Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Зенкович: в Беларуси действительно была попытка военного переворота, за это арестована группа офицеров пятой бригады спецназа
  2. «У мяне да Рамана няма ніякіх прэтэнзій». Юрый Зянковіч — пра сустрэчу з Пратасевічам, лёс Лукашэнкі і «сувенір з Беларусі»
  3. «Не здзіўляе іх учынак. Палохае рэакцыя дарослых». Меркаванне пра скандал з падлеткамі, якія паказалі сярэдні палец салюту
  4. Улады хочуць запусціць чарговую базу звестак пра насельніцтва, да якой сілавікі атрымаюць кругласутачны доступ. Парламент зацвердзіў новаўвядзенне
  5. Калі Пуцін прыедзе: Зяленскі назваў дзве ключавыя тэмы магчымай сустрэчы ў Стамбуле
  6. Хто той палкоўнік Жураўскі, які падбіў Зянковіча, Фядуту і Кастусёва на нібыта дзяржаўны пераварот? Вось што ўдалося даведацца «Люстэрку»
  7. Улады прыдумалі новаўвядзенне, здольнае адбіць у вас жаданне павышэння зарплаты
  8. Чыноўнікі хочуць павялічыць падатковую нагрузку. Каго гэта можа закрануць
  9. Как Путин меняет риторику, чтобы подготовить россиян к возможным переговорам с Зеленским, а в подходящий момент возобновить войну — ISW
  10. «Наша Ніва»: Памерла 39-гадовая экс-палітзняволеная Ганна Кандраценка. У калоніі ў яе знайшлі рак, але не вызвалілі
  11. Директору визового центра вменили в вину сбор личных данных. Бывший фигурант громкого дела рассказал о «большом бизнесе беларусской власти»
  12. Введут ли в Беларуси налог на бездетность? В Минтруда ответили «откровенно и прямо»
  13. Стала вядома, што цяпер з расійскім комікам, якога збілі падчас затрымання беларускія сілавікі
  14. «Вывела больш за 150 тысяч даляраў». «Кіберпартызаны» апублікавалі інфармацыю пра грошы фонду, якім кіравала зніклая Мельнікава
  15. «Наша Ніва»: Памерла 45-гадовая экс-палітзняволеная Тамара Каравай. Летась яна была вызваленая па памілаванні
  16. Бачыла яшчэ цара, стала зоркай у 76 гадоў і памерла ў часы Лукашэнкі. Успамінаем гэтую вялікую беларуску ў дзень яе 120-годдзя
Читать по-русски


Першыя ўзоры пашпарта Новай Беларусі атрымаюць тыя, хто ўжо легалізаваўся ў краіне пражывання. Пра гэта паведаміў прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК) па замежных справах Валерый Кавалеўскі на сустрэчы са спецпасланнікамі дэмакратычных краін.

Эскиз паспорта Новой Беларуси. Август 2023 года. Иллюстрация: ОПК
Эскіз пашпарта Новай Беларусі. Жнівень 2023 года. Ілюстрацыя: АПК

Паводле дыпламата, дакумент у першую чаргу атрымаюць тыя, хто ўжо прайшоў першасную праверку нацыянальнымі міграцыйнымі службамі краін пражывання.

«Такі падыход дазволіць успрымаць праект нацыянальнага пашпарта Беларусі больш пазітыўна і надзейна нашымі еўрапейскімі партнёрамі», — піша АПК.

Кавалеўскі падкрэсліў, што ў найбліжэйшай перспектыве плануецца стварыць орган выдачы пашпартоў з камандай прафесіяналаў.

«Орган забяспечыць выкананне найвышэйшых міжнародных стандартаў пры тэхнічнай падтрымцы спецыялізаваных арганізацый: ад збору заявак і вырабу фізічных асобнікаў да бяспечнага захоўвання даных», — адзначыла прэс-служба АПК.

На думку Кавалеўскага, прызнанне пашпарта — «удар па руках Лукашэнкі ў адказ на яго выкарыстанне базавай функцыі дзяржавы для рэпрэсій супраць беларусаў на тэрыторыі цывілізаваных краін».

— Адначасова гэта будзе гуртаваць беларусаў, дапамагаць захаванню ідэнтычнасці і суб’ектнасці беларускага народа, дзе б мы ні знаходзіліся, — падкрэсліў дыпламат.

Нагадаем, у пачатку верасня дарадца лідаркі дэмсіл Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка казаў, што пашпарт Новай Беларусі могуць пачаць выдаваць у пачатку 2024 года. Пазней Валерый Кавалеўскі паведаміў «Люстэрку», што тэрмін пачатку выдачы дакумента «трохі ссоўваецца».

— Я спадзяюся, што першы квартал наступнага года — гэта той тэрмін, у які мы даможамся і выпуску першых узораў дакумента, і яго першых прызнанняў замежнымі дзяржавамі, — заявіў ён.