Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Ёсць куды падаць: чаму курс даляра працягвае зніжацца? Прагноз па валютах
  2. Унікальная аперацыя з цэнамі, пра якую казаў Лукашэнка, відаць, можа праваліцца. Што адбываецца з коштам тавараў і паслуг
  3. «Вывела больш за 150 тысяч даляраў». «Кіберпартызаны» апублікавалі інфармацыю пра грошы фонду, якім кіравала зніклая Мельнікава
  4. Директору визового центра вменили в вину сбор личных данных. Бывший фигурант громкого дела рассказал о «большом бизнесе беларусской власти»
  5. «Я был убит 2 марта 1943 года». Как солдат потерял четверть мозга, но не сдался болезни, а написал дневник — и стал известен на весь мир
  6. Вводят изменения, которые касаются рынка недвижимости
  7. Чего на самом деле добивается Путин, настаивая на возобновлении переговоров на основе Стамбульских протоколов начала 2022 года — эксперты
  8. «Наша Ніва»: Памерла 39-гадовая экс-палітзняволеная Ганна Кандраценка. У калоніі ў яе знайшлі рак, але не вызвалілі
  9. Хто той палкоўнік Жураўскі, які падбіў Зянковіча, Фядуту і Кастусёва на нібыта дзяржаўны пераварот? Вось што ўдалося даведацца «Люстэрку»
  10. СМІ высветлілі прычыну пажару на нафтавай вышцы кампаніі «Беларуснафта-Сібір», якая абрынулася ў Расіі. Распачатая крымінальная справа
  11. Бондарава прайшлася па Чарнецкім, які «цяпер выконвае ролю міністра культуры». Дасталася і старшыні КДК
  12. «И буду ждать Путина в четверг в Турции. Лично». Зеленский заявил, что готов лично встретиться с Путиным для переговоров
  13. Путин предложил Киеву возобновить прямые переговоры, прерванные в 2022 году, — назвал дату и место встречи
  14. Ва ўладаў ёсць забава — гаварыць пра суперпланы і не выконваць іх, але ў гэтым выпадку нават яны не чакалі такой «анамаліі». Што адбылося
  15. Зяленскі паедзе на перамовы з Пуціным, нават калі Расія не спыніць агонь — Axios
Читать по-русски


Даляр на мінулым тыдні то даражэў, то таннеў на таргах на Беларускай валютна-фондавай біржы. Эксперты прагназуюць, што будзе з курсамі валют на гэтым тыдні.

Фото: pixabay.com
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: pixabay.com

Фінансавы аналітык Аляксандр Шкут лічыць, што курс беларускага рубля цяпер знаходзіцца ў збалансаваным стане, піша Office Life. Ён адзначае, што за апошнія тры тыдні не было нейкіх значных падзей, якія маглі б істотна паўплываць на яго зніжэнне або павелічэнне.

«Пры адсутнасці знешніх шокаў, хутчэй за ўсё, у найбліжэйшы тыдзень мы ўбачым каціроўкі блізу цяперашніх узроўняў. Што да курсу беларускага рубля ў перспектыве ўсяго 2024 года, мяркую, мы будзем знаходзіцца ў дыяпазоне ад 3 да 3,5 рубля за даляр», — прагназуе Аляксандр Шкут.

Фінансавы аналітык Міхаіл Грачоў адзначае, што ў першыя дні мінулага тыдня курс даляра на таргах на Беларускай валютна-фондавай біржы знізіўся да лакальнага мінімуму ў 3,1481 рубля, піша Myfin.by. Потым курс даляра крыху вырас, але ў апошні гандлёвы дзень, у пятніцу, 19 студзеня, зноў знізіўся да закрыцця тыдня на 3,1637 рубля. Па выніках тыдня даляр мінімальна вырас на +0,32%, але з пачатку года захоўваецца зніжэнне курсу на -0,43%. Дзённы гандлёвы аб’ём па даляры на мінулым тыдні быў каля 15 млн даляраў за сесію.

Міхаіл Грачоў кажа, што на гэтым тыдні на беларускім валютным рынку нейкіх істотных ваганняў абменнага курсу беларускага рубля чакаць не варта.

«Курс даляра застаецца каля цяперашніх значэнняў, магчымае мінімальнае зніжэнне ў бок 3,15 рубля. Расійскі рубель таксама каля значэнняў мінулага тыдня — 3,56 рубля за 100 расійскіх рублёў», — чакае Міхаіл Грачоў.

На яго думку, расійскі рубель, а з ім і беларуская нацыянальная валюта, будуць знаходзіцца ў зоне камфорту. «Фактары, якія падтрымліваюць рубель, застаюцца ў сіле, гэта высокія цэны нафты, адносная геапалітычная стабільнасць і падатковы перыяд, які пачынаецца ў РФ. Акрамя таго, на рынку на пастаяннай аснове прысутнічае Цэнтрабанк Расіі, які ў межах выканання бюджэтнага правіла штодня выводзіць на расійскі рынак каля 4,3 млрд рублёў у выглядзе кітайскіх юаняў», — адзначае аналітык.

Чытайце таксама