Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. 9 мая Путин сделал несколько заявлений, которые противоречат программе российских националистов. В чем их разногласия
  2. Американский журналист спросил у Лукашенко, должен ли сейчас Путин согласиться на перемирие с Украиной. Вот его ответ
  3. На параде в Москве Путин не сел возле Лукашенко. Его посадили возле политика, с которым тот конфликтовал
  4. Кремль назвал очередное условие, на котором готов к 30-дневному перемирию с Украиной. На Западе отреагировали
  5. Стало известно, как накажут девочек из Могилева, показавших неприличный жест на салюте 9 мая. Их сняли в «покаянном» видео
  6. Цифра превосходит самые смелые ожидания Лукашенко. В Пакистане рассказали, сколько трудовых мигрантов готовы отправить в Беларусь
  7. Пропавшая Мельникова объехала три страны, пока говорила коллегам, что болеет. За это время в фонде демсил исчезли деньги — расследование
  8. Путин предложил Киеву возобновить прямые переговоры, прерванные в 2022 году, — назвал дату и место встречи
  9. С 1 сентября расписание ждут изменения. Уроков по какому предмету станет больше, — рассказываем
  10. Беларусская провластная группа выступила перед жителями одной из стран ЕС, но там ей оказались совсем не рады. Что произошло
  11. «Ну что, доигрались?» МАРТ выяснил, почему в магазинах пропала картошка
  12. Лукашенко выступил на параде в честь Дня Победы. Большая часть речи была посвящена ЕС, который он назвал «возрождающимся фашизмом»
  13. Пакуль выжылыя беларусы пакутавалі ў галечы, кіраўніцтва рэспублікі крала. Расказваем пра жахлівую карупцыю ў Беларусі пасля вайны
Читать по-русски


Прэм’ер-міністр Венгрыі Віктар Орбан 2 ліпеня прыедзе ва Украіну і сустрэнецца з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім. Пра гэта паведаміла газета Financial Times.

Владимир Зеленский в парламенте Аргентины разговаривает с преьмер-министром Венгрии Виктором Орбаном, Буэнос-Айрес, 10 декабря 2023 года.
Уладзімір Зяленскі ў парламенце Аргенціны размаўляе з прэм’ер-міністрам Венрыі Віктарам Орбанам, Буэнас-Айрэс, 10 снежня 2023 года

Напярэдадні Венгрыя да канца 2024 года ўзначаліла Раду ЕС. Орбан і Зяленскі днямі ўжо правялі кароткія перамовы на саміце Еўрасаюза ў Брусэлі — перад тым, як украінскі прэзідэнт выступіў перад лідарамі ЕС з заклікам павялічыць ваенную дапамогу ягонай краіне, перадае Deutsche Welle.

Паводле падлікаў МЗС Літвы, Будапешт блакаваў ці працягвае блакаваць 41% рашэнняў ЕС што да Украіны. Орбан заяўляў, што Венгрыя «не згодная» з пачаткам перамоваў пра ўступленне Украіны ў ЕС і не будзе ўдзельнічаць у планаваным пашырэнні падтрымкі NATO для Кіева. У рамках сваёй пазіцыі Орбан неаднаразова выказваўся супраць паставак зброі Украіне і за зняцце санкцый з Масквы.

Нагадаем, Венгрыя лаяльна ставіцца і да Уладзіміра Пуціна, і да Аляксандра Лукашэнкі. Кіраўнік МЗС гэтай краіны Петэр Сіярта тройчы наведваў Беларусь пасля 2020 года. У красавіку 2022 года Аляксандр Лукашэнка даслаў тэлеграму Віктару Орбану, павіншаваўшы «з чарговай пераканаўчай перамогай» яго кааліцыі ФІДЭС — ХДНП на парламенцкіх выбарах.