Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Администрация Трампа выдвинула Киеву условия для завершения войны, включая признание Крыма российским и отказ от НАТО — WSJ
  2. Лукашенко потребовал поставить на место чиновников в Витебской области. Глава региона будет «не на ногах ходить», а «на руках или голове»
  3. В России «обидели» беларусское предприятие, которое поставляет в эту страну военную оптику. Идут судебные разборки, их «засекретили»
  4. Как Кремль манипулирует темой Великой Отечественной, чтобы оправдать вторжение в Украину и создать условия для будущей агрессии против ЕС
  5. Забывчивым беларусам пригрозили «административкой» — кто и за что на этот раз
  6. Сначала — супердоступ силовикам, а теперь — запуск посредника при заказах из зарубежных интернет-магазинов. У чиновников — новая идея
  7. Папа Франциск: латиноамериканец, изменивший Рим и Католическую церковь
  8. «Больше всего на Гомельщине». После взлома «Гаюна» прошло более двух месяцев: что известно о связанных с этим задержаниях
  9. Умер папа Франциск
  10. Невероятное снижение доллара: опустится ли курс ниже 3 рублей? Прогноз по валютам
  11. «Мы не придурошная Европа». Пропаганда бросилась защищать взорвавшую соцсети идею Лукашенко переселить в Беларусь 150 тысяч пакистанцев
  12. «Роман делает даже немного больше, чем требовалось». Интервью со Степаном Путило о списке Forbes, Протасевиче и будущем протеста
  13. БелЖД предложила Литве, Латвии и Польше возобновить прямое пассажирское сообщение
  14. Лукашенко съездил в Шклов и нашел то, что будут «лепить по всей Беларуси»
  15. Переписали историю, а потом безвольно проиграли. Хоккейное «Динамо» закончило сезон в КХЛ
  16. Сколько зарабатывает компания Баскова на созданном под Лукашенко бренде одежды. Похоже, она получает налоговые «плюшки» — подробности
Читать по-русски


/

Чаму ўлады не спяшаюцца блакаваць у Беларусі YouTube, шчыра расказала блогеру Андрэю Павуку намесніца міністра сувязі і інфарматызацыі Таццяна Рускевіч.

Татьяна Рускевич и Андрей Паук. 2025 год. Скриншот видео
Таццяна Рускевіч і Андрэй Павук. 2025 год. Скрыншот відэа

Блогер патэлефанаваў чыноўніцы з пытаннем, калі ў нашай краіне адключаць папулярны замежны відэахостынг. На гэта чыноўніца запярэчыла, што ў выпадку блакавання беларусы «паставяць VPN» і далей будуць глядзець ролікі на YouTube.

— Але ў нас тады не будзе інструменту, каб супярэчыць і супрацьдзейнічаць усяму кепскаму, што пра нас кажуць. Рэч у тым, што YouTube — гэта вельмі добры спосаб прадаваць паслугі нашых прадпрыемстваў за межы краіны і гэтым забяспечваць працу эканомікі і выплату пенсій нашым грамадзянам, — заявіла Рускевіч, не ўдакладніўшы, наколькі вялікі ўплыў замежнага відэахостынгу на прасоўванне прадукцыі айчынных дзяржпрадпрыемстваў за мяжой.

Намесніца міністра інфарматызацыі таксама дадала, што YouTube дапамагае «ўсяму свету пра нас даведацца са станоўчага пункту гледжання» і нібыта «зрухі ўжо пайшлі».

— Таму рабіць як Расія і ад усяго адгарадзіцца — гэта дрэнная гісторыя. Трэба ўмець рызыкамі кіраваць, а не выдаляць, — заявіла Рускевіч, забыўшы пра тое, як у Беларусі масава блакуюць і прызнаюць «экстрэмісцкімі» альтэрнатыўныя СМІ і крыніцы інфармацыі.

— Дык усё ж заходнікі гэтыя нам нешта добрае могуць прапанаваць?

— У кожнай краіне ёсць вырадкі і людзі, а ёсць вельмі добрыя людзі, якія жывуць з суседзямі мірна. Ёсць палітыка краін, якія супраць нас, якія вельмі хочуць нашыя землі. Ёсць краіны, якія проста назіраюць, як жа ўсё ж развіваюцца падзеі, наколькі нашая краіна хоча мірна жыць з суседзямі: нікому не пагражае, нікому не шкодзіць, ні супраць кога ваенныя дзеянні не пачынае. І тады нават у тых краін, якія хацелі нам нашкодзіць, з’яўляюцца думкі пра тое, што, напэўна, усё ж не ўсё так проста. Калі мы адключым рэсурсы, праз якія тыя, хто хоча, атрымліваюць інфармацыю, так мы ў сябе з-пад ног крэсла выбіваем, — адказала намесніца міністра сувязі, не канкрэтызаваўшы краіны, у якіх «вырадкі» не хочуць жыць з суседзямі мірна, пагражаюць і пачынаюць ваенныя дзеянні.

На ўдакладняльнае пытанне, чаму ў Беларусі не стварылі айчынны аналаг YouTube, намесніца міністра сувязі адказала шчыра:

— Нават калі мы іх прыдумаем, іх глядзець ніхто не будзе. У нас яны, можа, і ёсць… Некаторыя ёсць… Але іх не глядзяць…

— Чаму? Нецікава ці што?

— Вось расіяне зрабілі RuTube. Ніхто ў свеце яго не глядзіць, акрамя іх (расіян. — Заўв. рэд.) саміх. Таму яны праз нас прадаюць сваю прадукцыю. Шмат што прадаецца праз нашыя кампаніі, якія ў YouTube, у TikTok…

Таццяна Рускевіч таксама падкрэсліла:

— Нельга самім сабе блакаваць жыццё. Гэта ўсё роўна, што выключыць электрычнасць, бо разеткі небяспечныя.

Андрэй Павук згадаў і айчынны відэахостынг «Видео.бел», які пазіцыянаваўся як «беларускі аналаг YouTube».

— Ён жа зусім мёртвы.

— Ну бо ніхто не хоча на ім нічога размяшчаць. Калі прадукцыю на ім размяшчаць, яна не будзе запатрабаваная, — адказала Таццяна Рускевіч.

Чытайце таксама