Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Беларусская провластная группа выступила перед жителями одной из стран ЕС, но там ей оказались совсем не рады. Что произошло
  2. Стало известно, как накажут девочек из Могилева, показавших неприличный жест на салюте 9 мая. Их сняли в «покаянном» видео
  3. С 1 сентября расписание ждут изменения. Уроков по какому предмету станет больше, — рассказываем
  4. Кремль назвал очередное условие, на котором готов к 30-дневному перемирию с Украиной. На Западе отреагировали
  5. «И буду ждать Путина в четверг в Турции. Лично». Зеленский заявил, что готов лично встретиться с Путиным для переговоров
  6. Путин предложил Киеву возобновить прямые переговоры, прерванные в 2022 году, — назвал дату и место встречи
  7. 9 мая Путин сделал несколько заявлений, которые противоречат программе российских националистов. В чем их разногласия
  8. «Ну что, доигрались?» МАРТ выяснил, почему в магазинах пропала картошка
  9. «Я был убит 2 марта 1943 года». Как солдат потерял четверть мозга, но не сдался болезни, а написал дневник — и стал известен на весь мир
  10. Синоптики предупредили об опасном гидрометеорологическом явлении
  11. Вводят изменения, которые касаются рынка недвижимости
  12. Цифра превосходит самые смелые ожидания Лукашенко. В Пакистане рассказали, сколько трудовых мигрантов готовы отправить в Беларусь
  13. Пропавшая Мельникова объехала три страны, пока говорила коллегам, что болеет. За это время в фонде демсил исчезли деньги — расследование
Читать по-русски


"Позірк"

Для вызвалення палітвязняў неабходна спрабаваць уступіць у перамовы з рэжымам Аляксандра Лукашэнкі і прапанаваць вярнуць амбасадараў заходніх краін. Такую думку выказаў лідар руху «Вольная Беларусь» Зянон Пазьняк у эфіры ютуб-каналу Warta 23 жніўня, паведамляе «Позірк».

Зянон Пазняк. 2023 год. Фота: "Люстэрка"
Зянон Пазняк. 2023 год. Фота: «Люстэрка»

Палітык прапанаваў разглядаць палітзняволеных як палонных на вайне.

— Ніхто не кантактуе з чыноўнікамі, ні з [міністрам замежных спраў Максімам] Рыжанковым не кантактуе. ⟨…⟩ Няма ніякіх перамоў. І значыць, будуць толькі лозунгі: «Вызваляйце палітвязняў, іначай мы вам граніцу перакрыем, — сказаў ён. — Яны (улады. — «Позірк».) чыхалі на гэта ўсё.

Выкарыстоўваюць магчымасці могуць тыя, хто валодае «сродкамі абмену», адзначыў Пазьняк.

— Што мы можам абмяняць? Санкцыі, — сказаў ён.

Палітык раскрытыкаваў прапанову сябры Каардынацыйнай рады палітолага Андрэя Ягорава часткова прызнаць легітымнасць Лукашэнкі ў абмен на вызваленне палітвязняў, назваўшы яе «лухтой, якая ні да чаго не прывядзе, акрамя толькі таго, што з людзей будуць смяяцца».

— Але тут ёсць рацыянальнае зерне, калі да гэтага падысці з веданнем юрыдычным і жаданнем палітычным, — дадаў кіраўнік «Вольнай Беларусі».

Паволе яго, з 1996 года ні адна выбарчая кампанія ў Беларусі не была прызнаныя Захадам: «І гэта была нелігітымная ўлада. А былі амбасады. ⟨…⟩ Па факце былі кантакты, і былі вынікі гэтых кантактаў. Але гэта не значыць, што яго (Лукашэнку. — «Позірк».) прызналі легітымным».

— Ну давайце, дайце магчымасць прызнання яго па факце. ⟨…⟩ Гэта значыць, што можна вярнуць амбасады некаторыя (г. зн. амбасадараў. — «Позірк».), некаторых прадстаўнікоў. Гэта дасць магчымасць некаторых яго чыноўнікаў запрасіць на Захад, таго ж самага міністра замежных спраў, якога ён прызначыў. І пагаварыць канкрэтна аб вызваленні палітвязняў, — заявіў палітык. — А размова такая: «Што вы хочаце [узамен]?» Іначай нічога не адбываецца. Гэта вайна.