага такія сферы, як IT, вытворчасць сродкаў аўтаматызацыі для транспарту, інжынерныя і архітэктурна-будаўнічыя паслугі, гандаль, прамысловасць.

Да прыкладу, чэшскі капітал ёсць у такіх кампаніях, як «Крычаўскі завод жалезабетонных вырабаў», «Магілёўскі хімкамбінат „Заря“». Гэтыя фірмы прысутнічаюць у чорным спісе кампаній з заходнімі акцыянерамі, якім забаранілі прадаваць свой бізнес без дазволу беларускіх уладаў.

Якая сітуацыя з інвестыцыямі з Чэхіі

На 1 студзеня гэтага года назапашаныя інвестыцыі з Чэхіі склалі 146,9 млн даляраў. Пры гэтым канкрэтна на непасрэдныя інвестыцыі прыпадае 115,7 млн даляраў (гаворка пра ўкладанне грошай у кампаніі або іх асобныя праекты).

За 2021 год інвестыцыі з гэтай краіны выраслі на 4,8 млн даляраў.

Чытайце таксама