Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Уроженца Беларуси расстреляли за отказ участвовать в «мясном штурме» на Донбассе — проект «Хочу жить»
  2. На трассе в Варшаве автобус с беларусами и украинцами перевернулся на бок и влетел в столб, есть пострадавшие
  3. Москва объявляет односторонние перемирия ради выгоды, а не мира — ISW
  4. «Аперацыі могуць быць прыпыненыя». Адзін з банкаў папярэдзіў кліентаў, што лепш паведамляць пра паездкі за мяжу
  5. «Боюсь, ночью может начаться мародерство». Беларусы Испании и Португалии рассказали «Зеркалу», как переживают глобальный блэкаут
  6. МЗС Літвы адказала на прапанову Беларусі аднавіць рух пасажырскіх цягнікоў паміж краінамі
  7. Ёсць праблема з пенсіямі, пра якую кажуць нават афіцыйныя прафсаюзы. Паглядзелі, якая з ёй сітуацыя
  8. В мае будет три выходных дня подряд. Что об этом важно знать работникам и нанимателям
  9. Каким будет курс доллара в самую короткую рабочую неделю года? Прогноз по валютам
  10. Зеленский: «Россия что-то готовит в Беларуси этим летом»
  11. Лукашенко на переговорах с Путиным оправдывался за георгиевскую ленточку
  12. Помнік пратэсту ў цэнтры Мінска. Успамінаем, як увесь горад выйшаў на вуліцы патрабаваць вызвалення палітвязняў — і трапіў пад агонь
  13. Летом введут существенные изменения, которые могут повлиять на толщину ваших кошельков. Посмотрите, касается ли это вас и ваших родных
  14. Мобильные операторы вводят изменения для клиентов. Есть смысл изучить их, если для вас важно сохранить свой номер телефона
  15. На рынку нерухомасці ў Мінску чакаюцца перамены — экспертка расказала, што можа змяніцца і што на ім адбываецца цяпер
  16. Всех, кто в воскресенье ехал из Беларуси в Россию и обратно, проверяли военные. Рассказываем
Читать по-русски


На вуліцы Чэхава ў Мінску — гэта ў цэнтры горада — прадаецца адрамантаваная пяціпакаёвая кватэра з мэбляй, тэхнікай, раялем, музычным абсталяваннем і нават бібліятэкай. Кошт «квадрата» кусаецца — больш за 4000 даляраў. Рыэлтары сцвярджаюць, што калісьці тут ствараліся музычныя хіты.

Пятикомнатная квартира на улице Чехова в Минске. Фото: realt.by
У гэтым доме на вуліцы Чэхава ў Мінску прадаецца пяціпакаёвая кватэра. Фота: realt.by

Жыллё размешчанае ў васьміпавярховым доме № 3 на вуліцы Чэхава, гэта ціхі жылы квартал паміж праспектам Пераможцаў і вуліцай Ціміразева. Выстаўленая на продаж пяціпакаёвая кватэра — на чацвёртым паверсе.

Пятикомнатная квартира на улице Чехова в Минске. Фото: realt.by
Пяціпакаёвая кватэра на вуліцы Чэхава ў Мінску. Фота: realt.by
Пятикомнатная квартира на улице Чехова в Минске. Фото: realt.by
Пяціпакаёвая кватэра на вуліцы Чэхава ў Мінску. Фота: realt.by

Агульная плошча аб’екта — больш за 230 «квадратаў», жылая — амаль 137 «квадратаў». У кватэры ёсць кабінет, тры спальні, гасцёўня. Уражваюць памеры кухні — амаль 30 м².

Пятикомнатная квартира на улице Чехова в Минске. Фото: realt.by
Пяціпакаёвая кватэра на вуліцы Чэхава ў Мінску. Фота: realt.by
Пятикомнатная квартира на улице Чехова в Минске. Фото: realt.by
Пяціпакаёвая кватэра на вуліцы Чэхава ў Мінску. Фота: realt.by

У кватэры таксама ёсць тры санвузлы (два з ваннай, адзін з душам) з бойлерамі і падагрэвам падлог. Таксама ёсць асобныя гардэробныя для абутку і адзення, пральня, лоджыя даўжынёй больш за шэсць метраў.

Пятикомнатная квартира на улице Чехова в Минске. Фото: realt.by
Пяціпакаёвая кватэра на вуліцы Чэхава ў Мінску. Фота: realt.by
Пятикомнатная квартира на улице Чехова в Минске. Фото: realt.by
Пяціпакаёвая кватэра на вуліцы Чэхава ў Мінску. Фота: realt.by

У абвестцы паведамляецца, што падчас рамонту кватэры выкарыстоўваліся «элітныя» матэрыялы і абсталяванне, у пакоях — італьянская і фінская мэбля.

Пятикомнатная квартира на улице Чехова в Минске. Фото: realt.by
Пяціпакаёвая кватэра на вуліцы Чэхава ў Мінску. Фота: realt.by
Пятикомнатная квартира на улице Чехова в Минске. Фото: realt.by
Пяціпакаёвая кватэра на вуліцы Чэхава ў Мінску. Фота: realt.by

У гасцёўні ёсць бібліятэка, стаіць раяль Steinway, а ў кабінеце — музычныя інструменты і абсталяванне. У цэлым інтэр'ер кватэры і элементы аздаблення сведчаць пра тое, што тут жыў блізкі да музыкі чалавек. Гэта пацвярджаецца і інфармацыяй з абвесткі: у ёй паведамляецца, што тут кампазітар ствараў музычныя хіты.

Пятикомнатная квартира на улице Чехова в Минске. Фото: realt.by
Пяціпакаёвая кватэра на вуліцы Чэхава ў Мінску. Фота: realt.by

У агенцтве нерухомасці, у якое журналіст «Люстэрка» патэлефанаваў як фізасоба, не расказалі, хто ўладальнік жылля. Рыэлтар толькі адзначыў, што «гэты чалавек цяпер жыве за межамі Беларусі» і рэдка бывае на радзіме, таму кватэра яму не патрэбная, і ён вырашыў яе прадаць.

Пятикомнатная квартира на улице Чехова в Минске. Фото: realt.by
Пяціпакаёвая кватэра на вуліцы Чэхава ў Мінску. Фота: realt.by

Нерухомасць прадаецца з усім, што ёсць на фота. Да кватэры таксама прыкладаецца машынамесца ў падземным гаражы. Кошт жылля — 3 037 199 рублёў, або 936 800 даляраў (13 114 рублёў, або 4045 даляраў за м²).