Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Калі Пуцін прыедзе: Зяленскі назваў дзве ключавыя тэмы магчымай сустрэчы ў Стамбуле
  2. Зенкович: в Беларуси действительно была попытка военного переворота, за это арестована группа офицеров пятой бригады спецназа
  3. Стала вядома, што цяпер з расійскім комікам, якога збілі падчас затрымання беларускія сілавікі
  4. «Вывела больш за 150 тысяч даляраў». «Кіберпартызаны» апублікавалі інфармацыю пра грошы фонду, якім кіравала зніклая Мельнікава
  5. Введут ли в Беларуси налог на бездетность? В Минтруда ответили «откровенно и прямо»
  6. Директору визового центра вменили в вину сбор личных данных. Бывший фигурант громкого дела рассказал о «большом бизнесе беларусской власти»
  7. «Не здзіўляе іх учынак. Палохае рэакцыя дарослых». Меркаванне пра скандал з падлеткамі, якія паказалі сярэдні палец салюту
  8. СМІ высветлілі прычыну пажару на нафтавай вышцы кампаніі «Беларуснафта-Сібір», якая абрынулася ў Расіі. Распачатая крымінальная справа
  9. Унікальная аперацыя з цэнамі, пра якую казаў Лукашэнка, відаць, можа праваліцца. Што адбываецца з коштам тавараў і паслуг
  10. Как Путин меняет риторику, чтобы подготовить россиян к возможным переговорам с Зеленским, а в подходящий момент возобновить войну — ISW
  11. Бачыла яшчэ цара, стала зоркай у 76 гадоў і памерла ў часы Лукашэнкі. Успамінаем гэтую вялікую беларуску ў дзень яе 120-годдзя
  12. Хто той палкоўнік Жураўскі, які падбіў Зянковіча, Фядуту і Кастусёва на нібыта дзяржаўны пераварот? Вось што ўдалося даведацца «Люстэрку»
  13. «Наша Ніва»: Памерла 45-гадовая экс-палітзняволеная Тамара Каравай. Летась яна была вызваленая па памілаванні
  14. «Наша Ніва»: Памерла 39-гадовая экс-палітзняволеная Ганна Кандраценка. У калоніі ў яе знайшлі рак, але не вызвалілі
  15. Чыноўнікі хочуць павялічыць падатковую нагрузку. Каго гэта можа закрануць
  16. «У мяне да Рамана няма ніякіх прэтэнзій». Юрый Зянковіч — пра сустрэчу з Пратасевічам, лёс Лукашэнкі і «сувенір з Беларусі»
Читать по-русски


/

У Мінску адкрылі рэстаран, назва якога цалкам супадае з вядомай сеткай у Літве. Аднак літоўскія ўладальнікі заявілі, што не маюць дачынення да гэтай установы, і западозрылі беларусаў у крадзяжы таварнага знака. «Люстэрка» паглядзела, хто валодае гэтай мінскай рэстарацыяй.

Слева — вывеска об открытии ресторана Grill London в Минске, фото: koko.by. Справа — вход в один из ресторанов Grill London в Вильнюсе, фото: panorama.lt
Злева — шыльда пра адкрыццё рэстарана Grill London у Мінску, фото: koko.by. Справа — уваход у адзін з рэстаранаў Grill London у Вільнюсе, фота: panorama.lt

Што адбылося?

У Мінску 7 снежня адкрыўся рэстаран Grill London. Яго назва і лагатып цалкам супадаюць з вядомай аднайменнай сеткай рэстаранаў у Літве.

Да таго ж ва ўстановы ідэнтычны з літоўскімі «братамі» інтэр'ер, вытрыманы ў цёмных тонах у стылі лофта, і падобная канцэпцыя кухні.

Пры гэтым уладальнікі сеткі Grill London у суседняй краіне заявілі, што не маюць дачынення да гэтай установы, а таксама абвінавацілі беларусаў у крадзяжы таварнага знака.

Адзін з акцыянераў Grill London Эймантас Навікаўскас падкрэсліў у размове з LRT, што кампанія не вядзе ніякай дзейнасці ў Беларусі. «Інфармацыю пра незаконнае выкарыстанне таварнага знака нашай сеткі рэстаранаў у Беларусі мы атрымалі некалькі дзён таму, усю наяўную інфармацыю па гэтай справе мы перадалі юрыстам», — паведаміў ён.

Хто валодае «двайніком» вядомай сеткі рэстаранаў?

Як высветліла «Люстэрка», валодае рэстаранам Grill London у Мінску кампанія «Мідпоінт Груп». Яна была заснавалая ў 2011 годзе і займалася аказаннем паслуг гатэлямі і аналагічнымі месцамі для пражывання з рэстаранамі. Раней фірма кіравала кавярняй «Пронта» на вуліцы Куйбышава ў Мінску. Цяпер яна закрытая.

Ёй таксама належыць рознічны аб’ект у гатэлі Crowne Plaza Minsk.

Уладальнікі фірмы — грамадзяне Турцыі Шэнцюрк Гюрсэл і Гёркем Серкан Арынч, вынікае са звестак Адзінага дзяржрэгістра юрыдычных асоб. Абодва маюць роўныя долі з ліпеня 2023 года. Да гэтага сярод сузаснавальнікаў быў і іх суайчыннік Азер Агюн Ахмет.

Владельцы компании «Мидпоинт Групп», которая управляет рестораном Grill London в Минске. Скриншот выписки из Единого госрегистра юрлиц
Уладальнікі кампаніі «Мідпоінт Груп», якая кіруе рэстаранам Grill London у Мінску. Скрыншот выпіскі з Адзінага дзяржрэгістра юрыдычных асоб

Паводле звестак на 2022 год, Шэнцюрк Гюрсэл быў запісаны дырэктарам фірмы «Белпорт Нижние Жары». Ён жа валодаў турэцкай кампаніяй, у якой была доля ў гэтым амбіцыйным праекце. Гэтая кампанія мусіла пабудаваць у Гомельскай вобласці рачны порт. ДзяржСМІ называлі яго будучым «ключом для выхаду нашай краіны ў Чорнае мора», яго рэкламаваў сам Лукашэнка. Планавалася, што ён будзе пастаўляць па рацэ нафтапрадукты і калійныя ўгнаенні. З пачаткам вайны ва Украіне праект па аднаўленні рачнога суднаходства цалкам спыніўся.

Гэтаму бізнесоўцу таксама належыць будаўнічая фірма «Отельстрой».

Другі суўладальнік, Гёркем Серкан Арынч, таксама значыцца як індывідуальны прадпрымальнік, які з 2017 года ў гэтым статусе займаецца праграмаваннем.

Чытайце таксама