Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Што агульнага паміж сярэднявечнымі таемнымі суполкамі, Бэтменам і «Кіберпартызанамі»? Расказваем пра вігілантаў — народных мсціўцаў
  2. «Я больше не хочу оглядываться на то, что было». Протасевич записался на курсы в новой для себя сфере
  3. Сначала — заморозки, потом — грозы. Синоптик рассказал о погоде на неделю
  4. Даляр паспеў патаннець за кароткі тыдзень: чаго чакаць ад курсаў у пачатку траўня? Прагноз па валютах
  5. В Кремле опять обвинили Литву в русофобии и активно продвигают нарративы, отрицающие ее суверенитет, — эксперты порассуждали, для чего
  6. З 1 верасня ў школах уводзяць забарону на мабільныя тэлефоны
  7. Ситуация в обменниках за последнюю неделю снова изменилась. Тем, кому надо сдать доллары, это вряд ли понравится
  8. Вы ведалі, што праз банкаўскую картку можна зарабіць «крыміналку»? Нацбанк укараняе новаўвядзенні для «пластыку» — падрабязнасці
Читать по-русски


У Мінску пракуратура санкцыянавала меру стрымання ў выглядзе заключэння пад варту ў дачыненні да дзвюх дзяўчат, якіх абвінавачваюць у здзеку з дзяржсімволікі. Пра гэта паведамляе прэс-служба пракуратуры.

Фото: TUT.BY
Фота: TUT.BY

«Згодна з матэрыяламі крымінальнай справы, 22 лістапада падазраваныя, якім 18 і 19 гадоў, у стане алкагольнага ап’янення сарвалі з фасада будынка інтэрната КТУП „Мінскі Камароўскі рынак“ дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь. Дэманстратыўна махалі ім пры далейшым руху па вуліцы Беламорскай. Убачыўшы супрацоўнікаў органаў унутраных справаў, падазраваныя кінулі палотнішча сцяга на зямлю, чым зняважылі яго», — заявілі ў ведамстве.

У дачыненні да дзяўчат распачалі крымінальную справу па арт. 370 КК Беларусі. Ім пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі.

Пракуратура санкцыянавала заключэнне дзяўчат пад варту.

Нагадаем, раней у міліцыі паскардзіліся на тое, што ў Беларусі зрываюць дзяржаўныя сцягі — толькі за кастрычнік зафіксавалі чатыры такія інцыдэнты.

У лістападзе на вуліцы Зыбіцкай у Мінску дзяўчына сарвала сцяг з будынка бара.

Паводле звестак Следчага камітэта, з пачатку гэтага года толькі ў Мінску па такіх фактах распачалі 17 крымінальных справаў.