Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. У властей есть забава — говорить о суперпланах и не выполнять их, но в этом случае даже они не ожидали такой «аномалии». Что произошло
  2. Путин предложил Киеву возобновить прямые переговоры, прерванные в 2022 году, — назвал дату и место встречи
  3. Цифра превосходит самые смелые ожидания Лукашенко. В Пакистане рассказали, сколько трудовых мигрантов готовы отправить в Беларусь
  4. Стало известно, как накажут девочек из Могилева, показавших неприличный жест на салюте 9 мая. Их сняли в «покаянном» видео
  5. Бондарава прайшлася па Чарнецкім, які «цяпер выконвае ролю міністра культуры». Дасталася і старшыні КДК
  6. Зяленскі паедзе на перамовы з Пуціным, нават калі Расія не спыніць агонь — Axios
  7. СМИ узнали причину пожара на рухнувшей нефтяной вышке компании «Белоруснефть-Сибирь» в России. Возбуждено уголовное дело
  8. «И буду ждать Путина в четверг в Турции. Лично». Зеленский заявил, что готов лично встретиться с Путиным для переговоров
  9. «Я был убит 2 марта 1943 года». Как солдат потерял четверть мозга, но не сдался болезни, а написал дневник — и стал известен на весь мир
  10. Пропавшая Мельникова объехала три страны, пока говорила коллегам, что болеет. За это время в фонде демсил исчезли деньги — расследование
  11. Кремль назвал очередное условие, на котором готов к 30-дневному перемирию с Украиной. На Западе отреагировали
  12. «Ну что, доигрались?» МАРТ выяснил, почему в магазинах пропала картошка
  13. Ёсць куды падаць: чаму курс даляра працягвае зніжацца? Прагноз па валютах
  14. Вводят изменения, которые касаются рынка недвижимости
  15. 9 мая Путин сделал несколько заявлений, которые противоречат программе российских националистов. В чем их разногласия
Читать по-русски

апублікавана: 
абноўлена: 

Супрацоўнікам Камітэта дзяржбяспекі пашырылі паўнамоцтвы — яны цяпер могуць складаць пратаколы і весці справы пра парушэнне шэрагу артыкулаў КаАП, у тым ліку пра «распаўсюд экстрэмізму» і незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць. Адпаведная пастанова за подпісам кіраўніка ведамства Івана Церцеля была апублікаваная 22 снежня на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Будынак КДБ у Мінску. Фота: TUT.BY

Дакумент надзяляе супрацоўнікаў КДБ паўнамоцтвамі складаць пратаколы пра адміністрацыйныя правапарушэнні і рыхтаваць да разгляду справы пра парушэнне КаАП. Пастанова набывае моц пасля афіцыйнага апублікавання.

Гаворка ідзе больш чым пра два дзясяткі артыкулаў кодэкса. Сярод іх ёсць і тыя, якія ў Беларусі шырока выкарыстоўваюцца для палітычных рэпрэсій:

  • арт. 13.3 (Незаконная прадпрымальніцкая дзейнасць);
  • арт. 19.10 (Прапаганда ці публічнае дэманстраванне, выраб, распаўсюд нацысцкай сімволікі ці атрыбутыкі);
  • арт. 19.11 (Распаўсюд, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая ўтрымлівае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці ці прапагандуе такую дзейнасць);
  • арт. 19.12 (Незаконны выраб і (або) распаўсюд методык ці іншых матэрыялаў пра спосабы вырабу выбуховых прылад і выбуховых рэчываў);
  • арт. 19.13 (Фінансаванне тэрарыстычнай дзейнасці);
  • арт. 23.9 (Парушэнне патрабаванняў па выкарыстанні нацыянальнага сегменту сеткі Інтэрнэт);
  • арт. 24.10 (Незаконнае пранікненне на ахоўныя аб’екты);
  • арт. 24.11 (Непрадстаўленне ўпаўнаважанай асобай або ІП дакументаў, справаздач і іншых матэрыялаў);
  • арт. 25.5 (Адмова ці ўхіленне сведкі або пацярпелага ад давання тлумачэнняў альбо эксперта ці перакладчыка ад выканання ўскладзеных на іх абавязкаў);
  • арт. 26.3 (Парушэнне абавязкаў па вайсковым уліку) і іншыя.

Нагадаем, улады збіраюцца пашырыць паўнамоцтвы КДБ і ў аспекце барацьбы з тэрарызмам — ужо прыняты праект паправак у адпаведныя законы. Так, супрацоўнікі ведамства атрымаюць права выкарыстоўваць зброю і ў натоўпе, нягледзячы на рызыку для невінаватых людзей, страляць у бок выбухованебяспечных сховішчаў і адкрываць агонь па жанчынах, дзецях, людзях з інваліднасцю ў выпадку «аказання імі ўзброенага супраціву».

Чытайце таксама