Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Не здзіўляе іх учынак. Палохае рэакцыя дарослых». Меркаванне пра скандал з падлеткамі, якія паказалі сярэдні палец салюту
  2. «Наша Ніва»: Памерла 45-гадовая экс-палітзняволеная Тамара Каравай. Летась яна была вызваленая па памілаванні
  3. Зенкович: в Беларуси действительно была попытка военного переворота, за это арестована группа офицеров пятой бригады спецназа
  4. Как Путин меняет риторику, чтобы подготовить россиян к возможным переговорам с Зеленским, а в подходящий момент возобновить войну — ISW
  5. Чыноўнікі хочуць павялічыць падатковую нагрузку. Каго гэта можа закрануць
  6. СМІ высветлілі прычыну пажару на нафтавай вышцы кампаніі «Беларуснафта-Сібір», якая абрынулася ў Расіі. Распачатая крымінальная справа
  7. Калі Пуцін прыедзе: Зяленскі назваў дзве ключавыя тэмы магчымай сустрэчы ў Стамбуле
  8. Введут ли в Беларуси налог на бездетность? В Минтруда ответили «откровенно и прямо»
  9. Хто той палкоўнік Жураўскі, які падбіў Зянковіча, Фядуту і Кастусёва на нібыта дзяржаўны пераварот? Вось што ўдалося даведацца «Люстэрку»
  10. Бачыла яшчэ цара, стала зоркай у 76 гадоў і памерла ў часы Лукашэнкі. Успамінаем гэтую вялікую беларуску ў дзень яе 120-годдзя
  11. Унікальная аперацыя з цэнамі, пра якую казаў Лукашэнка, відаць, можа праваліцца. Што адбываецца з коштам тавараў і паслуг
  12. «Наша Ніва»: Памерла 39-гадовая экс-палітзняволеная Ганна Кандраценка. У калоніі ў яе знайшлі рак, але не вызвалілі
  13. Директору визового центра вменили в вину сбор личных данных. Бывший фигурант громкого дела рассказал о «большом бизнесе беларусской власти»
  14. Стала вядома, што цяпер з расійскім комікам, якога збілі падчас затрымання беларускія сілавікі
  15. «Вывела больш за 150 тысяч даляраў». «Кіберпартызаны» апублікавалі інфармацыю пра грошы фонду, якім кіравала зніклая Мельнікава
  16. «У мяне да Рамана няма ніякіх прэтэнзій». Юрый Зянковіч — пра сустрэчу з Пратасевічам, лёс Лукашэнкі і «сувенір з Беларусі»
Читать по-русски


Еўрапейскі парламент 19 верасня прыняў рэзалюцыю пра цяжкае становішча палітвязняў у Беларусі. Дэпутаты заклікалі неадкладна вызваліць іх, а таксама выказалі занепакоенасць лёсам 300 тысяч беларусаў, якія эмігравалі пасля 2020 года і сутыкнуліся з рэпрэсіямі за мяжой, паведаміла прэс-служба Еўрапарламента.

Зал пленарных заседаний Европарламента в Страсбурге. Фото: Diliff, CC BY-SA 3.0, commons.wikimedia.org
Зала пленарных паседжанняў Еўрапарламента ў Страсбургу. Фота: Diliff, CC BY-SA 3.0, commons.wikimedia.org

«Дэпутаты Еўрапарламента выказваюць крайнюю занепакоенасць становішчам многіх палітычных зняволеных, пра якіх нічога не чуваць месяцамі, якія зазнаюць сур’ёзныя праблемы са здароўем ці ізаляцыю і катаванні», — гаворыцца ў паведамленні.

Прынятая рэзалюцыя заклікае беларускія ўлады даць інфармацыю пра становішча палітвязняў і дазволіць доступ да іх адвакатаў, сем’яў і Міжнароднага камітэта Чырвонага Крыжа.

Беларускія ўлады мусяць неадкладна і безумоўна вызваліць усіх палітвязняў, дадалі дэпутаты Еўрапарламента.

У рэзалюцыі таксама падкрэсліваецца занепакоенасць «што да 300 000 беларусаў, якія былі вымушаныя пакінуць Беларусь пасля 2020 года і сутыкаюцца з палітычным пераследам за мяжой».

Ацэнкі колькасці беларусаў, якія з’ехалі, адрозніваюцца. Так, у Дэпартаменце па грамадзянстве і міграцыі МУС лічаць, што толькі ў 2021 і 2022 гадах з’ехала больш за 200 тысяч чалавек. У кастрычніку 2023 года намеснік міністра ўнутраных справаў Мікалай Карпянкоў ацаніў колькасць тых, хто з’ехаў з Беларусі, у 350 тысяч чалавек. Раней гучалі і іншыя ацэнкі эміграцыі беларусаў з пачатку рэпрэсій у 2020 годзе — ад больш чым 100 тысяч да 500 тысяч. Аляксандр Лукашэнка сцвярджае, што беларусаў пасля 2020 года з краіны з’ехала няшмат: «Ніякіх там мільёнаў няма. Хтосьці называе 2 тысячы, хтосьці — да 4 тысяч».

Дэпутаты Еўрапарламента заклікалі ЕС і яго чальцоў узмацніць санкцыі ў дачыненні да асобаў і арганізацый, адказных за рэпрэсіі ў Беларусі, а таксама «працаваць над прыцягненнем рэжыму Лукашэнкі да адказнасці за яго злачынствы».

Рэзалюцыя была прынятая 549 галасамі за. 21 дэпутат прагаласаваў супраць, 37 устрымаліся.

Чытайце таксама