Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Стала вядома, чым цяпер займаецца экс-кіраўнік ПВТ Валерый Цапкала
  2. Сначала — заморозки, потом — грозы. Синоптик рассказал о погоде на неделю
  3. Ситуация в обменниках за последнюю неделю снова изменилась. Тем, кому надо сдать доллары, это вряд ли понравится
  4. «Мы зрабілі больш, чым любая іншая краіна». Трамп прызначыў Дзень Перамогі ў Другой сусветнай вайне ў ЗША
  5. BYSOL заявіў пра новыя рызыкі для людзей з «пратэсным бэкграўндам», якія ездзілі і ездзяць у Беларусь. Даведаліся падрабязнасці
  6. Зноў даражэе аўтамабільнае паліва. Але ёсць і ўмоўна пазітыўная навіна, якая можа спадабацца кіроўцам
  7. Беларускія ўлады разгарнулі вайну супраць незалежных СМІ. Дапамажыце нам выстаяць
  8. «Я больше не хочу оглядываться на то, что было». Протасевич записался на курсы в новой для себя сфере
  9. Банкі ўкараняюць новаўвядзенні для ўкладаў: адны з іх могуць спадабацца кліентам, іншыя — не вельмі
  10. Эксперты проанализировали последние заявления МИД РФ и Шойгу, который назвал западных миротворцев «законными целями» — вот их выводы
  11. У беларусов появилось новое экзотическое направление, куда не нужна виза. Узнали, как там с ценами и пляжным отдыхом
  12. Праваабаронцы: У Беларусі — масавыя затрыманні за ўдзел у пратэстах і па «справе Гаюна»
  13. «Мне кажется, это что-то жуткое». Как в Заславле чиновники поздравили 103-летнего лежачего ветерана
  14. Качанава выказалася пра павышэнне пенсій. Тым часам Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва выхваляецца, што купаецца ў грашах
  15. Путин затягивает переговоры, а Украина атакует Крым. Что происходит на фронте российско-украинской войны
Читать по-русски


Як заяўляе Міністэрства абароны, са студзеня ў Беларусі праходзяць планавыя зборы запаснікаў і рэзервістаў. Паводле іх словаў, план зацверджаны яшчэ летась. Аднак у адкрытым доступе няма ні календара збораў, ні анонсаў, а таксама інфармацыі пра колькасць мужчын, якіх збіраюцца прызваць. Асабліва моцна позвы пачалі трывожыць беларусаў на фоне мабілізацыі ў Расіі, прыбыцця расійскіх войскаў у Беларусь, а таксама заяваў пра разгортванне сумеснай групоўкі войскаў. Пагаварылі з тымі, каго нядаўна выклікалі ў ваенкамат.

Белорусские военнослужащие отправляются в краткосрочный отпуск во время военной службы в Печах, 2017 год. Фото: TUT.BY
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: TUT.BY

«Удакладнілі дадзеныя, а пасля пачалася размова пра зборы»

Позва 28-гадоваму Яўгену прыйшла ў пачатку кастрычніка, але не на зборы. Першапачаткова суразмоўцу запрасілі ў ваенкамат Жодзіна для ўдакладнення звестак. Калі ён патэлефанаваў туды, каб расказаць усю інфармацыю па тэлефоне, настаялі на асабістым візіце. Яўген вырашыў прыехаць у ваенкамат — усё роўна ўжо распісаўся ў позве.

— Было нас там чалавек дзесяць. Удакладнілі дадзеныя, а пасля пачалася размова пра зборы, — адзначае суразмоўца. — Казалі, што, хоць яны нядаўна ўжо прайшлі, гэтыя будуць заключнымі, што вельмі патрэбныя людзі для абслугоўвання танкаў. Калі спыталі, хто хоча, і ніхто не падняў рукі, пачаліся індывідуальныя размовы. Адмовіцца можна было. Нам казалі, маўляў, калі не хочаце, ніхто прымушаць не будзе, «патрэбныя беспраблемныя людзі». Моцна не чапляліся: калі пачынаеш агрызацца або адмаўляцца, аддавалі ваенны білет назад. А хто моўчкі сядзеў — атрымалі позву на зборы. Дакладна ведаю, што пайшлі двое, хто цяпер не працуе. Хто яшчэ — не ведаю. Як толькі са мной пагаварылі і аддалі ваеннік, я адразу ж сышоў.

Са словаў Яўгена, яму прапаноўвалі ехаць у вайсковую частку ў Печах, абслугоўваць тэхніку на зімовы перыяд. Супрацоўніца ваенкамата запэўніла мужчын, што гэтыя зборы планавыя і апошнія сёлета.

— Ведаю, што мужчын здзіўляла: здаецца, зусім нядаўна былі зборы і вось зноў. Але яна сказала, што сёлета збораў больш не будзе. А потым дадала: «Але хто ведае», — тлумачыць мужчына.

Такая ж сітуацыя з позвай была ў мужа Юліі. Пара жыве ў Мінску. Жанчына паразмаўляла з намі, расказаўшы сітуацыю мужа. Сам ён, паводле яе словаў, быў у шоку ад навіны і не гарэў жаданнем размаўляць. Першая позва 34-гадоваму мужчыну прыйшла на працу яшчэ ў сярэдзіне верасня — запрашалі ўдакладніць дадзеныя. Ён не хацеў яе забіраць, а калі прыходзілі новыя, браў бальнічны і адпачынак.

— Па чацвёртай позве ўжо пайшоў у ваенкамат. Наш далёкі сваяк — вайсковец, і ён сказаў, што проста адзначаць і ўдакладняць дадзеныя. Таму муж і вырашыў схадзіць. Але аказалася ўсё не так: ён вярнуўся дадому з позвай на зборы ў лістападзе, — кажа суразмоўца.

Паводле словаў Юліі, муж спрабаваў адмовіцца, спасылаўся на стан здароўя (даведкі аб захворваннях у яго былі з сабой), на тое, што ў яго ёсць маленькае дзіця. Згадваў, што не служыў.

— Дзяўчына ў ваенкамаце ціснула на тое, што ёй вельмі трэба адправіць траіх чалавек на зборы. Праўда, яна іх ужо набрала, але мой муж патрэбны «на ўсялякі выпадак», — кажа суразмоўца. — Таму што «ніхто не хоча», «а калі раптам з тых траіх хтосьці бальнічны возьме, што я буду рабіць?» Маўляў, у спісе ёсць чалавек, старэйшы за 40, а ў іх не прынята ў такім выпадку прызываць. Наколькі гэта праўда — незразумела, усё з яе словаў.

Юлія дадае: зборы абяцалі на 25 дзён і нават з магчымасцю ездзіць дадому на выходныя, але ў гэта яна верыць слаба. Людзей, паводле словаў яе мужа, было няшмат, і з усімі размаўлялі сам-насам.

Снимок носит иллюстративный характер. Фото: TUT.BY
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: TUT.BY

«У ваенкамаце сказалі, што гэта праверка здольнасці праводзіць мабілізацыю»

Яшчэ адзін наш чытач, 22-гадовы Ілля, звольніўся з тэрміновай службы восенню 2021 года і быў упэўнены, што больш у войска не вернецца. Але выйшла ўсё інакш. На мінулым тыдні маладому чалавеку патэлефанавалі з ваенкамата Слуцка і спыталі, ці можа ён прыйсці для ўдакладнення дадзеных. У той жа дзень ён паехаў у ведамства.

— Яны ўдакладнілі ўсю інфармацыю. Сказалі, гэта робіцца, каб даведацца, дзе хто знаходзіцца. А потым далі анкету з тыповымі пытаннямі пра грамадзянства, сувязі з сябрамі за мяжой, удзел у арганізацыях і да таго падобнае. Калі я ўсё гэта запоўніў, мне далі позву на зборы, — расказвае малады чалавек.

Ілля ўспамінае: пры ім тэлефанавалі іншым людзям, многія не падымалі. Тады супрацоўнікі ваенкамата тэлефанавалі іх маці.

— Я пачуў, што будуць выпісваць позвы на месца прапіскі або месца працы. Крыху пазней за мяне прыйшоў яшчэ адзін малады хлопец, якому таксама патэлефанавалі і папрасілі ўдакладніць дадзеныя. У выніку позвы атрымалі мы абодва, — расказвае суразмоўца. — У ваенкамаце мне патлумачылі, што гэта будзе праверка здольнасці часткі праводзіць мабілізацыйныя мерапрыемствы. Напрыклад, падчас рэжыму баявой гатоўнасці ў частцы разгортваецца пункт прыёму асабовага складу. Нібыта ўсё гэта праводзіцца па сцэнары ўкамплектавання часткі ў ваенны час.

Малады чалавек паспеў патэлефанаваць па ўдакладненні некалькім сябрам-афіцэрам. Кажа, што адзін з сяброў супакоіў: зборы планавыя і ўсё спакойна, а людзі патрэбныя для таго, каб праверыць, як будзе ў выпадку чаго ісці мабілізацыя.

— А іншы сябар патлумачыў, што ўсё гэта доўжыцца з 2020 года: тады была прынятая пастанова аб праверцы вайсковых частак, пачасціліся зборы, пачалася праверка тэхнікі на палігонах, — гаворыць Ілля. — Яшчэ сябар расказаў, што ў іх у снежні плануюцца буйныя вучэнні на мяжы з Украінай. Але ў СМІ я такой інфармацыі не бачыў.

Сам суразмоўца да таго, што адбываецца, і да перспектывы збораў ставіцца негатыўна і з доляй скептыцызму:

— Вельмі ўсё гэта дзіўна і непраўдападобна: праверка гатоўнасці да мабілізацыі, нейкія сцэнары ваеннага часу. Сам я хацеў пазбегнуць збораў, але, на жаль, магчымасці не было. Таму прыбуду па позве, а там пагляджу, як будзе.

Солдаты готовятся к утреннему осмотру перед присягой в казарме. Слоним, 13 декабря 2014.Фото: TUT.BY
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: TUT.BY

Пра тое, што зборы праводзяць для праверкі хуткасці мабілізацыі, расказаў і чытач Дзмітрый. Мужчыну 40 гадоў, і яму прыходзіла позва два разы: першая — з пазнакай «зверка анкетных дадзеных», другая — з той жа пазнакай і прыпіскай «зборы». Другі раз мужчына прыйшоў у адзін з раённых ваенкаматаў Мінска.

— Са мной было некалькі хлопцаў. Нас запрасілі ў кабінет, і адна з дзяўчат бадзёра паведаміла: «Учора спрацаваў сігнал, і вы ўсе заўтра павінныя быць у 9 раніцы ў месцах збору». Што за сігнал — паняцця не маю. Сказалі, што не ведаюць, ці ўсіх павязуць на зборы. Куды і на колькі, таксама не адказалі. Супакойвалі тым, што гэта проста праверка хуткасці мабілізацыі.

Мужчыны паспрабавалі пярэчыць, але выйшла няўпэўнена. І супрацоўніцы ваенкамата перайшлі да запаўнення папер.

— Я паведаміў дзяўчыне, што ў мяне хворая жонка і маленькае дзіця. У выніку мяне на зборы не ўзялі, але тут хутчэй пашанцавала. Дзяўчына праверыла неабходны склад маёй спецыяльнасці — ён аказаўся ўкамплектаваны. І мне сказалі ціхенька ісці дадому, — заключае суразмоўца.