Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. На трассе в Варшаве автобус с беларусами и украинцами перевернулся на бок и влетел в столб, есть пострадавшие
  2. Ёсць праблема з пенсіямі, пра якую кажуць нават афіцыйныя прафсаюзы. Паглядзелі, якая з ёй сітуацыя
  3. В Офисе президента Украины пояснили, что имел ввиду Зеленский, когда сказал, что Россия «что-то готовит в Беларуси этим летом»
  4. Для кіроўцаў з'явілася змяненне, пра якое лепш ведаць на выпадак ДТЗ
  5. На рынку нерухомасці ў Мінску чакаюцца перамены — экспертка расказала, што можа змяніцца і што на ім адбываецца цяпер
  6. Каким будет курс доллара в самую короткую рабочую неделю года? Прогноз по валютам
  7. Зеленский: «Россия что-то готовит в Беларуси этим летом»
  8. МЗС Літвы адказала на прапанову Беларусі аднавіць рух пасажырскіх цягнікоў паміж краінамі
  9. У траўні будзе тры выходныя дні запар. Што пра гэта важна ведаць работнікам і наймальнікам
  10. КГК и прокуратура пожаловались Лукашенко на растраты в важной для него сфере. «Зеркало» получило закрытые документы — что в них
  11. На свободу вышел фигурант дела «о попытке госпереворота» Юрий Зенкович
  12. Летом введут существенные изменения, которые могут повлиять на толщину ваших кошельков. Посмотрите, касается ли это вас и ваших родных
  13. Лукашенко на переговорах с Путиным оправдывался за георгиевскую ленточку
  14. Помнік пратэсту ў цэнтры Мінска. Успамінаем, як увесь горад выйшаў на вуліцы патрабаваць вызвалення палітвязняў — і трапіў пад агонь
  15. «Аперацыі могуць быць прыпыненыя». Адзін з банкаў папярэдзіў кліентаў, што лепш паведамляць пра паездкі за мяжу
  16. Один из иностранных банков ввел новые ограничения для беларусов. Они оказались масштабнее, чем сообщалось ранее
Читать по-русски


У Гомелі 28 снежня пачнецца працэс супраць былой адміністратаркі пратэсных чатаў Таццяны Курылінай, якую абвінавачваюць адразу па некалькіх крымінальных артыкулах. У пачатку года яна выступіла на дзяржтэлебачанні пасля нібыта добраахвотнага вяртання ў Беларусь у надзеі «выкупіць сваю віну», піша праваабарончы цэнтр «Вясна».

Татьяна Курилина. Фото: "Весна"
Татьяна Курилина. Фото: «Весна»

Справу будуць разглядаць у Гомельскім абласным судзе ў закрытым рэжыме. 49-гадовую Курыліну абвінавачваюць па 12 крымінальных «пратэсных» артыкулах, сярод якіх — абвінавачанні ў закліках да санкцый (арт. 361), распальванні варожасці (арт. 130) і паклёпе на Лукашэнку (арт. 367).

Паводле версіі пракуратуры, жанчына са жніўня 2020 года да лютага 2022-га ў чатах заклікала да ўдзелу ў пратэсных акцыях, гвалту супраць чыноўнікаў і сілавікоў, а таксама выкладвала ў адкрытым доступе іх асабістыя звесткі і публікавала паклёп на Лукашэнку.

Як пісала «Наша Ніва», Таццяна Курыліна доўгі час знаходзілася за мяжой. У студзені 2022 года сілавікі ўзламалі некалькі чатаў «97%», а ў лютым Курыліна з’явілася на дзяржтэлебачанні ў прапагандысцкім сюжэце. Аказалася, што яна ўжо знаходзіцца ў Беларусі.

У эфіры жанчына казала, што ўдзел у чатах не мае сэнсу, што яны кантралююцца польскімі спецслужбамі, заяўляла пра кантакты з BYPOL, расказвала нюансы сваёй працы. Паводле версіі прапагандыстаў дзяржСМІ, яна перагледзела свае перакананні і вырашыла вярнуцца з-за мяжы, каб «выкупіць віну» добраахвотным прызнаннем.

Аднак, як расказалі ў BYPOL, насамрэч Курыліну завабілі на радзіму беларускія спецслужбы. Нібыта яе папрасіў вярнуцца малады чалавек, які абяцаў «вырашыць усе пытанні», аднак гэта аказалася спецаперацыяй КДБ.

Цяпер ёй пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.