Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Улады прыдумалі новаўвядзенне, здольнае адбіць у вас жаданне павышэння зарплаты
  2. Стала вядома, што цяпер з расійскім комікам, якога збілі падчас затрымання беларускія сілавікі
  3. Калі Пуцін прыедзе: Зяленскі назваў дзве ключавыя тэмы магчымай сустрэчы ў Стамбуле
  4. Навальніцы і замаразкі. Сіноптыкі расказалі пра неспрыяльныя з'явы, якія нас чакаюць
  5. Улады хочуць запусціць чарговую базу звестак пра насельніцтва, да якой сілавікі атрымаюць кругласутачны доступ. Парламент зацвердзіў новаўвядзенне
  6. «Не здзіўляе іх учынак. Палохае рэакцыя дарослых». Меркаванне пра скандал з падлеткамі, якія паказалі сярэдні палец салюту
  7. Улады папросяць яшчэ дзевяць краін выдаваць беларусаў, якія расшукваюцца на радзіме
  8. Введут ли в Беларуси налог на бездетность? В Минтруда ответили «откровенно и прямо»
  9. Чыноўнікі працягваюць пазбаўляць магчымасці працаваць праз «палітыку». Яны вырашылі ўвесці абмежаванні для чарговых работнікаў
  10. Бачыла яшчэ цара, стала зоркай у 76 гадоў і памерла ў часы Лукашэнкі. Успамінаем гэтую вялікую беларуску ў дзень яе 120-годдзя
  11. «Путин устраивает кровавые бани — это поменяло позицию Трампа». Автор книги о Зеленском в интервью «Зеркалу» — про переговоры в Турции
  12. Чыноўнікі хочуць павялічыць падатковую нагрузку. Каго гэта можа закрануць
  13. Россия ускоренными темпами наращивает свою военную группировку, несмотря на значительные потери в Украине. В ISW рассказали, с какой целью
  14. Зенкович: в Беларуси действительно была попытка военного переворота, за это арестована группа офицеров пятой бригады спецназа
  15. «У мяне да Рамана няма ніякіх прэтэнзій». Юрый Зянковіч — пра сустрэчу з Пратасевічам, лёс Лукашэнкі і «сувенір з Беларусі»
  16. «Наша Ніва»: Памерла 45-гадовая экс-палітзняволеная Тамара Каравай. Летась яна была вызваленая па памілаванні
  17. Путин утвердил состав делегации России для переговоров с Украиной в Стамбуле
Читать по-русски


/

Цэнтральная выбарчая камісія 29 кастрычніка пачала рэгістрацыю ініцыятыўных групаў па зборы подпісаў выбаршчыкаў у падтрымку людзей, якія плануюць стаць кандыдатамі ў прэзідэнты Беларусі. Першай і пакуль адзінай зарэгістравалі ініцыятыўную групу па зборы подпісаў за Аляксандра Лукашэнку. Анлайн-трансляцыя паседжання прайшла на сайце ЦВК.

Заседание Центральной избирательной комиссии для регистрации инициативных групп по сбору подписей избирателей в поддержку лица, предлагаемого для выдвижения кандидатом в президенты Беларуси, 29 октября 2024 года. Скриншот: rec.gov.by
Паседжанне Цэнтральнай выбарчай камісіі для рэгістрацыі ініцыятыўных групаў па зборы подпісаў выбаршчыкаў у падтрымку асобы, прапанаванай для вылучэння кандыдатам у прэзідэнты Беларусі, 29 кастрычніка 2024 года. Скрыншот: rec.gov.by

Былі вынесеныя тры пытанні пра рэгістрацыю ініцыятыўных групаў. У першую чаргу гаварылі пра рэгістрацыю ініцыятыўнай групы Аляксандра Лукашэнкі, заяву на рэгістрацыю падаў па даверанасці старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Юрый Сянько, ён жа кіраўнік групы.

Парушэнняў у дакументах у ЦВК не знайшлі, групу зарэгістравалі аднагалосна, ёй прысвоілі нумар адзін. Кіраўнік ЦВК Ігар Карпенка патлумачыў прысутнаму Сянько парадак наступных дзеянняў.

Другім пунктам абмеркавалі рэгістрацыю ініцыятыўнай групы Аляксандра Драздова, які падаў заяву 26 кастрычніка, як і Лукашэнка. Ён на паседжанні адсутнічаў. Як заявілі ў ЦВК, Драздоў не падаў спісу сябраў групы, таму ў рэгістрацыі яму адмовілі.

Трэцяй стала ініцыятыўная група старшыні руху «За Свабоду» і эксперта па рэгіянальным развіцці Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Юрася Губарэвіча — ён падаў дакументы праз электронную пошту 28 кастрычніка. На паседжанні паведамілі, што, згодна з законам, такім спосабам падаваць заяву нельга. Яго групу не зарэгістравалі ў сувязі з парушэннем парадку падачы дакументаў. Як і ў папярэдніх выпадках — аднагалосна.

Губарэвіч на паседжанні не прысутнічаў.

Нагадаем, прэзідэнцкія выбары прызначаныя ў Беларусі на 26 студзеня 2025 года. 26 кастрычніка ЦВК прыняў дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы па вылучэнні кандыдатам у прэзідэнты Аляксандра Лукашэнкі. Праз два дні паведамлялася, што дакументы на рэгістрацыю сваёй ініцыятыўнай групы даслаў апазіцыйны палітык Юрась Губарэвіч.

Акрамя таго, стала вядома, што, магчыма, былая дэпутатка і кандыдатка ў прэзідэнты на выбарах 2020 года Ганна Канапацкая таксама хоча сабраць ініцыятыўную групу.

Намер вылучыць сваю кандыдатуру агучыў кіраўнік ЛДПБ Алег Гайдукевіч, але пра падачу яго дакументаў у ЦВК тады не паведамлялася.

Дату выбараў зацвердзілі 23 кастрычніка. Дакументы пра рэгістрацыю ініцыятыўных групаў па зборы подпісаў для вылучэння кандыдатаў у прэзідэнты неабходна падаць не пазней за 1 лістапада.

Для вылучэння кандыдатам трэба сабраць не менш за 100 000 подпісаў. Улады традыцыйна выкарыстоўваюць для гэтага адміністрацыйны рэсурс.

Збор подпісаў за вылучэнне ў кандыдаты ў прэзідэнты пачнецца 7 лістапада.