Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
  2. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  3. Россия планирует изменить тактику для нового наступления в Украине летом и осенью 2025 года — ISW
  4. Для владельцев транспорта ввели очередное изменение — подробности
  5. Беларусы ацанілі спробу ўладаў прымусіць іх перастаць абмяркоўваць прыезд пакістанцаў. Атрымалася сумна і трапна
  6. Прадстаўнікі Ціханоўскай і Лукашэнкі перасекліся ў Ватыкане. Спыталі, пра што яны гаварылі
  7. «Дарожнымі знакамі абазначацца не будуць». У ДАІ з'явіліся новыя сістэмы фіксацыі — парушальнікі атрымаюць «лісты шчасця»
  8. Аздаравіў за мяжой сотні тысяч дзяцей, але сам памёр ад лейкеміі. Гісторыя чалавека, які ратаваў беларусаў ад наступстваў Чарнобыля
  9. Ситуация с курсом доллара в обменниках начала меняться
  10. «Велізарная супярэчнасць». Чаму Літва, Латвія і Польшча не маюць рацыі, адмаўляючыся запускаць у Беларусь пасажырскія цягнікі. Меркаванне
  11. Раман Пратасевіч, які не мог знайсці працу, усё ж знайшоў крыніцу заробку
  12. Трамп: Может быть Путин «не хочет останавливать войну, он просто тянет меня за собой, и с ним нужно поступить по-другому»
  13. Вскоре подорожают некоторые жилищно-коммунальные услуги
Читать по-русски


/

Урад Беларусі, відавочна, збіраецца ўвесці ліцэнзаванне на вываз бульбы за межы краіны. Адпаведную пастанову Саўміна зарэгістравалі на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, заўважыла выданне Reform. Нагадаем, у кастрычніку ўлады ўвялі абмежаванні на вываз з краіны белакачаннай капусты, яблыкаў і рэпчатай цыбулі.

Фото с сайта pixabay.com
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота з сайта pixabay.com

Дзяржаўныя СМІ і ў Мінсельгасхарчы раней заяўлялі, што сабранага ўраджаю бульбы сёлета будзе дастаткова для задавальнення патрэбаў унутранага рынку, а таксама для экспарту, у першую чаргу ў Расію. Хоць, паводле звестак статыстыкі, ураджай у 2024-м меншы, чым летась. У дзяржСМІ таксама папракалі «змагароў» (так прапаганда называе тых, хто не згодны з тым, што адбываецца ў краіне), што нагнятаюць і перабольшваюць сітуацыю з бульбай.

Фермеры папярэджвалі, што ў Беларусі могуць узнікнуць перабоі з бульбай. Прадстаўнікі сельскай гаспадаркі кажуць, што яе вырошчванне стала стратным праз стрымліванне цэн. У выніку некаторыя гаспадаркі зменшылі плошчы пад пасадку бульбы, што ў выніку можа прывесці да дэфіцыту. Праз пастанову № 713, якой дзяржава рэгулюе цэны, некаторыя фермеры зменшылі плошчы пад пасадку бульбы, аддаўшы іх пад больш рэнтабельныя культуры. Напрыклад, у Гродзенскай вобласці гэтыя палі зменшыліся на 20%. А ў наступным годзе некаторыя аграрыі наогул гатовыя пачаць адмаўляцца ад гэтай культуры.

Чытайце таксама