Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Калі Пуцін прыедзе: Зяленскі назваў дзве ключавыя тэмы магчымай сустрэчы ў Стамбуле
  2. «Не здзіўляе іх учынак. Палохае рэакцыя дарослых». Меркаванне пра скандал з падлеткамі, якія паказалі сярэдні палец салюту
  3. Чыноўнікі працягваюць пазбаўляць магчымасці працаваць праз «палітыку». Яны вырашылі ўвесці абмежаванні для чарговых работнікаў
  4. Зенкович: в Беларуси действительно была попытка военного переворота, за это арестована группа офицеров пятой бригады спецназа
  5. Улады прыдумалі новаўвядзенне, здольнае адбіць у вас жаданне павышэння зарплаты
  6. Улады папросяць яшчэ дзевяць краін выдаваць беларусаў, якія расшукваюцца на радзіме
  7. «У мяне да Рамана няма ніякіх прэтэнзій». Юрый Зянковіч — пра сустрэчу з Пратасевічам, лёс Лукашэнкі і «сувенір з Беларусі»
  8. Стала вядома, што цяпер з расійскім комікам, якога збілі падчас затрымання беларускія сілавікі
  9. Россия ускоренными темпами наращивает свою военную группировку, несмотря на значительные потери в Украине. В ISW рассказали, с какой целью
  10. Чыноўнікі хочуць павялічыць падатковую нагрузку. Каго гэта можа закрануць
  11. Улады хочуць запусціць чарговую базу звестак пра насельніцтва, да якой сілавікі атрымаюць кругласутачны доступ. Парламент зацвердзіў новаўвядзенне
  12. «Путин устраивает кровавые бани — это поменяло позицию Трампа». Автор книги о Зеленском в интервью «Зеркалу» — про переговоры в Турции
  13. Введут ли в Беларуси налог на бездетность? В Минтруда ответили «откровенно и прямо»
  14. Навальніцы і замаразкі. Сіноптыкі расказалі пра неспрыяльныя з'явы, якія нас чакаюць
  15. Бачыла яшчэ цара, стала зоркай у 76 гадоў і памерла ў часы Лукашэнкі. Успамінаем гэтую вялікую беларуску ў дзень яе 120-годдзя
  16. «Наша Ніва»: Памерла 45-гадовая экс-палітзняволеная Тамара Каравай. Летась яна была вызваленая па памілаванні
  17. Путин утвердил состав делегации России для переговоров с Украиной в Стамбуле
Читать по-русски


Myfin.by

Нягледзячы на хваляванне, якое ўзнікла на беларускім валютным рынку ў сярэдзіне чэрвеня, пасля абвяшчэння санкцый у дачыненні да Маскоўскай міжбанкаўскай валютнай біржы (ММВБ), першая палова года скончылася для ўнутранага рынку цалкам паспяхова. Чаго чакаць ад курсаў валют у пачатку ліпеня, чытайце ў штотыднёвым прагнозе ад Myfin.by.

Изображение носит иллюстративный характер. Фото: TUT.BY
Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: TUT.BY

Умацаванне рубля

Па выніках паўгоддзя валютны кошык Нацбанка Беларусі стаў даражэйшы на 2,52%, дасягнуўшы адзнакі ў 0,1790 п.п. Нарошчванне кошту валютнага кошыка стала вынікам падаражэння на беларускім рынку абменнага курсу расійскага рубля, які, як мы памятаем, займае ў кошыку даміноўнае становішча.

Курс расійскага рубля вырас да заканчэння мінулага тыдня да RUB/BYN 3,6701 за 100 расійскіх рублёў, дадаўшы з пачатку гэтага года +4,89%. Аб’ём таргоў за чэрвень 2024 года стаў другім у гісторыі біржавых таргоў, дасягнуўшы за месяц 83 143,940 млн рублёў, што крыху менш за адзін мільярд даляраў ЗША.

Абменны курс даляра ЗША за гэты ж час (першае паўгоддзе) знізіўся на -0,36% і застаецца практычна нязменным. У апошні гандлёвы дзень мінулага тыдня курс даляра зафіксаваўся на беларускім валютным рынку на адзнацы USD/BYN 3,1662. За мінулы тыдзень даляр страціў -1,84%.

Чаму ў ліпені варта чакаць дарагога рубля?

Прычынай умацавання расійскага рубля, а разам з ім і беларускага валютнага рынку, стала заканчэнне падатковага перыяду ў Расійскай Федэрацыі. Але з пачаткам ліпеня баланс інтарэсаў на расійскім валютным рынку з вялікай доляй імавернасці захаваецца.

Пра гэта кажа змякчэнне патрабаванняў да расійскіх экспарцёраў у рамках указа пра абавязковы продаж замежнай валюты ў выглядзе зніжэння аб’ёму прадаванай валюты з 80% выручкі да 60%.

Акрамя таго, з 1 ліпеня 2024 года расейскі Мінфін змяншае аб’ём штодзённых продажаў на ўнутраным валютным рынку кітайскіх юаняў з 8,1 млрд рублёў да 4,7 млрд рублёў. Такім чынам, расійскія фінансавыя ўлады хочуць трохі астудзіць валютны рынак, каб не дапусціць празмернага ўмацавання рубля. Але попыт з боку імпарцёраў пакуль не павялічваецца, таму рубель трымаецца ў чырвонай зоне.

Ключавыя падзеі тыдня

На знешнім фінансавым рынку гэты тыдзень можа аказацца гарачым для асноўнай валютнай пары EUR/USD, у якой даляр ЗША цяпер у даміноўным становішчы. У аўторак, 2 ліпеня, у 12.00 стане вядомая статыстыка індэкса спажывецкіх цэн у зоне еўра, дзе чакаецца зніжэнне інфляцыі.

У сераду 3 ліпеня, калі ў Беларусі адзначаецца дзяржаўнае свята, у 15.15 выйдуць папярэднія звесткі па рынку рабочай сілы ў Штатах і ў 21.00 таго ж дня — публікацыя «хвілінак» FOMC ФРС. І ў пятніцу, 5 ліпеня, ў 15.30 паводле Мінска апублікуюць асноўны пакет статыстыкі рынку працоўнай сілы ў ЗША.

Якія будуць вынікі тыдня на пазабіржавым рынку Форэкс, сказаць цяжка, бо шмат фактараў няпэўнасці. Але асноўны прагноз у бок ўмацавання даляра ЗША ў пары з еўра да EUR/USD 1,0650.

На беларускім валютным рынку пачатак месяца можа скласціся на карысць даляра. Не выключана, што да заканчэння святочнага тыдня мы ўбачым даляр каля USD/BYN 3,2250. Расійскі рубель пры гэтым мае шанец да зніжэння да RUB/BYN 3,580 за 100 расійскіх рублёў.

Меркаванні экспертаў банкаў, інвестыцыйных і фінансавых кампаній, прадстаўленыя ў гэтай рубрыцы, могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі і не з’яўляюцца афертай або рэкамендацыяй да куплі ці продажу якіх-кольвек актываў або валют.