Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Дарожнымі знакамі абазначацца не будуць». У ДАІ з'явіліся новыя сістэмы фіксацыі — парушальнікі атрымаюць «лісты шчасця»
  2. «Надо рожать: трое, четверо, а лучше — пятеро». Лукашенко рассказал, что надо делать, чтобы в Беларусь не приглашали трудовых мигрантов
  3. «Большущее противоречие». Почему Литва, Латвия и Польша не правы, отказываясь запускать в Беларусь пассажирские поезда. Мнение
  4. «Наша Ніва»: У 41 год памёр супрацоўнік мінскага АМАП
  5. Беларусы ацанілі спробу ўладаў прымусіць іх перастаць абмяркоўваць прыезд пакістанцаў. Атрымалася сумна і трапна
  6. Раман Пратасевіч, які не мог знайсці працу, усё ж знайшоў крыніцу заробку
  7. Заморозки и мокрый снег: синоптики рассказали о погоде в Беларуси в ближайшие три дня
  8. Reuters опубликовало «окончательное предложение» США Украине и РФ. Киев и ЕС представили альтернативный план
  9. Аздаравіў за мяжой сотні тысяч дзяцей, але сам памёр ад лейкеміі. Гісторыя чалавека, які ратаваў беларусаў ад наступстваў Чарнобыля
  10. Торговые сети бьют тревогу из-за нехватки популярного продукта, а чиновники ожидают возможного дефицита
  11. Москва для прекращения огня и заключения мирного соглашения выдвигает условия, которые позволят ей вновь вторгнуться в Украину, — эксперты
  12. Беларус попытался обменять в банке настоящие купюры, которые привез из-за границы отец, но везде отказали. Почему?
  13. «Получаем обрывки информации». Сестра Марии Колесниковой рассказала последние новости от нее
  14. Что происходит с заводом, который бросили американцы, а Кочанова говорила им вслед — «пусть уходят — справимся»
  15. План Трампа: Дазвол РФ захаваць захопленыя ўкраінскія тэрыторыі «канчатковы» — The Times
  16. Власти готовят список самых выдающихся беларусов в истории. В него попал очень спорный человек — за его решения стыдно до сих пор
  17. В базу «тунеядцев» включают тех, кого там не должно быть. Есть категории населения, у которых повышенные шансы на такое внимание
  18. «Владимир, остановитесь!» Трамп обратился к Путину после ударов по Киеву
Читать по-русски


/

Даць прафесарам «шахцёрскі заробак» прапанаваў Аляксандру Лукашэнку намеснік старшыні Усебеларускага народнага сходу Аляксандр Косінец 3 снежня на сустрэчы з рабочай групай па аналізе дзейнасці Нацыянальнай акадэміі навук. Відэа іх дыялогу апублікавала прэс-служба палітыка.

Александр Лукашенко на встрече с рабочей группой по анализу деятельности Национальной академии наук. 3 декабря 2024 года, Минск. Фото: president.gov.by
Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з рабочай групай па аналізе дзейнасці Нацыянальнай акадэміі навук. 3 снежня 2024 года, Мінск. Фота: president.gov.by

Косінец заявіў, што заробак прафесарска-выкладчыцкага складу мусіць быць «не ніжэйшы за заробак шахцёраў».

— Каб у іх была матывацыя, імкненне, сацпакет, і яны павінныя думаць толькі пра навуку, — падкрэсліў намеснік старшыні УНС.

Лукашэнка на гэтую прапанову адрэагаваў крытычна.

— Давайце без агітацый. Казаць пра тое, што членкарам і шахцёрам трэба зарплата роўная, — гэта са сферы папулізму. Вы не назвалі ні адной крыніцы. Забяром у шахцёраў грошы і аддамо навукоўцам? Хацелася б, каб былі прапановы, дзе ўзяць. Вось гэта будзе важна, — звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка.

Косінец на гэта адказаў, што Нацыянальная акадэмія навук можа засяродзіцца на экспертнай дзейнасці і стаць своеасаблівым «дарадцам», калі, напрыклад, на тыя ці іншыя прадпрыемствы закупляюцца замежныя тэхналогіі.

— Напрыклад, тая ж атамная энергетыка, біяіндустрыя ці нафтахімічны комплекс. Каб не дапусціць у будучыні памылак, патрабуецца сур’ёзны экспертны падыход. І ў будучыні мы не можам страчваць значныя рэсурсы. Гэтых грошай хопіць на 100 гадоў, каб заплаціць заработную плату прафесарска-выкладчыцкаму складу, — заявіў сябра рабочай групы.

— Якіх? — удакладніў Лукашэнка.

— Якія зэканомім на правільным падборы магутнасцяў, абсталявання, не дапускаючы памылак падчас закупкі пэўных установак, якія ў будучыні не могуць перапрацаваць зададзеную колькасць, — растлумачыў Аляксандр Косінец.

— Я хачу пачуць пункт гледжання сябраў рабочай групы. Потым мы вызначымся, як дзейнічаць, каб выйсці на сход тых самых акадэмікаў, членаў-карэспандэнтаў, спецыялістаў галіновай навукі, навукі ВНУ, — адзначыў Лукашэнка. — Можа, у нас сапраўды дактары і акадэмікі, кандыдаты зарабляюць не тую заработную плату, трэба ім павялічыць яе ў пяць разоў (не ведаем толькі, дзе грошы знайсці). Мы зыходзілі з таго, што мусіць быць вынік. І за вынік ні ў якім разе нельга шкадаваць грошай.

Аляксандр Лукашэнка прывёў у прыклад распрацоўку беспілотнікаў. На яго думку, гэтаму кірунку навукоўцы надаюць мала ўвагі, а гэтае ўзбраенне сёння як ніколі актуальнае.

— Рэч не ў заробках. У нас што, усе на акладах будуць сядзець? Па 8−10 тысяч мы будзем дактарам і кандыдатам плаціць, і ўсё добра? А за што плаціць? І потым. Вы што, не разумееце, як у нас абараняюць доктарскія і кандыдацкія? Пры тым жорсткім кантролі, які сёння ажыццяўляецца з боку прэзідэнта. І потым вы кажаце: трэба плаціць як шахцёру. Але шахцёр накапаў і наверх падняў — можна палічыць. А тут, калі цяпер плаціць па вашым раскладзе, ні дактары, ні кандыдаты нічога не будуць рабіць напалову, — перакананы Лукашэнка. — Я не супраць таго, каб людзі атрымлівалі, але грошы павінныя быць заробленыя.

Палітык прапанаваў удзельнікам сустрэчы «перш чым уносіць прапановы пра заробкі», называць крыніцу, адкуль можна будзе ўзяць сродкі на гэты напрамак выдаткаў.

Чытайце таксама