Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Зенкович: в Беларуси действительно была попытка военного переворота, за это арестована группа офицеров пятой бригады спецназа
  2. «У мяне да Рамана няма ніякіх прэтэнзій». Юрый Зянковіч — пра сустрэчу з Пратасевічам, лёс Лукашэнкі і «сувенір з Беларусі»
  3. «Не здзіўляе іх учынак. Палохае рэакцыя дарослых». Меркаванне пра скандал з падлеткамі, якія паказалі сярэдні палец салюту
  4. Улады хочуць запусціць чарговую базу звестак пра насельніцтва, да якой сілавікі атрымаюць кругласутачны доступ. Парламент зацвердзіў новаўвядзенне
  5. Калі Пуцін прыедзе: Зяленскі назваў дзве ключавыя тэмы магчымай сустрэчы ў Стамбуле
  6. Хто той палкоўнік Жураўскі, які падбіў Зянковіча, Фядуту і Кастусёва на нібыта дзяржаўны пераварот? Вось што ўдалося даведацца «Люстэрку»
  7. Улады прыдумалі новаўвядзенне, здольнае адбіць у вас жаданне павышэння зарплаты
  8. Чыноўнікі хочуць павялічыць падатковую нагрузку. Каго гэта можа закрануць
  9. Как Путин меняет риторику, чтобы подготовить россиян к возможным переговорам с Зеленским, а в подходящий момент возобновить войну — ISW
  10. «Наша Ніва»: Памерла 39-гадовая экс-палітзняволеная Ганна Кандраценка. У калоніі ў яе знайшлі рак, але не вызвалілі
  11. Директору визового центра вменили в вину сбор личных данных. Бывший фигурант громкого дела рассказал о «большом бизнесе беларусской власти»
  12. Введут ли в Беларуси налог на бездетность? В Минтруда ответили «откровенно и прямо»
  13. Стала вядома, што цяпер з расійскім комікам, якога збілі падчас затрымання беларускія сілавікі
  14. «Вывела больш за 150 тысяч даляраў». «Кіберпартызаны» апублікавалі інфармацыю пра грошы фонду, якім кіравала зніклая Мельнікава
  15. «Наша Ніва»: Памерла 45-гадовая экс-палітзняволеная Тамара Каравай. Летась яна была вызваленая па памілаванні
  16. Бачыла яшчэ цара, стала зоркай у 76 гадоў і памерла ў часы Лукашэнкі. Успамінаем гэтую вялікую беларуску ў дзень яе 120-годдзя
Читать по-русски


/

У Беларусі падоўжылі забарону на ўвоз і продаж тавараў груп кампаній Liqui Moly, Škoda Auto і Beiersdorf. Гэта прадугледжваецца пастановай урада. Цяперашняя забарона заканчваецца 31 снежня гэтага года.

Фото с сайта pixabay.com
Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота з сайта pixabay.com

Дакумент загадвае МЗС, Міністэрству антыманапольнага рэгулявання, Дзяржаўнаму мытнаму камітэту і іншым зацікаўленым бакам прыняць неабходныя меры што да рэалізацыі пастановы. У сілу яно ўступае з 1 студзеня 2025 года.

Забарону на ўвоз прадукцыі груп кампаній Beiersdorf (яе самы вядомы брэнд — Nivea), Liqui Moly і Škoda Auto ўвялі з 5 траўня 2021 года. Гэтае абмежаванне некалькі разоў падаўжалі, апошні раз — да 31 снежня 2024 года.

Забарону патлумачылі абаронай нацыянальных інтарэсаў і «недружалюбнымі дзеяннямі ў дачыненні да беларускага народа». А недружалюбнымі дзеяннямі ўлады палічылі адмову гэтых брэндаў спансараваць чэмпіянат свету па хакеі 2021 года ў выпадку яго правядзення ў Беларусі. Такое рашэнне сусветныя брэнды прынялі ў сувязі з парушэннямі ў нашай краіне правоў чалавека.

Як развівалася гісторыя з забаронай у Беларусі вядомых брэндаў

Пастанова пра забарону прадукцыі гэтых кампаній — у выніку супадзення ці не зусім выпадкова — была прынятая неўзабаве пасля таго, як брэнды адмовіліся спансараваць чэмпіянат свету па хакеі, калі ён пройдзе ў Мінску.

«Nivea Men выступае за павагу, адзінства і супраць усіх формаў дыскрымінацыі і гвалту. Бачачы цяперашнюю сітуацыю, мы вырашылі, што брэнд Nivea Men не будзе спонсарам ЧС-2021, калі ён будзе праводзіцца ў Беларусі», — паведаміла кампанія ў сацыяльных сетках.

«Мы вялікія прыхільнікі хакея. Ужо 28 гадоў з’яўляемся партнёрам чэмпіянату свету па хакеі з шайбай. Тым не менш мы таксама паважаем і прасоўваем усе дзейныя правілы па абароне правоў чалавека як фундаментальнае і агульнае патрабаванне ва ўсім свеце. Škoda адмовіцца ад спонсарства ЧС-2021, калі Беларусь атрымае права на правядзенне гэтага мерапрыемства», — заявілі ў Škoda Auto.

Заявы трох вядомых у свеце фірмаў тады набылі рэзананс. У выніку Мінск пазбавілі чэмпіянату, пакінуўшы права на яго правядзенне толькі Рызе.

Неўзабаве пасля гэтага Мінздароўя заявіла, што ў прадукцыі Nivea санітарна-эпідэміялагічная служба знайшла парушэнні. Характэрна, што да гэтага касметыка брэнда без праблем прадавалася ў краіне многія гады, а парушэнні знайшлі толькі пасля гучнай заявы кампаніі. Больш за тое, нават пасля поўнай забароны на ўвоз прадукцыі гэтых брэндаў рэшткі, у тым ліку тыя, дзе нібыта знайшлі парушэнні, распрадавалі далей.